https://bel.sputnik.by/20220328/sudovy-pratses-nad-rasyankay-safyay-sapegay-proydze-za-zachynenym-dzvyaryma-1061641922.html
Судовы працэс над расіянкай Сафіяй Сапегай пройдзе за зачыненымі дзвярыма
Судовы працэс над расіянкай Сафіяй Сапегай пройдзе за зачыненымі дзвярыма
Дзяўчыне прад'яўлена абвінавачанне па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса, ёй пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. 28.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-28T11:49+0300
2022-03-28T11:49+0300
2022-03-28T12:50+0300
сафія сапега
гродна
суд
пазбаўленне волі
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1c/1061645500_0:99:1157:750_1920x0_80_0_0_9b9acf67c901d7d0bf0bdb79d40fca01.jpg
МІНСК, 28 сак - Sputnik. Калегія па крымінальных справах Гарадзенскага абласнога суда распачала ў панядзелак разгляд крымінальнай справы расіянкі Сафіі Сапегі, перадае карэспандэнт Sputnik.Абвінавачаная дастаўлена ў суд, яна не пад вартай, таму знаходзіцца не ў клетцы, а на лаве. Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівае дзяржабвінаваўца з Генеральнай пракуратуры.Пацярпелыя і сведкі выкліканы на наступныя пасяджэнні.Дзяржаўны абвінаваўца заявіў хадайніцтва аб правядзенні суда ў закрытым рэжыме з-за таго, што ў матэрыялах справы ёсць інфармацыя, якая ўтрымлівае прызнаны экстрэмісцкім кантэнт.Калегія па крымінальных справах Гродзенскага абласнога суда задаволіла хадайніцтва дзяржаўнага абвінаваўцы."Судовая калегія Гродзенскага абласнога суда вызначыла (...) далейшы разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Сапегі праводзіць у закрытым судовым паседжанні", – сказаў суддзя, калі вярнуўся з дарадчага пакоя. Каб прыняць рашэнне па хадайніцтве пракурора, суду спатрэбілася каля 15 хвілін.Суддзя заявіў, што судовая калегія палічыла магчымым і неабходным задаволіць хадайніцтва дзяржабвінаваўцы ў інтарэсах бяспекі пацярпелых, сведкаў і іншых удзельнікаў працэсу."Зліў" персанальных дадзеныхСапегу судзяць па сямі артыкулах крымінальнага кодэкса Беларусі, у тым ліку за распальванні нацыянальнай варожасці, незаконных дзеяннях у адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестках.Гаворка ідзе аб тым, што ў 2020 годзе ў інтэрнэт былі злітыя персанальныя дадзеныя праваахоўнікаў. Як раней паведамлялася, Сапега абвінавачваецца ў тым, што была мадэратарам "Чорнай кнігі Беларусі" (дадзены рэсурс быў прызнаны беларускім судом экстрэмісцкім), праз якую былі злітыя дадзеныя сілавікоў. Сапега была сярод пасажыраў самалёта Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс 23 мая. Пасля атрыманага паведамлення аб мініраванні самалёт здзейсніў экстраную пасадку ў Мінску, дзе студэнтка і была затрымана.Дзяўчыну вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці, а таксама ўдзеле ў масавых беспарадках пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Праз месяц пасля затрымання яна была пераведзена пад хатні арышт.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
гродна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1c/1061645500_215:138:1117:814_1920x0_80_0_0_365258957aa1fc3107407acc69888d11.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
сафія сапега, гродна, суд, пазбаўленне волі
Судовы працэс над расіянкай Сафіяй Сапегай пройдзе за зачыненымі дзвярыма
11:49 28.03.2022 (абноўлена: 12:50 28.03.2022) Дзяўчыне прад'яўлена абвінавачанне па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса, ёй пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
МІНСК, 28 сак - Sputnik. Калегія па крымінальных справах Гарадзенскага абласнога суда распачала ў панядзелак разгляд крымінальнай справы расіянкі Сафіі Сапегі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Абвінавачаная дастаўлена ў суд, яна не пад вартай, таму знаходзіцца не ў клетцы, а на лаве. Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівае дзяржабвінаваўца з Генеральнай пракуратуры.
Пацярпелыя і сведкі выкліканы на наступныя пасяджэнні.
Дзяржаўны абвінаваўца заявіў хадайніцтва аб правядзенні суда ў закрытым рэжыме з-за таго, што ў матэрыялах справы ёсць інфармацыя, якая ўтрымлівае прызнаны экстрэмісцкім кантэнт.
Калегія па крымінальных справах Гродзенскага абласнога суда задаволіла хадайніцтва дзяржаўнага абвінаваўцы.
"Судовая калегія Гродзенскага абласнога суда вызначыла (...) далейшы разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Сапегі праводзіць у закрытым судовым паседжанні", – сказаў суддзя, калі вярнуўся з дарадчага пакоя. Каб прыняць рашэнне па хадайніцтве пракурора, суду спатрэбілася каля 15 хвілін.
Суддзя заявіў, што судовая калегія палічыла магчымым і неабходным задаволіць хадайніцтва дзяржабвінаваўцы ў інтарэсах бяспекі пацярпелых, сведкаў і іншых удзельнікаў працэсу.
"Зліў" персанальных дадзеных
Сапегу судзяць па сямі артыкулах крымінальнага кодэкса Беларусі, у тым ліку за распальванні нацыянальнай варожасці, незаконных дзеяннях у адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестках.
Гаворка ідзе аб тым, што ў 2020 годзе ў інтэрнэт былі злітыя персанальныя дадзеныя праваахоўнікаў. Як раней паведамлялася, Сапега абвінавачваецца ў тым, што была мадэратарам "Чорнай кнігі Беларусі" (дадзены рэсурс быў прызнаны беларускім судом экстрэмісцкім), праз якую былі злітыя дадзеныя сілавікоў.
Сапега была сярод пасажыраў самалёта Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс 23 мая. Пасля атрыманага паведамлення аб мініраванні самалёт здзейсніў экстраную пасадку ў Мінску, дзе студэнтка і была затрымана.
Дзяўчыну вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці, а таксама ўдзеле ў масавых беспарадках пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Праз месяц пасля затрымання яна была пераведзена пад хатні арышт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Польскі суд адмовіў у выдачы Беларусі Сцяпана Пуцілы
Раман Пратасевіч: я заключыў
дасудовае пагадненне са следствам і замаху не баюся