https://bel.sputnik.by/20220329/belarus-khocha-vykarystovats-port-bronka-1061690547.html
Беларусь хоча выкарыстоўваць порт Бронка
Беларусь хоча выкарыстоўваць порт Бронка
Sputnik Беларусь
Вялікі порт Санкт-Пецярбурга можа стаць альтэрнатыўным пунктам для адпраўкі на экспарт беларускіх тавараў, якія раней ішлі за мяжу праз марскія гавані... 29.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-29T17:50+0300
2022-03-29T17:50+0300
2023-02-23T14:06+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
раман галоўчанка
порт
санкт-пецярбург
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1d/1061690273_0:0:3156:1776_1920x0_80_0_0_201181660cab3f605c42ad7d966e629a.jpg
МІНСК, 29 сак - Sputnik. Беларусь зацікаўлена ў перавалцы грузаў праз порт Бронка ў Санкт-Пецярбургу, паведаміў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з губернатарам Пецярбурга Аляксандрам Бягловым.Паводле яго слоў, беларускі бок азнаёміўся з інфраструктурнымі магчымасцямі гэтага порта. Заўтра ўрадавая дэлегацыя наведае марскую гавань. "Гэта цудоўнае лагістычнае прадпрыемства, яно валодае ўсімі патрабаванымі характарыстыкамі для перавалкі часткі беларускіх грузаў - кантэйнерных, накатных", - звярнуў увагу Раман Галоўчанка.Пры гэтым ён канстатаваў, што цяпер трэба разлічыць эканоміку пытання, каб была магчымай перавалка беларускіх грузаў, а для гэтага неабходны канкурэнтаздольныя тарыфы.Беларускі прэм'ер выказаў упэўненасць, што на базе і прыкладзе порта Бронка ўдасца выбудаваць узаемавыгаднае партнёрства пры перавалцы значнай колькасці беларускіх грузаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
санкт-пецярбург
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1d/1061690273_425:0:3156:2048_1920x0_80_0_0_e7f30dd4d74d0691e41937513c21add8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман галоўчанка, порт, санкт-пецярбург, беларусь
раман галоўчанка, порт, санкт-пецярбург, беларусь
Беларусь хоча выкарыстоўваць порт Бронка
17:50 29.03.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Вялікі порт Санкт-Пецярбурга можа стаць альтэрнатыўным пунктам для адпраўкі на экспарт беларускіх тавараў, якія раней ішлі за мяжу праз марскія гавані балтыйскіх рэспублік.
МІНСК, 29 сак - Sputnik. Беларусь зацікаўлена ў перавалцы грузаў праз порт Бронка ў Санкт-Пецярбургу, паведаміў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з губернатарам Пецярбурга Аляксандрам Бягловым.
"Вельмі важна для нас ва ўмовах санкцыйнага націску і фактычна транспартнай блакады Рэспублікі Беларусь, якая мэтанакіравана была аб'яўлена Захадам, выйсці на поўнамаштабнае выкарыстанне марскіх партоў Расійскай Федэрацыі, у прыватнасці шматфункцыянальнага партовага комплексу Бронка", - удакладніў кіраўнік беларускага ўрада.
Паводле яго слоў, беларускі бок азнаёміўся з інфраструктурнымі магчымасцямі гэтага порта. Заўтра ўрадавая дэлегацыя наведае марскую гавань. "Гэта цудоўнае лагістычнае прадпрыемства, яно валодае ўсімі патрабаванымі характарыстыкамі для перавалкі часткі беларускіх грузаў - кантэйнерных, накатных", - звярнуў увагу Раман Галоўчанка.
Пры гэтым ён канстатаваў, што цяпер трэба разлічыць эканоміку пытання, каб была магчымай перавалка беларускіх грузаў, а для гэтага неабходны канкурэнтаздольныя тарыфы.
Беларускі прэм'ер выказаў упэўненасць, што на базе і прыкладзе порта Бронка ўдасца выбудаваць узаемавыгаднае партнёрства пры перавалцы значнай колькасці беларускіх грузаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Званкі ў саюзным роўмінгу хутка стануць бясплатнымі