https://bel.sputnik.by/20220324/u-mnskm-metro-stsvyardzhayuts-shto-aplata-beskantaktnym-kartam-prakhodzts-1061551995.html
У мінскім метро сцвярджаюць, што "аплата бескантактнымі картамі праходзіць"
У мінскім метро сцвярджаюць, што "аплата бескантактнымі картамі праходзіць"
Sputnik Беларусь
Ранішнія пасажыры падземкі сутыкнуліся з немагчымасцю аплаты праезду банкаўскімі карткамі. 24.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-24T12:12+0300
2022-03-24T12:12+0300
2022-03-24T12:12+0300
метро
мінск
карткі
аплата за праезд
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102651/22/1026512217_0:20:2049:1172_1920x0_80_0_0_e3cc746eed4349f7c75dbeb9ad92a29b.jpg
МІНСК, 24 сак - Sputnik. Прэс-служба Мінскага метрапалітэна заявіла, што аплата бескантактавымі банкаўскімі картамі ў метро ажыццяўляецца.Раней пасажыры сталічнай падземкі звярнулі ўвагу на тое, што з 19 сакавіка былі прыпынены аперацыі з выкарыстаннем картак плацежных сістэм Mastercard, VISA, эмітаваных банкамі - нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, а таксама аплата з дапамогай шэрагу сэрвісаў мабільных плацяжоў.Таксама там праінфармавалі, што створана спецыяльная гарачая лінія для таго, каб вырашаць пытанні аплаты карткамі. Тэлефанаваць можна па нумары +375 17 217 39 50.Акрамя таго, на сайце paybycard.by уладальнік карты можа аператыўна праверыць яе статус і кантраляваць рэалізаваныя паездкі, іх аб'яднанне для аплаты, даты спісанняў грошай.Што адбываецца з аплатай?Тым не менш, жыхары сталіцы працягваюць скардзіцца на тое, што карткай усё яшчэ нельга скарыстацца для аплаты праезду праз бескантактавыя тэрміналы, якія ўстаноўлены на турнікетах у метро.Як мінімум картамі "Прыёрбанк", які з'яўляецца рэзідэнтам Беларусі, аплаціць праезд нельга. Раней 21 сакавіка стала вядома, што ў метро больш нельга аплаціць праезд з дапамогай мабільнага тэлефона. Гэта стала адным з наступстваў заходніх санкцыяў супраць беларускай фінансавай сістэмы.Справа ў тым, што сучасная сістэма аплаты праезду ў сталічнай падземцы была ўкаранёна пры дапамозе беларускай "дачкі" Сбер Банка. Беларускі Сбер Банк раней праінфармаваў, што плацежныя сістэмы Mastercard і Visa з суботы 19 сакавіка абмяжуюць з ім працу.На бягучым тыдні стала вядома, што ў метро больш нельга аплаціць праезд з дапамогай мабільнага тэлефона. Гэта стала адным з наступстваў заходніх санкцыяў супраць беларускай фінансавай сістэмы. >>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102651/22/1026512217_0:0:2049:1537_1920x0_80_0_0_c807aa3cbd574b45bfd59ae9c67dcb7d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
метро, мінск, карткі, аплата за праезд
метро, мінск, карткі, аплата за праезд
У мінскім метро сцвярджаюць, што "аплата бескантактнымі картамі праходзіць"
Ранішнія пасажыры падземкі сутыкнуліся з немагчымасцю аплаты праезду банкаўскімі карткамі.
МІНСК, 24 сак - Sputnik. Прэс-служба Мінскага метрапалітэна заявіла, што аплата бескантактавымі банкаўскімі картамі ў метро ажыццяўляецца.
Раней пасажыры сталічнай падземкі звярнулі ўвагу на тое, што з 19 сакавіка былі прыпынены аперацыі з выкарыстаннем картак плацежных сістэм Mastercard, VISA, эмітаваных банкамі - нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, а таксама аплата з дапамогай шэрагу сэрвісаў мабільных плацяжоў.
Таксама там праінфармавалі, што створана спецыяльная гарачая лінія для таго, каб вырашаць пытанні аплаты карткамі. Тэлефанаваць можна па нумары +375 17 217 39 50.
Акрамя таго, на сайце paybycard.by уладальнік карты можа аператыўна праверыць яе статус і кантраляваць рэалізаваныя паездкі, іх аб'яднанне для аплаты, даты спісанняў грошай.
Што адбываецца з аплатай?
Тым не менш, жыхары сталіцы працягваюць скардзіцца на тое, што карткай усё яшчэ нельга скарыстацца для аплаты праезду праз бескантактавыя тэрміналы, якія ўстаноўлены на турнікетах у метро.
Як мінімум картамі "Прыёрбанк", які з'яўляецца рэзідэнтам Беларусі, аплаціць праезд нельга. Раней 21 сакавіка стала вядома, што ў метро больш нельга аплаціць праезд з дапамогай мабільнага тэлефона. Гэта стала адным з наступстваў заходніх санкцыяў супраць беларускай фінансавай сістэмы.
Справа ў тым, што сучасная сістэма аплаты праезду ў сталічнай падземцы была ўкаранёна пры дапамозе беларускай "дачкі" Сбер Банка. Беларускі Сбер Банк раней праінфармаваў, што плацежныя сістэмы Mastercard і Visa з суботы 19 сакавіка абмяжуюць з ім працу.
На бягучым тыдні стала вядома, што ў метро больш нельга аплаціць праезд з дапамогай мабільнага тэлефона. Гэта стала адным з наступстваў заходніх санкцыяў супраць беларускай фінансавай сістэмы.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь У Мінску
праезд у метро нельга аплаціць карткай
Аплаціць метро па тэлефоне зараз нельга: новыя абмежаванні ад банкаў