https://bel.sputnik.by/20220325/rasya-pavnna-rykhtavatstsa-da-peraaryentatsy-rynku-energaresursa---myadzvedze-1061582781.html
Расія павінна рыхтавацца да пераарыентацыі рынку энергарэсурсаў - Мядзведзеў
Расія павінна рыхтавацца да пераарыентацыі рынку энергарэсурсаў - Мядзведзеў
Sputnik Беларусь
Багацце Расіі - нафта і газ, і трэба імі гандляваць і з еўрапейцамі, і з азіяцкімі партнёрамі, лічыць намеснік старшыні расійскага Савета бяспекі. 25.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-25T11:21+0300
2022-03-25T11:21+0300
2022-07-01T15:05+0300
дзмітрый мядзведзеў
энергетычны рынак
савет бяспекі расіі
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/0f/1047397324_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_2ef60f6c58fb8a6d75137b1f9bbfe51c.jpg
МІНСК, 25 сак - Sputnik. У рашэнні Масквы пастаўляць газ за рублі ёсць прамая логіка, пра гэта заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.На гэтым тыдні прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія пераводзіць у рублі разлікі за пастаўкі газу ў недружалюбныя краіны, пастаўкі расійскіх тавараў у ЕС і ЗША за валюту не маюць сэнсу. Пастаўкі плануе захаваць у аб'ёмах і па тых цэнах, якія прадугледжаны ў заключаных раней кантрактах.Мядзведзеў растлумачыў, што пераарыентацыя па ўсіх энерганосьбітах адбываецца кожныя 50-70 гадоў, і Расія павінна да гэтага рыхтавацца. Багацце краіны - нафта і газ, і трэба імі гандляваць з еўрапейскімі і азіяцкімі партнёрамі, і атрымліваць даходы.“Я не ведаю, што будзе ў 2050 годзе, што будзе асноўным энерганосьбітам, крыніцай энергіі: вадарод ці іншыя тэхналогіі. Не ведаю проста. Таму да гэтага трэба рыхтавацца, і нам таксама. Але зараз гэта значная частка нашых даходаў, і мы абавязаны ўсе гэтыя даходы атрымліваць", - сказаў ён у інтэрв'ю РІА Навіны.Расія пастаўляе ў Еўропу каля 40% усяго спажыванага ёй газу, і еўрапейцы "харахорацца", кажучы магчымасці адмовы ад расійскіх паставак, адзначыў Мядзведзеў."Ну пакуль купляюць, няхай купляюць. Ніхто ж не адмаўляецца ад сваіх грошай, гэта зусім нармальна", - растлумачыў ён.Санкцыі і сыход з рынкуШэраг краін увёў санкцыі ў дачыненні да Расіі з-за сітуацыі вакол Украіны. Аб сыходзе з расійскага рынка і зачыненні вытворчасцяў заявілі і шматлікія кампаніі.Як раней заявілі ў Крамлі, санкцыі Захаду вельмі сур'ёзныя, Расія рыхтавалася да іх загадзя. Па меры паступлення праблем будуць уводзіцца планы рэагавання."Кіруючым прынцыпам будзе прынцып узаемнасці. І, вядома, у аснову будуць ставіцца нашы ўласныя інтарэсы", – заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін раней заявіў, што палітыка стрымлівання і паслабленні Расіі - гэта доўгатэрміновая стратэгія Захаду, а санкцыі нанеслі сур'ёзны ўдар па ўсёй сусветнай эканоміцы.>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/0f/1047397324_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_addcbaabc19b26e2b612bb821a1f88d8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый мядзведзеў, энергетычны рынак, савет бяспекі расіі, расія
дзмітрый мядзведзеў, энергетычны рынак, савет бяспекі расіі, расія
Расія павінна рыхтавацца да пераарыентацыі рынку энергарэсурсаў - Мядзведзеў
11:21 25.03.2022 (абноўлена: 15:05 01.07.2022) Багацце Расіі - нафта і газ, і трэба імі гандляваць і з еўрапейцамі, і з азіяцкімі партнёрамі, лічыць намеснік старшыні расійскага Савета бяспекі.
МІНСК, 25 сак - Sputnik. У рашэнні Масквы пастаўляць газ за рублі ёсць прамая логіка, пра гэта заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.
На гэтым тыдні прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія пераводзіць у рублі разлікі за пастаўкі газу ў недружалюбныя краіны, пастаўкі расійскіх тавараў у ЕС і ЗША за валюту не маюць сэнсу. Пастаўкі плануе захаваць у аб'ёмах і па тых цэнах, якія прадугледжаны ў заключаных раней кантрактах.
Мядзведзеў растлумачыў, што пераарыентацыя па ўсіх энерганосьбітах адбываецца кожныя 50-70 гадоў, і Расія павінна да гэтага рыхтавацца. Багацце краіны - нафта і газ, і трэба імі гандляваць з еўрапейскімі і азіяцкімі партнёрамі, і атрымліваць даходы.
“Я не ведаю, што будзе ў 2050 годзе, што будзе асноўным энерганосьбітам, крыніцай энергіі: вадарод ці іншыя тэхналогіі. Не ведаю проста. Таму да гэтага трэба рыхтавацца, і нам таксама. Але зараз гэта значная частка нашых даходаў, і мы абавязаны ўсе гэтыя даходы атрымліваць", - сказаў ён у інтэрв'ю РІА Навіны.
Расія пастаўляе ў Еўропу каля 40% усяго спажыванага ёй газу, і еўрапейцы "харахорацца", кажучы магчымасці адмовы ад расійскіх паставак, адзначыў Мядзведзеў.
"Ну пакуль купляюць, няхай купляюць. Ніхто ж не адмаўляецца ад сваіх грошай, гэта зусім нармальна", - растлумачыў ён.
Шэраг краін увёў санкцыі ў дачыненні да Расіі з-за сітуацыі вакол Украіны. Аб сыходзе з расійскага рынка і зачыненні вытворчасцяў заявілі і шматлікія кампаніі.
Як раней заявілі ў Крамлі, санкцыі Захаду вельмі сур'ёзныя, Расія рыхтавалася да іх загадзя. Па меры паступлення праблем будуць уводзіцца планы рэагавання.
"Кіруючым прынцыпам будзе прынцып узаемнасці. І, вядома, у аснову будуць ставіцца нашы ўласныя інтарэсы", – заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін раней заявіў, што палітыка стрымлівання і паслабленні Расіі - гэта доўгатэрміновая стратэгія Захаду, а санкцыі нанеслі сур'ёзны ўдар па ўсёй сусветнай эканоміцы.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь