Дзяржкантроль расказаў аб галоўных праблемах цяперашняй пасяўной кампаніі

© Sputnik / Виктор ТолочкоВясновыя палявыя работы
Вясновыя палявыя работы
 - Sputnik Беларусь, 1920, 28.03.2022
Падпісацца
У краіне не хапае механізатараў і мінеральных угнаенняў. Улады ўвялі жорсткі кантроль за ходам падрыхтоўкі да пасяўной кампаніі.
МІНСК, 28 сак - Sputnik. Камітэт Дзяржкантролю назваў асноўныя праблемы сёлетняй пасяўной кампаніі. Пра гэта распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення Камітэта Аляксандр Раманоўскі ў эфіры АНТ.
У аўторак прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, як важна забяспечыць харчовую бяспеку краіны ва ўмовах санкцыйнага націску і паставіў задачу аграрыям - 9 млн тон збожжа.
Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення КДК, першая праблема - гэта недахоп механізатараў. А значыць, гэта вельмі дрэнна паўплывае на падрыхтоўку матэрыяльна-тэхнічнай базы.
"Аблвыканкамы, райвыканкамы павінны прыняць рашэнне па прыцягненню з прамысловых прадпрыемстваў недастатковай колькасці механізатараў. Яно павінна быць не фармальна, а выканана", - заявіў Раманоўскі.
Другая праблема гэтай пасяўной - гатоўнасць глебаапрацоўчай тэхнікі, трактароў. Такія праблемы, паводле яго слоў, асабліва ёсць у Віцебскай вобласці, Гомельскай абласцях. І трэцяя праблема - недахоп мінеральных угнаенняў.
"Мы ўжо ўстанавілі жорсткі кантроль за ходам падрыхтоўкі да пасяўной кампаніі. І будуць прымацца аператыўныя меры па ўстараненню гэтых недахопаў, каб пасяўная прайшла на высокім узроўні", - запэўніў Аляксандр Раманоўскі.

Пасяўная -2022

На гэтым тыдні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу на высокім узроўні правесці пасяўную кампанію, якая сёлета праходзіць у няпростых умовах. Канфлікт ля паўднёвых межаў, санкіцыі, беспрэцэдэнтны рост цэн ва ўсім свеце на вуглевадароды, угнаенні і харчаванне не павінны адбіцца на правядзенні пасяўной.
Традыцыйная ў Беларусі "бітва за ўраджай" сёлета "важная як ніколі": Лукашэнка зазначыў, што "збожжа сёння - гэта практычна новае золата або нафта".
Ён паставіў задачу: атрымаць 9 млн тон збожжа, 700 тысяч тон рапсу і 5 млн тон цукровых буракоў. Акрамя таго, ёсць планы нарошчваць экспарт збожжа. Стаіць задача "пасеяцца за 10 дзён".
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка ўбачыў шанц узняць сельскую гаспадарку
Лукашэнка назваў прычыну большасці войнаў у свеце
Сельскую гаспадарку Беларусі ўзначаліў новы міністр
Стужка навiн
0