Прыадкрыем заслону: якой будзе вясновая прэм'ера "Спячай прыгажуні" (фота)
Прыадкрыем заслону: якой будзе вясновая прэм'ера "Спячай прыгажуні" (фота)
Sputnik Беларусь
Пятую пастаноўку знакамітага балета Пятра Ільіча Чайкоўскага на беларускай сцэне ўпершыню пакажуць 26 і 27 сакавіка, гэта будзе своеасаблівы падарунак гледачам... 25.03.2022, Sputnik Беларусь
Генеральны прагон балета ў пастаноўцы народнага артыста СССР і Беларусі, харэографа Валянціна Елізар'ева адбыўся напярэдадні на сцэне Вялікага тэатра Беларусі."Гэтая пастаноўка будзе па-сапраўднаму прыгожай і вытанчанай. І вядома, іншай, усё ж такі за гэтыя гады і я змяніўся. Спадзяюся, гледачы ўбачаць погляд харэографа XXI стагоддзя", - расказаў Валянцін Елізар'еў.Глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь, якой будзе абноўленая "Спячая прыгажуня".У галоўнай партыі ў ролі Прынца артыст Марынінскага балета з Санкт-Пецярбурга Вячаслаў Гнедчык. Таксама на мінскай сцэне - артысты балета Алег Яромкін, Эван Капітэн, Аляксандр Місіюк і вядучыя балерыны Вялікага тэатра Беларусі Ірына Яромкіна і Людміла Хітрова.У жаночых вядучых партыях прынцэсы Аўроры, феі Сірэні і феі Карабос вядомыя беларускія балерыны Марына Вежнавец, Вераніка Аўчыннікава, Таццяна Уласень.Мастак-пастаноўшчык новага спектакля - Вячаслаў Акунёў. Народны мастак Расіі працаваў і над дзвюма папярэднімі пастаноўкамі ў Вялікім. На гэты раз сцэнаграфія і касцюмы адсылаюць нас да двух выдатных і такіх розных напрамкаў эпох: з аднаго боку, раскошнага барока, з другога - строгага класіцызму.
Пятую пастаноўку знакамітага балета Пятра Ільіча Чайкоўскага на беларускай сцэне ўпершыню пакажуць 26 і 27 сакавіка, гэта будзе своеасаблівы падарунак гледачам да Дня тэатра.
Генеральны прагон балета ў пастаноўцы народнага артыста СССР і Беларусі, харэографа Валянціна Елізар'ева адбыўся напярэдадні на сцэне Вялікага тэатра Беларусі.
"Гэтая пастаноўка будзе па-сапраўднаму прыгожай і вытанчанай. І вядома, іншай, усё ж такі за гэтыя гады і я змяніўся. Спадзяюся, гледачы ўбачаць погляд харэографа XXI стагоддзя", - расказаў Валянцін Елізар'еў.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь, якой будзе абноўленая "Спячая прыгажуня".
У галоўнай партыі ў ролі Прынца артыст Марынінскага балета з Санкт-Пецярбурга Вячаслаў Гнедчык. Таксама на мінскай сцэне - артысты балета Алег Яромкін, Эван Капітэн, Аляксандр Місіюк і вядучыя балерыны Вялікага тэатра Беларусі Ірына Яромкіна і Людміла Хітрова.
У жаночых вядучых партыях прынцэсы Аўроры, феі Сірэні і феі Карабос вядомыя беларускія балерыны Марына Вежнавец, Вераніка Аўчыннікава, Таццяна Уласень.
Мастак-пастаноўшчык новага спектакля - Вячаслаў Акунёў. Народны мастак Расіі працаваў і над дзвюма папярэднімі пастаноўкамі ў Вялікім. На гэты раз сцэнаграфія і касцюмы адсылаюць нас да двух выдатных і такіх розных напрамкаў эпох: з аднаго боку, раскошнага барока, з другога - строгага класіцызму.