https://bel.sputnik.by/20220326/vyasnovyya-kankuly-pachalsya--shkolnka-u-belarus-1061614380.html
Вясновыя канікулы пачаліся ў школьнікаў у Беларусі
Вясновыя канікулы пачаліся ў школьнікаў у Беларусі
Sputnik Беларусь
Самая доўгая чвэрць, якая працягвалася роўна 61 навучальны дзень, нарэшце скончылася. Школьнікі могуць крыху перавесці дух, а старшакласнікі - яшчэ і... 26.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-26T11:00+0300
2022-03-26T11:00+0300
2023-02-23T14:06+0300
канікулы
школа
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104453/37/1044533739_0:190:2965:1858_1920x0_80_0_0_e9a9668d3f5d6bd843d7e1460183cf39.jpg
МІНСК, 26 сак - Sputnik. Беларускія школьнікі пайшлі на вясновыя канікулы, афіцыйна яны пачнуцца заўтра і працягнуцца тыдзень - з 27 сакавіка па 3 красавіка.Школы і гімназіі на гэты час не будуць спыняць сваю дзейнасць - у іх будуць арганізаваны дзіцячыя лагеры і тэматычныя гурткі.У Мінадукацыі нагадалі, што выпускнікі школ падчас канікул могуць прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне, каб лепш падрыхтавацца да ЦТ. Поўны спіс навучальных устаноў, дзе можна здаць пробнае тэсціраванне, размешчаны на сайце РІКВ. Апошні тэрмін праходжання трэцяга і заключнага ў гэтым навучальным годзе этапу РТ - 21 красавіка.Пасля вясновых канікул вучыцца давядзецца яшчэ амаль два месяцы, перш чым пайсці на самыя доўгія - летнія канікулы (92 дні). Толькі 9-класнікі ў сувязі са здачай экзаменаў і 10-класнікі, у якіх у чэрвені пачынаецца двухтыднёвая дапрызыўная і медыцынская практыка, пойдуць на летні адпачынак пазней за астатнія.Вучыцца не давядзеццаДарэчы, у чацвёртай чвэрці сёлета на буднія дні выпадуць два святы - Радаўніца (3 мая, аўторак) і Дзень Перамогі (9 мая, панядзелак). Вучыцца гэтымі днямі не давядзецца.Навучальны год да 31 жніўняНядаўна ў Беларусі быў апублікаваны новы Кодэкс аб адукацыі, яго падпісаў прэзідэнт. Дакумент справакаваў асаблівую ўвагу ў частцы, якая датычыцца працягласці навучальнага года.Па дадзеных прадстаўнікоў Мінадукацыі, ён будзе пачынацца 1 верасня і заканчвацца 31 жніўня. Новаўвядзенне пачне працаваць з 2023 года.Аднак канікулы ў школьнікаў і адпачынак у настаўнікаў усё ж захаваюцца, а новаўвядзенне зроблена для таго, каб ліквідаваць сякія-такія нестыкоўкі фармальнага характару, якія тычацца налічэння працоўнага стажу для педагогаў, тлумачылі раней у Мінадукацыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104453/37/1044533739_117:0:2848:2048_1920x0_80_0_0_5117bbfeb63fb7ba5e46c3a6f0f98060.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
канікулы, школа, беларусь
канікулы, школа, беларусь
Вясновыя канікулы пачаліся ў школьнікаў у Беларусі
11:00 26.03.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Самая доўгая чвэрць, якая працягвалася роўна 61 навучальны дзень, нарэшце скончылася. Школьнікі могуць крыху перавесці дух, а старшакласнікі - яшчэ і падрыхтавацца да цэнтралізаванага тэсціравання.
МІНСК, 26 сак - Sputnik. Беларускія школьнікі пайшлі на вясновыя канікулы, афіцыйна яны пачнуцца заўтра і працягнуцца тыдзень - з 27 сакавіка па 3 красавіка.
Школы і гімназіі на гэты час не будуць спыняць сваю дзейнасць - у іх будуць арганізаваны дзіцячыя лагеры і тэматычныя гурткі.
У Мінадукацыі нагадалі, што выпускнікі школ падчас канікул могуць прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне, каб лепш падрыхтавацца да ЦТ. Поўны спіс навучальных устаноў, дзе можна здаць пробнае тэсціраванне, размешчаны на сайце РІКВ. Апошні тэрмін праходжання трэцяга і заключнага ў гэтым навучальным годзе этапу РТ - 21 красавіка.
Пасля вясновых канікул вучыцца давядзецца яшчэ амаль два месяцы, перш чым пайсці на самыя доўгія - летнія канікулы (92 дні). Толькі 9-класнікі ў сувязі са здачай экзаменаў і 10-класнікі, у якіх у чэрвені пачынаецца двухтыднёвая дапрызыўная і медыцынская практыка, пойдуць на летні адпачынак пазней за астатнія.
Дарэчы, у чацвёртай чвэрці сёлета на буднія дні выпадуць два святы - Радаўніца (3 мая, аўторак) і Дзень Перамогі (9 мая, панядзелак). Вучыцца гэтымі днямі не давядзецца.
Навучальны год да 31 жніўня
Нядаўна ў Беларусі быў апублікаваны новы Кодэкс аб адукацыі, яго падпісаў прэзідэнт. Дакумент справакаваў асаблівую ўвагу ў частцы, якая датычыцца працягласці навучальнага года.
Па дадзеных прадстаўнікоў Мінадукацыі, ён будзе пачынацца 1 верасня і заканчвацца 31 жніўня. Новаўвядзенне пачне працаваць з 2023 года.
Аднак канікулы ў школьнікаў і адпачынак у настаўнікаў усё ж захаваюцца, а новаўвядзенне зроблена для таго, каб ліквідаваць сякія-такія нестыкоўкі фармальнага характару, якія тычацца налічэння працоўнага стажу для педагогаў, тлумачылі раней у Мінадукацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь