Боевая работа расчетов РСЗО Торнадо-Г 1-й гвардейской танковой армии ЗВО  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Яшчэ адзін пункт дапамогі ўкраінскім бежанцам адкрыюць у Гомельскай вобласці

© Sputnik / Мария АмелинаПагранпераход Новая Гута на мяжы Беларусі і Украіны
Пагранпераход Новая Гута на мяжы Беларусі і Украіны
 - Sputnik Беларусь, 1920, 28.03.2022
Падпісацца
У Беларусь працягваюць прыбываць грамадзяне Украіны - на мяжы ўжо дзейнічаюць два пункты, дзе бежанцы могуць атрымаць харчаванне, а таксама медыцынскую і псіхалагічную дапамогу.
МІНСК, 28 сак - Sputnik. Трэці мабільны пункт дапамогі бежанцам з Украіны будзе адкрыты ў Гомельскім раёне, пра гэта паведамляе Telegram-канал "Гомельшчына афіцыйна".
Лагер размесцяць Чырвоны Крыж і абласное ўпраўленне МНС на пагранпераходзе "Новая Гута".
Як паведаміла старшыня абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Ала Смаляк, праз аналагічны пункт цяпла і клопату ў вёсцы Гдзень Брагінскага раёна ўжо прайшлі 477 чалавек. Паводле яе слоў, павялічваецца таксама колькасць украінцаў з суседняй Дабранкі, якія звяртаюцца ў спецыяльную палявую прыгранічную сталовую за гарачымі абедамі.
"І калі ў першы дзень мяжу перасеклі 8 чалавек, то сёння гомельскія повары кормяць да ста жыхароў украінскай вёскі", - расказала яна.
Па медыцынскую дапамогу звярнулася больш за 130 чалавек.
Смаляк патлумачыла, што валанцёры Чырвонага Крыжа таксама дапамагаюць мігрантам з Украіны звязацца са сваякамі і паведаміць аб тым, што жывыя і знаходзяцца ў бяспецы.
Цяпер украінцаў, якія прыбываюць, забяспечваюць гарачымі абедамі, а таксама даюць псіхалагічную і першую медыцынскую дапамогу ў двух пунктах пропуску ў Гомельскай вобласці. Адзін комплекс працуе паблізу прыгранічнай вёскі Гдзень, другі - ля пункта спрошчанага пропуску Паддабранка.
Па ацэнцы ААН, больш за 12 мільёнаў украінцаў маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе. У асноўным бежанцы з Украіны імкнуцца ў Еўропу, аднак ёсць і тыя, хто накіроўваецца ў Беларусь - тут таксама дзейнічаюць гуманітарныя калідоры.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Амаль 3 тысячы грамадзян Украіны прыбылі ў Беларусь за 3 дні - ДПК
Больш за 6 тысяч бежанцаў з Украіны прыбылі ў Беларусь за месяц
Палявыя сталовыя для ўкраінцаў арганізавалі на беларускай мяжы
Стужка навiн
0