https://bel.sputnik.by/20220327/papulyatsyya-belaruskaga-zubra-padrasla-za-god-pa-kolkasts-ldzruyuts-samk-1061589069.html
Папуляцыя беларускага зубра падрасла за год, па колькасці лідзіруюць самкі
Папуляцыя беларускага зубра падрасла за год, па колькасці лідзіруюць самкі
Sputnik Беларусь
Яшчэ ў кастрычніку мінулага года ў Нацпарку "Белавежская пушча" адзначалі, што колькасць галоўных волатаў Еўропы на беларускай тэрыторыі ўдвая вышэйшая за... 27.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-27T14:24+0300
2022-03-27T14:24+0300
2022-03-27T14:24+0300
нацыянальны парк "белавежская пушча"
зубр
прырода
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103865/76/1038657675_0:194:3073:1922_1920x0_80_0_0_ce82816ec7e44c071f96d572e6c2ebca.jpg
МІНСК, 25 сак - Sputnik. Спецыялісты Нацыянальнага парка "Белавежская пушча" завяршылі падлік зуброў - папуляцыя за год павялічылася, амаль усе цяляты, якія нарадзіліся, выжылі.Зуброў падлічвалі метадам фатаграфавання ў наземных умовах, з дапамогай квадракоптара з паветра, а таксама проста візуальна, ужываючы аптычныя сродкі назірання. Працы вяліся ў снежні-лютым, распавялі ў Нацпарку.Там адзначылі, што зубры не змянілі сваіх пераваг адносна месца рассялення. Як і ў мінулыя гады, яны "пражываюць" у пяці асноўных тэрытарыяльных групоўках. Спецыялісты Нацпарка далі ім умоўныя назвы.Так, у паўночнай тэрытарыяльнай групоўцы было налічана 57 асобін, у паўночна-ўсходняй - 150, цэнтральнай - 67, паўднёвай - 334, у паўднёва-заходняй - 89. Былі ўлічаны і шэсць зуброў, якія знаходзяцца ў экскурсійных вальерах."У Белавежскай пушчы ўлічана 703 зубры, што на 28 асобін больш на гэты перыяд, чым у мінулым 2021 годзе", - паведамілі ў Нацпарку.Пры гэтым там удакладнілі, што налічана 117 дарослых самцоў - тых, што старэйшыя за тры з паловай гады, 402 дарослыя самкі і 107 зубранят."Для параўнання ў польскай частцы Белавежскай пушчы сярод 779 асобін зуброў, самцы склалі 288 асобін, самкі - 262 асобіны, у 229 асобін пол не ўстаноўлены. Цялят улічана 107 асобін", - звярнулі ўвагу спецыялісты.Акрамя таго, у Нацпарку расказалі, што на працягу 2021 года ў беларускай частцы Белавежскай пушчы нарадзілася 78 цялят, выжылі - 77.Занадта шматРаней, у кастрычніку мінулага года, у Нацпарку адзначалі, што колькасць зубра ў беларускай частцы Пушчы ўдвая перавышае аптымальную. Тады, паводле перапісу, на прыродаахоўнай тэрыторыі насяляла 675 волатаў."Трэба вельмі шмат грошай, каб іх пракарміць зімой. Шмат зуброў пачалі выходзіць на сельгаспалі, гэта наносіць пэўную шкоду аграпрадпрыемствам. Гэта не ферма і тут нельга трымаць бясконцую колькасць зуброў", - распавёў вядучы супрацоўнік нацыянальнага парка "Белавежская пушча" Аляксей Буневіч у эфіры тэлеканала "Мір".Нагадаем, 100 год таму зубры былі на мяжы знікнення.Паляванне на зубраЗубры ў Беларусі занесены ў Чырвоную кнігу. Але паляваць па законе можна на так званы рэзервовы генафонд-старых і/або хворых жывёл.Вердыкт выносіць спецыяльная камісія, пасля чаго паляўнічы павінен купіць пуцёўку. Службы Нацпарку суправаджаюць такога паляўнічага і на месцы паказваюць, на якога зубра можна паляваць.Паводле звестак рэспубліканскага прадпрыемства "Белдзяржпаляванне", кошт тура для палявання на зубра стартуе з 4960 еўра. У гэтую цану ўваходзіць дастаўка ў паляўнічую гаспадарку і назад у аэрапорт, пражыванне і харчаванне, афармленне на ўвоз або прадастаўленне арэнднай зброі, сертыфіката на трафей і іншыя паслугі. Галоўны трафей палявання - рогі з чэрапам зубра.Што да колькасці зуброў у пушчы, то рэгуляваць яе можна адным з двух спосабаў: пачынаць паляваць на здаровых зуброў ці перасяліць частку жывёл у іншыя краіны. Пры гэтым трэба памятаць аб захаванні здаровага генафонду ў самой Беларусі, нагадалі ў "Белавежскай пушчы".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103865/76/1038657675_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_a31caf5d8d0d21fca85388fe4b8ed891.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нацыянальны парк "белавежская пушча", зубр, прырода
нацыянальны парк "белавежская пушча", зубр, прырода
Папуляцыя беларускага зубра падрасла за год, па колькасці лідзіруюць самкі
Яшчэ ў кастрычніку мінулага года ў Нацпарку "Белавежская пушча" адзначалі, што колькасць галоўных волатаў Еўропы на беларускай тэрыторыі ўдвая вышэйшая за аптымальную.
