https://bel.sputnik.by/20220329/upershynyu-sleta-uvedzeny-abmezhavann-na-navedvanne-lyaso-1061679766.html
Упершыню сёлета: уведзены абмежаванні на наведванне лясоў
Упершыню сёлета: уведзены абмежаванні на наведванне лясоў
Sputnik Беларусь
Прычынай называецца напружаная пажаранебяспечная абстаноўка - усяго ў Беларусі з пачатку года зафіксавана больш за сотню лясных пажараў. 29.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-29T15:50+0300
2022-03-29T15:50+0300
2022-03-29T15:50+0300
пажар
лес
абмежаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104068/05/1040680594_0:404:2921:2047_1920x0_80_0_0_817be2e84031a5af301fd013d63bc626.jpg
МІНСК, 29 сак - Sputnik. Наведванне лясоў абмежавана ў шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі.Часовыя абмежаванні датычацца васьмі раёнаў: Астравецкага, Смаргонскага, Ашмянскага, Навагрудскага, Карэліцкага, Бераставіцкага, Ваўкавыскага і Свіслацкага.Прычынай, як удакладнілі ў ведамстве, стала "напружаная пажаранебяспечная абстаноўка". Там растлумачылі, што ў кожным рэгіёне абмежаванне можа быць розным: недзе часова забаронены ўезд аўтамабільнага транспарту, дзесьці - абмежавана наведванне лясоў у асобныя часовыя прамежкі.Што і дзе гарыцьРаней у Мінлясгасе паведамлялі, што ў Беларусі з пачатку года адбылося больш за 100 лясных пажараў, большасць з якіх удалося ліквідаваць на ранняй стадыі.Сярэдняя плошча пажараў ледзь-ледзь перавышае 1 гектар. Асноўная прычына пажараў - чалавечы фактар. Пераважная колькасць узгаранняў выпадкаў увесну здараецца з-за спальвання сухой расліннасці.Паводле даных ведамства на 28 сакавіка, са 104 узгаранняў 49 прыпала на лясы Брэсцкай вобласці, 24 - Гродзенскай вобласці, 13 - Гомельскай, 10 - Мінскай, 7 - Магілёўскай, 1 - Віцебскай вобласці.У прыватнасці, беларускім леснікам удалося спыніць буйны трансгранічны пажар з тэрыторыі Украіны. Каб не дапусціць пераходу агню на беларускую тэрыторыю, было пракладзена больш за 40 кіламетраў супрацьпажарных палос уздоўж мяжы, два супрацьпажарныя бар'еры працягласцю два кіламетры.Калі пажар падабраўся да самых меж, быў пушчаны сустрэчны адпал, а праблемныя ўчасткі залілі вадой. Стрымліваць агонь на мяжы леснікам дапамаглі пагранічнікі і супрацоўнікі МНС.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104068/05/1040680594_192:0:2921:2047_1920x0_80_0_0_15a31904ffa899b0e0ad003c5a0487c3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пажар, лес, абмежаванне
Упершыню сёлета: уведзены абмежаванні на наведванне лясоў
Прычынай называецца напружаная пажаранебяспечная абстаноўка - усяго ў Беларусі з пачатку года зафіксавана больш за сотню лясных пажараў.
МІНСК, 29 сак - Sputnik. Наведванне лясоў абмежавана ў шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі.
Часовыя абмежаванні датычацца васьмі раёнаў: Астравецкага, Смаргонскага, Ашмянскага, Навагрудскага, Карэліцкага, Бераставіцкага, Ваўкавыскага і Свіслацкага.
Прычынай, як удакладнілі ў ведамстве, стала "напружаная пажаранебяспечная абстаноўка". Там растлумачылі, што ў кожным рэгіёне абмежаванне можа быць розным: недзе часова забаронены ўезд аўтамабільнага транспарту, дзесьці - абмежавана наведванне лясоў у асобныя часовыя прамежкі.
Раней у Мінлясгасе паведамлялі, што ў Беларусі з пачатку года адбылося больш за 100 лясных пажараў, большасць з якіх удалося ліквідаваць на ранняй стадыі.
Сярэдняя плошча пажараў ледзь-ледзь перавышае 1 гектар. Асноўная прычына пажараў - чалавечы фактар. Пераважная колькасць узгаранняў выпадкаў увесну здараецца з-за спальвання сухой расліннасці.
Паводле даных ведамства на 28 сакавіка, са 104 узгаранняў 49 прыпала на лясы Брэсцкай вобласці, 24 - Гродзенскай вобласці, 13 - Гомельскай, 10 - Мінскай, 7 - Магілёўскай, 1 - Віцебскай вобласці.
У прыватнасці, беларускім леснікам удалося спыніць буйны трансгранічны пажар з тэрыторыі Украіны. Каб не дапусціць пераходу агню на беларускую тэрыторыю, было пракладзена больш за 40 кіламетраў супрацьпажарных палос уздоўж мяжы, два супрацьпажарныя бар'еры працягласцю два кіламетры.
Калі пажар падабраўся да самых меж, быў пушчаны сустрэчны адпал, а праблемныя ўчасткі залілі вадой. Стрымліваць агонь на мяжы леснікам дапамаглі пагранічнікі і супрацоўнікі МНС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь