Рыба хвастом лёд разбіла, або Аляксей Цёплы на парозе

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСтол для гасцей
Стол для гасцей - Sputnik Беларусь, 1920, 26.03.2022
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская ўзгадала пра народнае свята, пасля якога раней рыбакі выходзілі на справу, а таксама дала некалькі рэцэптаў са свайго кулінаранага сшытка.
У народным календары апошнія дзесяць дзён сакавіка значныя кожны па-свойму са сваімі народнымі прыкметамі, якія абвяшчаюць: "Зіме не быць"! Самая вялікая падзея тыдня - вясновае раўнадзенства і свята прылёту птушак, якое адзначаецца амаль разам з 21 на 22 сакавіка. Калісьці казалі: "На Сорак мучанікаў дзень з ноччу мераецца".
Раўнадзенства - чароўны час! Гэта перыяд, калі ўсё аднаўляецца ў прыродзе, абуджаецца ад сну, адраджаецца наноў. У земляробаў прыбавілася клопатаў і дзе-нідзе ўжо актыўна рыхтуюцца да сяўбы. Як і стагоддзі таму хвалюе прагноз надвор’я, які цяпер не цяжка даведацца.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВясна
Вясна - Sputnik Беларусь, 1920, 24.03.2022
Вясна
Народная ж метэаралогія паступова забываецца і ўсё ж, каб даць працу для розума, часам цікава пераканацца ў справядлівасці народных прагнозаў. Калісьці менавіта ў гэтыя дні ўважліва сачылі за надвор’ем. Лічылася, якое надвор’е было на Саракі – такое застанецца і на 40 наступных дзён. Больш пільна назіралі за надвор’ем да 12 гадзін - і калі было пахмурна, то вясна будзе ранняя, калі сонца, то наадварот.
Прылёт птушак адзначалі смачна і прыгожа. Гаспадыні выпякалі адмысловае печыва ў выглядзе птушак ("жаваронкі") і лап буслоў ("галёпы"). Моладзь збіралася разам каб спяваць "вяснянкі" і паваражыць на замужжа. Дзяўчаты складалі печаных жаваронкаў у рэшата, кружылі яго і прыгаворвалі: "Рэшата, рэшата, кружыся ка мне. Калі я замуж пайду, у мяне будзе многа дзетак, я буду багатая..."
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяРознакаляровае печыва
Рознакаляровае печыва - Sputnik Беларусь, 1920, 24.03.2022
Рознакаляровае печыва
А яшчэ ўсім было вядома, што асабліва ў гэты дзень нікому не можна жадаць злога. На Паазер’і у некаторых мясцовасцях існаваў добры, на мой погляд, звычай, калі на Саракі запрашалі ў госці суседзяў "на камы". Суседзі прыходзілі, а гаспадар ужэ накрываў стол... Гаспадар кажа: "Спасіба, што прышлі на нашы камы". Для гаспадароў была вялікая радасць калі хтосці прыходзіў, бо гэта была прыкмета на добрае.
25 сакавіка дзень Рыгора, на якога "зіма ідзе ў мора", а ў вяснянках спяваецца: "А святы Рыгор спусціў ваду з гор, ваду ў зямлю, а з зямлі траву". Ў гэты дзень каталікі святкуюць Звеставанне або Дабравешчанне. Казалі, што "на Дабравешчанне Бог благаслаўляе ўсе расліны". Радаваліся пабачыўшы бусла, бо лічылі, што ён сваімі паводзінамі ў гэты дзень варожыць чалавеку яго лёс на цэлы год. Палёт бусла быў добрым знакам і прадракаў поспех у справах.
26 сакавіка надыходзілі Міжблагавешчыны, якія цягнуліся да 7 красавіка. На думку селяніна гэты час не спрыяльны для многіх спраў. Так існавала забарона выганяць на першую траву ("запасваць") кароў, бо верылі, што пры парушэнні завядзёнкі, на статак будуць нападаць ваўкі. А яшчэ гэтым часам, каб не наклікаць няшчасця, стараліся нікому нічога не пазычаць.
Бо вядома ж - "пазычай – кепскі абычай".

Дзень рыбалова

Усталявалася даволі цёплае надвор’е, і на рэках і азёрах рыба даўно "разбіла хвастом лёд".
© Sputnik / Максим БогдановичРыбакі на беразе Свіслачы
Рыбаки на берегу Свислочи - Sputnik Беларусь, 1920, 24.03.2022
Рыбакі на беразе Свіслачы
30 сакавіка дзень рыбалова і ў народным календары святкуюць Аляксея Цёплага. Калісьці ад гэтага дня рыбакі пачыналі актыўна рыхтавацца да рыбнай лоўлі: плялі сеці, смалілі лодкі, чынілі або майстравалі розныя рыбалоўныя прылады. Вось і сёння заўважыла, як рухава сусед-рыбалоў збіраецца "на рыбу", а гэта значыць што ў хуткім часе на кухні суседкі запахне смажанай рыбкай. І калі з таго лову мне па-суседску нічога не перападзе, то схаджу ў краму і дакладна прыгатую рыбнае смакоцце. Тым больш, што маю некалькі добрых рэцэптаў страў з майго кулінарнага сшытка.

Вараная рыба з грыбной падлівай

З чаго гатаваць:
600 г рыбнага філе,
3-5 гарошын чорнага перцу,
1 лаўровы ліст,
30 г алею або 1 ст лыжка тлушчу,
1 ст лыжка мукі,
1 шклянка рыбнай юшкі,
1/2 шклянкі марынаваных грыбоў,
2 ст лыжкі смятаны,
1 цыбуліна,
зеляніна кропу або пяро цыбулі,
1 кіслы яблык або 2-3 скрыліка лімона,
соль,
воцат.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяІнгрэдыенты для юшкі
Інгрэдыенты для юшкі - Sputnik Беларусь, 1920, 24.03.2022
Інгрэдыенты для юшкі
Як гатаваць. Рыбнае філе нарэзаць на кавалкі, пасаліць і пакінуць на 10 хвілін. Варыць рыбу у запраўленай спецыямі вадзе напрацягу 10-12 хвілін пакуль не стане мяккай, потым выкласці на талерку. Прыгатаваць соус. Разагрэць тлушч або алей, абсмажыць у ім муку з цыбуляй, дадаць юшку і дробна пакрышаныя грыбы, варыць пакуль соус не загусцее, дадаць смятану, зеляніну, крышаны скрылікамі яблык або лімон. Паліць соусам рыбу і падаць з бульбянай таўканіцай.

Рыбныя галушкі

З чаго гатаваць:
500 г рачной рыбы,
75 г пшанічнай мукі,
2 яйкі,
1 ч лыжка чорнага перцу гарошкам,
1 ст лыжка насення кропу,
1-2 цыбуліны,
1,5 ч лыжкі солі,
1 ч лыжка масла.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяРыбныя галушкі
Рыбныя галушкі - Sputnik Беларусь, 1920, 24.03.2022
Рыбныя галушкі
Як гатаваць. Дробную рачную рыбу пачысціць ад костак, дробна насячы нажом (але не прапускаць праз мясарубку), расцерці. Дробна скрышыць цыбулю, кроп, перац, соль стаўчы ў ступцы, дадаць у рыбу. Муку развесці ў малацэ, уліць узбітыя яйкі і перамяшаць, аб'яднаць з рыбным фаршам, усё разам добра расцерці і узбіць, каб атрымалася аднародная маса. Зварыць рыбную юшку з галоў, плаўнікоў і костак, пасаліць і адварыць у ёй галушкі на маленькім агні да гатоўнасці. Дастаць з юшкі і падаць асобна з маслам і бульбай.
Рачную або азёрную рыбу для галушак можна браць любую.
Смачна есці!
Стужка навiн
0