МІНСК, 25 сак - Sputnik. Спецыялісты Нацыянальнага парка "Белавежская пушча" завяршылі падлік зуброў - папуляцыя за год павялічылася, амаль усе цяляты, якія нарадзіліся, выжылі.
Зуброў падлічвалі метадам фатаграфавання ў наземных умовах, з дапамогай квадракоптара з паветра, а таксама проста візуальна, ужываючы аптычныя сродкі назірання. Працы вяліся ў снежні-лютым, распавялі ў Нацпарку.
Там адзначылі, што зубры не змянілі сваіх пераваг адносна месца рассялення. Як і ў мінулыя гады, яны "пражываюць" у пяці асноўных тэрытарыяльных групоўках. Спецыялісты Нацпарка далі ім умоўныя назвы.
Так, у паўночнай тэрытарыяльнай групоўцы было налічана 57 асобін, у паўночна-ўсходняй - 150, цэнтральнай - 67, паўднёвай - 334, у паўднёва-заходняй - 89. Былі ўлічаны і шэсць зуброў, якія знаходзяцца ў экскурсійных вальерах.
"У Белавежскай пушчы ўлічана 703 зубры, што на 28 асобін больш на гэты перыяд, чым у мінулым 2021 годзе", - паведамілі ў Нацпарку.
Пры гэтым там удакладнілі, што налічана 117 дарослых самцоў - тых, што старэйшыя за тры з паловай гады, 402 дарослыя самкі і 107 зубранят.
"Для параўнання ў польскай частцы Белавежскай пушчы сярод 779 асобін зуброў, самцы склалі 288 асобін, самкі - 262 асобіны, у 229 асобін пол не ўстаноўлены. Цялят улічана 107 асобін", - звярнулі ўвагу спецыялісты.
Акрамя таго, у Нацпарку расказалі, што на працягу 2021 года ў беларускай частцы Белавежскай пушчы нарадзілася 78 цялят, выжылі - 77.
Раней, у кастрычніку мінулага года, у Нацпарку адзначалі, што колькасць зубра ў беларускай частцы Пушчы ўдвая перавышае аптымальную. Тады, паводле перапісу, на прыродаахоўнай тэрыторыі насяляла 675 волатаў.
"Трэба вельмі шмат грошай, каб іх пракарміць зімой. Шмат зуброў пачалі выходзіць на сельгаспалі, гэта наносіць пэўную шкоду аграпрадпрыемствам. Гэта не ферма і тут нельга трымаць бясконцую колькасць зуброў", - распавёў вядучы супрацоўнік нацыянальнага парка "Белавежская пушча" Аляксей Буневіч у эфіры тэлеканала "Мір".
Нагадаем, 100 год таму зубры былі на мяжы знікнення.
Зубры ў Беларусі занесены ў Чырвоную кнігу. Але паляваць па законе можна на так званы рэзервовы генафонд-старых і/або хворых жывёл.
Вердыкт выносіць спецыяльная камісія, пасля чаго паляўнічы павінен купіць пуцёўку. Службы Нацпарку суправаджаюць такога паляўнічага і на месцы паказваюць, на якога зубра можна паляваць.
Паводле звестак рэспубліканскага прадпрыемства "Белдзяржпаляванне", кошт тура для палявання на зубра стартуе з 4960 еўра. У гэтую цану ўваходзіць дастаўка ў паляўнічую гаспадарку і назад у аэрапорт, пражыванне і харчаванне, афармленне на ўвоз або прадастаўленне арэнднай зброі, сертыфіката на трафей і іншыя паслугі. Галоўны трафей палявання - рогі з чэрапам зубра.
Што да колькасці зуброў у пушчы, то рэгуляваць яе можна адным з двух спосабаў: пачынаць паляваць на здаровых зуброў ці перасяліць частку жывёл у іншыя краіны. Пры гэтым трэба памятаць аб захаванні здаровага генафонду ў самой Беларусі, нагадалі ў "Белавежскай пушчы".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь