https://bel.sputnik.by/20220325/khatu--vstsy-stane-yashche-prastsey-kupts---padpsany-novy-kaz-1061581929.html
Хату ў вёсцы стане яшчэ прасцей купіць - падпісаны новы ўказ
Хату ў вёсцы стане яшчэ прасцей купіць - падпісаны новы ўказ
Sputnik Беларусь
Дакумент накіраваны на паскарэнне працэдуры набыцця грамадзянамі нерухомай маёмасці ў сельскай мясцовасці. 25.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-25T10:54+0300
2022-03-25T10:54+0300
2022-03-25T10:54+0300
указ
хата
нерухомасць
дакумент
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/10/1047411579_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_a9481a76ce4f693dff763da33734621b.jpg
МІНСК, 25 сак - Sputnik. Абзавесціся нерухомасцю ў сельскай мясцовасці стане яшчэ прасцей і хутчэй, адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.Як адзначылі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, указ нумар 118 накіраваны "на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду і паскарэнне ўключэння ў гаспадарчы абарот жылых памяшканняў, размешчаных у сельскай мясцовасці".Там растлумачылі, што дакумент, у прыватнасці, выключае абавязковасць адначасова вызначаць рыначны і ацэначны кошт такіх жылых памяшканняў пры іх адчужэнні на аўкцыёне або без яго правядзення.Пачатковая цана жылля будзе вызначацца па яго ацэначным кошце, але ўказ прадугледжвае паэтапнае яго зніжэнне аж да адной базавай велічыні.Дакумент закранае і пытанне выдзялення зямельнага ўчастка, неабходнага для абслугоўвання дома. Так, пры продажы аднакватэрнага або блакіраванага жылога дома на аўкцыёне з пачатковай цаной у адну базавую велічыню зямля будзе прадастаўляцца пакупніку без правядзення аўкцыёну і спагнання платы за дагавор арэнды.Таксама ўказам удакладняецца парадак перадачы жылых памяшканняў, якія знаходзяцца ў бязвыплатным карыстанні гаспадарчых таварыстваў, створаных у адпаведнасці з заканадаўствам аб прыватызацыі, іншым гаспадарчым таварыствам і рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб'яднанням, расказалі ў прэзідэнцкай прэс-службе.Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/10/1047411579_199:0:2930:2048_1920x0_80_0_0_489aaed47885fc6a66be8d026cc1f33e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
указ, хата, нерухомасць, дакумент
указ, хата, нерухомасць, дакумент
Хату ў вёсцы стане яшчэ прасцей купіць - падпісаны новы ўказ
Дакумент накіраваны на паскарэнне працэдуры набыцця грамадзянамі нерухомай маёмасці ў сельскай мясцовасці.
МІНСК, 25 сак - Sputnik. Абзавесціся нерухомасцю ў сельскай мясцовасці стане яшчэ прасцей і хутчэй, адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Як адзначылі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, указ нумар 118 накіраваны "на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду і паскарэнне ўключэння ў гаспадарчы абарот жылых памяшканняў, размешчаных у сельскай мясцовасці".
Там растлумачылі, што дакумент, у прыватнасці, выключае абавязковасць адначасова вызначаць рыначны і ацэначны кошт такіх жылых памяшканняў пры іх адчужэнні на аўкцыёне або без яго правядзення.
Пачатковая цана жылля будзе вызначацца па яго ацэначным кошце, але ўказ прадугледжвае паэтапнае яго зніжэнне аж да адной базавай велічыні.
Дакумент закранае і пытанне выдзялення зямельнага ўчастка, неабходнага для абслугоўвання дома. Так, пры продажы аднакватэрнага або блакіраванага жылога дома на аўкцыёне з пачатковай цаной у адну базавую велічыню зямля будзе прадастаўляцца пакупніку без правядзення аўкцыёну і спагнання платы за дагавор арэнды.
Таксама ўказам удакладняецца парадак перадачы жылых памяшканняў, якія знаходзяцца ў бязвыплатным карыстанні гаспадарчых таварыстваў, створаных у адпаведнасці з заканадаўствам аб прыватызацыі, іншым гаспадарчым таварыствам і рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб'яднанням, расказалі ў прэзідэнцкай прэс-службе.
Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Распродаж па-беларуску: улады выставілі на аўкцыён калгас за $12
Падатак на кватэры толькі ўвялі, але ўжо плануюць узняць
Калі і колькі заплаціць падаткаў на нерухомасць, распавялі ў МПЗ