https://bel.sputnik.by/20220328/sputnik-v-pakaza-svayu-efektynasts-u-vch-nftsyravanykh-lyudzey-1061644562.html
"Спутник V" паказаў сваю эфектыўнасць у ВІЧ-інфіцыраваных людзей
"Спутник V" паказаў сваю эфектыўнасць у ВІЧ-інфіцыраваных людзей
Sputnik Беларусь
Першая ў свеце вакцына ад каронавіруса "Спутник V" стала яшчэ і першым у свеце прэпаратам, якія паказаў сваю эфектыўнасць супраць COVID-19 у ВІЧ-станоўчых... 28.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-28T13:29+0300
2022-03-28T13:29+0300
2022-03-28T13:29+0300
вакцына "спутник v"
віч
медыцына і здароўе
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/05/1047070073_0:191:3078:1922_1920x0_80_0_0_58e27f3fb98a4c2a0dd6c1ac0cd31693.jpg
МІНСК, 28 сак - Sputnik. Расійская вакцына ад карjнавіруса "Спутник V" эфектыўная і для людзей, які мае станоўчы ВІЧ-статус, пра гэта паведамляе Расійскі фонд прамых інвестыцый.Даследаванне, праведзенае цэнтрам ім. Н.Ф. Гамалеі і Маскоўскім цэнтрам прафілактыкі і барацьбы са СНІДам, было апублікавана ў вядучым медыцынскім выданні The Lancet. Публікацыя пацвярджае эфектыўнасць прэпарата ў гэтай катэгорыі насельніцтва.""Спутник V" стаў першай у свеце вакцынай з даказанай эфектыўнасцю па абароне ад каронавіруса ВІЧ-станоўчых асоб, якія атрымліваюць антырэтравірусную тэрапію", - адзначаецца ў паведамленні.Згодна з вынікамі, у ВІЧ-станоўчых асоб эфектыўнасць прэпарата складае 79 працэнтаў. У даследаванні прынялі ўдзел больш за 24 тысячы ВІЧ-інфікаваных грамадзян, якія атрымліваюць антырэтравірусную тэрапію.Вакцына "Спутник V"На дадзены момант расійская вакцына ад каронавіруса "Спутник V" адобрана больш як у 70 краінах з агульным насельніцтвам звыш 4 млрд чалавек. Прэпарат паказаў сваю эфектыўнасць супраць штаму "дэльта" (83,1% супраць заражэння і 94,4% супраць шпіталізацыі), а таксама супраць штаму "амікрон".Зніжэнне віруснейтралізуючай актыўнасці "Спутника V" супраць "амікрон"-варыянту ў 3-7 разоў менш у параўнанні з паказчыкамі іншых сусветна вядомых вакцын.Вакцынацыя і ВІЧВІЧ-інфекцыя не з'яўляецца супрацьпаказаннем да вакцынацыі ад COVID-19. Пазіцыя расійскага Міністэрства аховы здароўя ў гэтым пытанні адназначная: прышчапляцца ад каронавіруса дадзенай катэгорыі грамадзян неабходна, менавіта гэта лічыцца найважнейшай мерай забеспячэння абароны ў гэтай катэгорыі пацыентаў."У цэлым пры прыняцці рашэння аб вакцынаванні ВІЧ-станоўчага пацыента важна атрымаць інфармацыю аб паказчыках яго імуннага статусу (колькасці CD4+ лімфацытаў у крыві). Так, калі іх узровень больш за 200 кл/мкл, то вакцынацыя не мае абмежаванняў. Калі колькасць клетак CD4+ менш названай нормы, то да выкарыстання не рэкамендаваны, да прыкладу, жывыя вакцыны (адзёр, эпідэмічны паратыт, краснуха, ветраная воспа)", - тлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя РФ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/05/1047070073_347:0:3078:2048_1920x0_80_0_0_6739c0b5d68d4298764ad996378a4549.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вакцына "спутник v", віч, медыцына і здароўе
вакцына "спутник v", віч, медыцына і здароўе
"Спутник V" паказаў сваю эфектыўнасць у ВІЧ-інфіцыраваных людзей
Першая ў свеце вакцына ад каронавіруса "Спутник V" стала яшчэ і першым у свеце прэпаратам, якія паказаў сваю эфектыўнасць супраць COVID-19 у ВІЧ-станоўчых асоб.
МІНСК, 28 сак - Sputnik. Расійская вакцына ад карjнавіруса "Спутник V" эфектыўная і для людзей, які мае станоўчы ВІЧ-статус, пра гэта паведамляе Расійскі фонд прамых інвестыцый.
Даследаванне, праведзенае цэнтрам ім. Н.Ф. Гамалеі і Маскоўскім цэнтрам прафілактыкі і барацьбы са СНІДам, было апублікавана ў вядучым медыцынскім выданні The Lancet. Публікацыя пацвярджае эфектыўнасць прэпарата ў гэтай катэгорыі насельніцтва.
""Спутник V" стаў першай у свеце вакцынай з даказанай эфектыўнасцю па абароне ад каронавіруса ВІЧ-станоўчых асоб, якія атрымліваюць антырэтравірусную тэрапію", - адзначаецца ў паведамленні.
Згодна з вынікамі, у ВІЧ-станоўчых асоб эфектыўнасць прэпарата складае 79 працэнтаў. У даследаванні прынялі ўдзел больш за 24 тысячы ВІЧ-інфікаваных грамадзян, якія атрымліваюць антырэтравірусную тэрапію.
На дадзены момант расійская вакцына ад каронавіруса "Спутник V" адобрана больш як у 70 краінах з агульным насельніцтвам звыш 4 млрд чалавек. Прэпарат паказаў сваю эфектыўнасць супраць штаму "дэльта" (83,1% супраць заражэння і 94,4% супраць шпіталізацыі), а таксама супраць штаму "амікрон".
Зніжэнне віруснейтралізуючай актыўнасці "Спутника V" супраць "амікрон"-варыянту ў 3-7 разоў менш у параўнанні з паказчыкамі іншых сусветна вядомых вакцын.
ВІЧ-інфекцыя не з'яўляецца супрацьпаказаннем да вакцынацыі ад COVID-19. Пазіцыя расійскага Міністэрства аховы здароўя ў гэтым пытанні адназначная: прышчапляцца ад каронавіруса дадзенай катэгорыі грамадзян неабходна, менавіта гэта лічыцца найважнейшай мерай забеспячэння абароны ў гэтай катэгорыі пацыентаў.
"У цэлым пры прыняцці рашэння аб вакцынаванні ВІЧ-станоўчага пацыента важна атрымаць інфармацыю аб паказчыках яго імуннага статусу (колькасці CD4+ лімфацытаў у крыві). Так, калі іх узровень больш за 200 кл/мкл, то вакцынацыя не мае абмежаванняў. Калі колькасць клетак CD4+ менш названай нормы, то да выкарыстання не рэкамендаваны, да прыкладу, жывыя вакцыны (адзёр, эпідэмічны паратыт, краснуха, ветраная воспа)", - тлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя РФ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь