https://bel.sputnik.by/20220323/ke-ne-vyadze-peramovy-sam-a-kruetstsa-metadychkam-zsha---zakharava-1061517962.html
Кіеў не вядзе перамовы сам, а кіруецца метадычкамі ЗША - Захарава
Кіеў не вядзе перамовы сам, а кіруецца метадычкамі ЗША - Захарава
Sputnik Беларусь
Перагаворны працэс расійскага і ўкраінскага бакоў апошнім часам праходзіць у фармаце відэаканферэнцый, апошняя з трох вочных сустрэч адбылася 7 сакавіка ў... 23.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-23T10:51+0300
2022-03-23T10:51+0300
2022-03-23T10:51+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
марыя захарава
кіеў
перамовы
зша
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/07/1061125290_0:69:3072:1797_1920x0_80_0_0_f11e04e12f271b6661a1813465400759.jpg
МІНСК, 23 сак - Sputnik. Афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава заявіла, што Кіеў несамастойны ў перамовах з Масквой па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне.Нагадаем, на беларускай тэрыторыі адбылося тры раунды вочных перагавораў паміж расійскай і ўкраінскай дэлегацыямі. Першая сустрэча - у Гомельскай вобласці, дзве наступныя - у Брэсцкай. На другой і трэцяй сустрэчы ўдалося дасягнуць дамоўленасцей аб гуманітарных калідорах, якія, як заяўляе Масква, улады Кіева не выконваюць. Для эканоміі часу перагаворшчыкі перайшлі на анлайн-фармат сустрэч.Яна таксама заявіла, што ва Украіны "заўсёды былі метадычкі" ЗША, якія праз Кіеў транслююць свае інтарэсы.Права голасу Расіі ў Савеце бяспекі ААНТаксама афіцыйны прадстаўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства закрануў ініцыятыў пазбавіць Расію права голасу ў Савеце бяспекі ААН. З такім заклікам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да генсека ААН Антоніа Гутэраша пасля пачатку ваеннай спецаперацыі РФ у Данбасе. Цяпер на пастаяннай аснове ў Савеце Бяспекі знаходзяцца Расія, ЗША, Кітай, Вялікабрытанія і Францыя, кожная з гэтых краін мае права вета.“Гэта ўсё з разраду спекуляцый, але жаданне гэтую тэму развіваць вялізнае. Таму што нават за кошт размовы, незалежна ад таго, ці ёсць пад гэтым юрыдычныя падставы ці не, гэта прыцягвае ўвагу, стварае рэзананс – гэта тое, што зараз трэба калектыўнаму Захаду. Адцягваць увагу ад сапраўднага стану спраў, займацца пошукам падстаў, каб абвінаваціць каго-небудзь іншага ў тых абставінах, якія стварылі самі", - заявіла Марыя Захарава.Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
кіеў
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/07/1061125290_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_789addcb82d53b62faf07a1a8a18e0de.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
марыя захарава, кіеў, перамовы, зша
марыя захарава, кіеў, перамовы, зша
Кіеў не вядзе перамовы сам, а кіруецца метадычкамі ЗША - Захарава
Перагаворны працэс расійскага і ўкраінскага бакоў апошнім часам праходзіць у фармаце відэаканферэнцый, апошняя з трох вочных сустрэч адбылася 7 сакавіка ў Беларусі.
МІНСК, 23 сак - Sputnik. Афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава заявіла, што Кіеў несамастойны ў перамовах з Масквой па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне.
Нагадаем, на беларускай тэрыторыі адбылося тры раунды вочных перагавораў паміж расійскай і ўкраінскай дэлегацыямі. Першая сустрэча - у Гомельскай вобласці, дзве наступныя - у Брэсцкай. На другой і трэцяй сустрэчы ўдалося дасягнуць дамоўленасцей аб гуманітарных калідорах, якія, як заяўляе Масква, улады Кіева не выконваюць. Для эканоміі часу перагаворшчыкі перайшлі на анлайн-фармат сустрэч.
"Яны (прадстаўнікі Украіны - Sputnik) ніколі не вялі гэтыя перамовы самі", - сказала Захарава ў эфіры радыё "Спутник".
Яна таксама заявіла, што ва Украіны "заўсёды былі метадычкі" ЗША, якія праз Кіеў транслююць свае інтарэсы.
Права голасу Расіі ў Савеце бяспекі ААН
Таксама афіцыйны прадстаўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства закрануў ініцыятыў пазбавіць Расію права голасу ў Савеце бяспекі ААН. З такім заклікам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да генсека ААН Антоніа Гутэраша пасля пачатку ваеннай спецаперацыі РФ у Данбасе. Цяпер на пастаяннай аснове ў Савеце Бяспекі знаходзяцца Расія, ЗША, Кітай, Вялікабрытанія і Францыя, кожная з гэтых краін мае права вета.
“Гэта ўсё з разраду спекуляцый, але жаданне гэтую тэму развіваць вялізнае. Таму што нават за кошт размовы, незалежна ад таго, ці ёсць пад гэтым юрыдычныя падставы ці не, гэта прыцягвае ўвагу, стварае рэзананс – гэта тое, што зараз трэба калектыўнаму Захаду. Адцягваць увагу ад сапраўднага стану спраў, займацца пошукам падстаў, каб абвінаваціць каго-небудзь іншага ў тых абставінах, якія стварылі самі", - заявіла Марыя Захарава.
Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь