https://bel.sputnik.by/20220323/marg-pakul-ne-fksue-spekulyatynaga-rostu-tsen-u-belarus-1061522413.html
МАРГ пакуль не фіксуе спекулятыўнага росту цэн у Беларусі
МАРГ пакуль не фіксуе спекулятыўнага росту цэн у Беларусі
Sputnik Беларусь
Раней ведамства паведаміла аб пашырэнні пераліку тавараў, у адносінах да цэн на якія будзе весціся маніторынг, але нехарчовыя тавары ў гэты спіс не ўваходзяць. 23.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-23T12:55+0300
2022-03-23T12:55+0300
2023-02-23T14:06+0300
марг
цэны
харчаванне
эканоміка
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/11/1060464925_0:0:3179:1788_1920x0_80_0_0_24e542379b03a4b31a1d1e0b1f78bbc0.jpg
МІНСК, 23 сак - Sputnik. Спекулятыўнага росту цэн на тавары ў Беларусі цяпер не назіраецца, заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.Пры гэтым кіраўнік ведамства адзначыў, што звароты грамадзян, якія паступаюць у МАРГ, аб фактах нібыта неабгрунтаванага павышэння цэн на пэўныя таварныя пазіцыі ў асноўным не пацвярджаюцца."У большасці сваёй (звароты грамадзян аб спекулятыўным росце цэн на тавары - Sputnik) не пацвярджаюцца. Хтосьці нешта ўбачыў, спалохаўся,.. прыходзім, правяраем - такога няма", - сказаў Аляксей Багданаў РІА Навіны.Такім чынам ён адказаў на пытанне агенцтва, ці фіксуе МАРГ злоўжыванні ў цэнаўтварэнні на фоне ўведзеных Захадам санкцый і росту курсу валют.Паводле слоў міністра, беларускія бізнесмены ў пераважнай большасці адчуваюць сваю сацыяльную адказнасць і ў цану на тавар закладваюць апраўданыя рызыкі.Аднак ён адзначыў, што міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю традыцыйна адсочвае цэнаўтварэнне на сацыяльна значныя тавары, але за нехарчовымі жорсткага кантролю няма. У сувязі з гэтым кіраўнік ведамства дапусціў, што ў гэтай групе могуць быць спекуляцыі."Напрыклад, калі цана на тавар фарміруецца не з улікам аб'ектыўных затрат - курс змяніўся і гэтак далей, - а закладваюцца ўсе магчымыя рызыкі, якія могуць быць, і ўся адказнасць перакладаецца на канчатковага спажыўца", - растлумачыў міністр. "Гэта няправільна", - падкрэсліў Аляксей Багданаў.Ён нагадаў, што для супрацьдзеяння гэтаму МАРГ стварыў анлайн-форму на сваім сайце, з дапамогай якой грамадзяне могуць перадаваць заўвагі наконт цэн на тавары."Мы іх правяраем, па групах размяркоўваем, глядзім, дзе больш за ўсё зваротаў, і мэтанакіравана выходзім на маніторынг. Запытваем дакументы, на падставе чаго адбываліся павышэнні цэн, і калі ёсць парушэнні, уключаем тыя адміністрацыйныя рэсурсы, якія ёсць у нашым распараджэнні", - расказаў міністр.Паводле яго слоў, МАРГ штотыдзень праводзіць нарады з удзелам імпарцёраў, прадстаўнікоў гандлёвых сетак, пастаўшчыкамі харчовых і нехарчовых тавараў. "Маем зносіны і бачым, што па вялікім рахунку падыходы бізнесу дастаткова адказныя, бізнес разумее, што ў такой сітуацыі нажывацца на спажыўцу не варта: кліента можна так і страціць, страціць яго давер", - расказаў Аляксей Багданаў. Ён запэўніў, што ўсе ўдзельнікі рынку "стараюцца адпрацоўваць справядлівую адэкватную цану"."Але не ўсё залежыць ад нас", - канстатаваў міністр. Так, растлумачыў кіраўнік ведамства, калі расійскі пастаўшчык падняў кошт, паўплываць на яго немагчыма.Спецаперацыя РФ і санкцыіРасія пачала спецаперацыю на Украіне 24 лютага ў адказ на просьбу кіраўнікоў народных рэспублік Данбаса аб аказанні дапамогі ў супрацьдзеянні агрэсіі з боку ўзброеных сіл Украіны. Як раней заяўляў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, мэта аперацыі - "дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны".Захад адрэагаваў новымі санкцыямі супраць РФ, якія закранулі і Беларусь - яе абвінавацілі ў падтрымцы спецаперацыі на Украіне. У прыватнасці, многія кампаніі заявілі аб прыпыненні сваёй дзейнасці на тэрыторыі дзвюх краін, санкцыі закранулі і банкаўскую сферу. Вынікам санкцый стала павышэнне курсаў валют, што ў сваю чаргу прывяло да павышэння рознічных цэн. На шэраг груп тавараў павысіўся попыт.>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/11/1060464925_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_b41f2a44b227dfeb427af17192e8840e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
марг, цэны, харчаванне, эканоміка, беларусь
марг, цэны, харчаванне, эканоміка, беларусь
МАРГ пакуль не фіксуе спекулятыўнага росту цэн у Беларусі
12:55 23.03.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Раней ведамства паведаміла аб пашырэнні пераліку тавараў, у адносінах да цэн на якія будзе весціся маніторынг, але нехарчовыя тавары ў гэты спіс не ўваходзяць.
МІНСК, 23 сак - Sputnik. Спекулятыўнага росту цэн на тавары ў Беларусі цяпер не назіраецца, заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.
Пры гэтым кіраўнік ведамства адзначыў, што звароты грамадзян, якія паступаюць у МАРГ, аб фактах нібыта неабгрунтаванага павышэння цэн на пэўныя таварныя пазіцыі ў асноўным не пацвярджаюцца.
"У большасці сваёй (звароты грамадзян аб спекулятыўным росце цэн на тавары - Sputnik) не пацвярджаюцца. Хтосьці нешта ўбачыў, спалохаўся,.. прыходзім, правяраем - такога няма", - сказаў Аляксей Багданаў РІА Навіны.
Такім чынам ён адказаў на пытанне агенцтва, ці фіксуе МАРГ злоўжыванні ў цэнаўтварэнні на фоне ўведзеных Захадам санкцый і росту курсу валют.
Паводле слоў міністра, беларускія бізнесмены ў пераважнай большасці адчуваюць сваю сацыяльную адказнасць і ў цану на тавар закладваюць апраўданыя рызыкі.
"Мы не бачым масавых парушэнняў, неадэкватнага павышэння коштаў", – сказаў Аляксей Багданаў.
Аднак ён адзначыў, што міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю традыцыйна адсочвае цэнаўтварэнне на сацыяльна значныя тавары, але за нехарчовымі жорсткага кантролю няма. У сувязі з гэтым кіраўнік ведамства дапусціў, што ў гэтай групе могуць быць спекуляцыі.
"Напрыклад, калі цана на тавар фарміруецца не з улікам аб'ектыўных затрат - курс змяніўся і гэтак далей, - а закладваюцца ўсе магчымыя рызыкі, якія могуць быць, і ўся адказнасць перакладаецца на канчатковага спажыўца", - растлумачыў міністр. "Гэта няправільна", - падкрэсліў Аляксей Багданаў.
Ён нагадаў, што для супрацьдзеяння гэтаму МАРГ стварыў анлайн-форму на сваім сайце, з дапамогай якой грамадзяне могуць перадаваць заўвагі наконт цэн на тавары.
"Мы іх правяраем, па групах размяркоўваем, глядзім, дзе больш за ўсё зваротаў, і мэтанакіравана выходзім на маніторынг. Запытваем дакументы, на падставе чаго адбываліся павышэнні цэн, і калі ёсць парушэнні, уключаем тыя адміністрацыйныя рэсурсы, якія ёсць у нашым распараджэнні", - расказаў міністр.
Паводле яго слоў, МАРГ штотыдзень праводзіць нарады з удзелам імпарцёраў, прадстаўнікоў гандлёвых сетак, пастаўшчыкамі харчовых і нехарчовых тавараў. "Маем зносіны і бачым, што па вялікім рахунку падыходы бізнесу дастаткова адказныя, бізнес разумее, што ў такой сітуацыі нажывацца на спажыўцу не варта: кліента можна так і страціць, страціць яго давер", - расказаў Аляксей Багданаў. Ён запэўніў, што ўсе ўдзельнікі рынку "стараюцца адпрацоўваць справядлівую адэкватную цану".
"Але не ўсё залежыць ад нас", - канстатаваў міністр. Так, растлумачыў кіраўнік ведамства, калі расійскі пастаўшчык падняў кошт, паўплываць на яго немагчыма.
"Пакуль ёсць нявызначанасць з курсамі, якая доўжыцца, будзе яшчэ крыху штарміць рынак, але паступова ўсё гэта ўжо супакойваецца", - сказаў на заканчэнне міністр.
Спецаперацыя РФ і санкцыі
Расія пачала спецаперацыю на Украіне 24 лютага ў адказ на просьбу кіраўнікоў народных рэспублік Данбаса аб аказанні дапамогі ў супрацьдзеянні агрэсіі з боку ўзброеных сіл Украіны. Як раней заяўляў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, мэта аперацыі - "дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны".
Захад адрэагаваў новымі санкцыямі супраць РФ, якія закранулі і Беларусь - яе абвінавацілі ў падтрымцы спецаперацыі на Украіне. У прыватнасці, многія кампаніі заявілі аб прыпыненні сваёй дзейнасці на тэрыторыі дзвюх краін, санкцыі закранулі і банкаўскую сферу. Вынікам санкцый стала павышэнне курсаў валют, што ў сваю чаргу прывяло да павышэння рознічных цэн. На шэраг груп тавараў павысіўся попыт.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь Кіраўнік МАРГ аб цэнах: нельга дапусціць спекуляцыі і дэфіцыту
Ажыятаж у крамах: МАРГ распавёў, ці хопіць беларусам ежы