https://bel.sputnik.by/20220325/pamr-rasysk-paltyk-uladzmr-zhyrynosk-1061587239.html
Міністэрства аховы здароўя Расіі абвергла інфармацыю аб смерці Уладзіміра Жырыноўскага
Міністэрства аховы здароўя Расіі абвергла інфармацыю аб смерці Уладзіміра Жырыноўскага
Sputnik Беларусь
Палітыка шпіталізавалі 2 лютага з пацверджаным каронавірусам, яго стан працягваў пагаршацца, у апошні час палітык знаходзіўся ў коме. 25.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-25T12:02+0300
2022-03-25T12:02+0300
2022-03-25T12:14+0300
палітык
уладзімір жырыноўскі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/19/1061587100_0:65:3078:1796_1920x0_80_0_0_d7fba64594a5b8e1d073a6357eb8bab5.jpg
МІНСК, 25 сак - Sputnik. СМІ высвятляюць падрабязнасці стану здароўя вядомага расійскага палітыка, лідара ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага. Раней з'явілася інфармацыя, што яго не стала ў 10.45 раніцы ў пятніцу. Інфармацыю аб смерці ў сваім тэлеграм-канале пацвердзіў член Савета Федэрацыі Аляксандр Пранюшкін. Аднак пазней паведамленне знікла.Міністэрства аховы здароўя Расіі абвергла паведамленні аб смерці палітыка. Там паведамілі, што стан Жырыноўскага ацэньваецца як стабільны, лекары працягваюць аказваць усю магчымую ў гэтай сітуацыі медыцынскую дапамогу.Спікер Дзярждумы Расіі Вячаслаў Валодзін таксама пракаментаваў паведамленні аб нібы смерці лідэра ЛДПР."Усіх, хто перажывае за здароўе Уладзіміра Вольфавіча Жырыноўскага, хачу супакоіць. Ён жывы. Стан яго сапраўды цяжкі. Сёння яму зрабілі КТ. Мы за яго перажываем, урачы змагаюцца за яго. Ён сам вялікі малайчына. Давайце пажадаем яму найхутчэйшага выздараўлення", — паведаміў Валодзін.Жырыноўскі быў шпіталізаваны 2 лютага з пацверджаным каронавірусам, у яго быў выяўлены "амікрон". На жаль, стан здароўя вядомага палітыка толькі пагоршыўся.Вакцынаваўся восем разоўЖырыноўскі ў снежні мінулага года паведаміў, што зрабіў ужо восьмую прышчэпку ад каронавіруса і ні разу з пачатку пандэміі не хварэў COVID-19. Акрамя таго, раней ён вакцынаваўся і ад грыпу.Летась ён некалькі разоў вакцынаваўся "публічна" - у інтэрнэце былі апублікаваныя відэазапісы, на якіх адлюстравана, як палітыку робяць прышчэпкі. Жырыноўскі - адзін з самых публічных расійскіх палітыкаў, ён узначальвае ЛДПР ужо больш за 30 гадоў.Палітык вядомы сваімі яскравымі выказваннямі на розныя тэмы, скандаламі ў прамым эфіры.>>> Самая актуальная інфармацыя – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/19/1061587100_347:0:3078:2048_1920x0_80_0_0_155e7abeb3f24198eb2799ca82df4bef.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палітык, уладзімір жырыноўскі
палітык, уладзімір жырыноўскі
Міністэрства аховы здароўя Расіі абвергла інфармацыю аб смерці Уладзіміра Жырыноўскага
12:02 25.03.2022 (абноўлена: 12:14 25.03.2022) Палітыка шпіталізавалі 2 лютага з пацверджаным каронавірусам, яго стан працягваў пагаршацца, у апошні час палітык знаходзіўся ў коме.
МІНСК, 25 сак - Sputnik. СМІ высвятляюць падрабязнасці стану здароўя вядомага расійскага палітыка, лідара ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага. Раней з'явілася інфармацыя, што яго не стала ў 10.45 раніцы ў пятніцу. Інфармацыю аб смерці ў сваім тэлеграм-канале пацвердзіў член Савета Федэрацыі Аляксандр Пранюшкін. Аднак пазней паведамленне знікла.
Міністэрства аховы здароўя Расіі абвергла паведамленні аб смерці палітыка. Там паведамілі, што стан Жырыноўскага ацэньваецца як стабільны, лекары працягваюць аказваць усю магчымую ў гэтай сітуацыі медыцынскую дапамогу.
Спікер Дзярждумы Расіі Вячаслаў Валодзін таксама пракаментаваў паведамленні аб нібы смерці лідэра ЛДПР.
"Усіх, хто перажывае за здароўе Уладзіміра Вольфавіча Жырыноўскага, хачу супакоіць. Ён жывы. Стан яго сапраўды цяжкі. Сёння яму зрабілі КТ. Мы за яго перажываем, урачы змагаюцца за яго. Ён сам вялікі малайчына. Давайце пажадаем яму найхутчэйшага выздараўлення", — паведаміў Валодзін.
Жырыноўскі быў шпіталізаваны 2 лютага з пацверджаным каронавірусам, у яго быў выяўлены "амікрон". На жаль, стан здароўя вядомага палітыка толькі пагоршыўся.
Жырыноўскі ў снежні мінулага года паведаміў, што зрабіў ужо восьмую прышчэпку ад каронавіруса і ні разу з пачатку пандэміі не хварэў COVID-19. Акрамя таго, раней ён вакцынаваўся і ад грыпу.
Летась ён некалькі разоў вакцынаваўся "публічна" - у інтэрнэце былі апублікаваныя відэазапісы, на якіх адлюстравана, як палітыку робяць прышчэпкі. Жырыноўскі - адзін з самых публічных расійскіх палітыкаў, ён узначальвае ЛДПР ужо больш за 30 гадоў.
Палітык вядомы сваімі яскравымі выказваннямі на розныя тэмы, скандаламі ў прамым эфіры.
>>> Самая актуальная інфармацыя – у Telegram-канале Sputnik Беларусь