https://bel.sputnik.by/20220330/begchy-bolsh-ne-budu-mama-dztsyats-z-atyzmam---ab-zhytsts--danetsku-1061705723.html
Бегчы больш не буду: мама дзіцяці з аўтызмам - аб жыцці ў Данецку
Бегчы больш не буду: мама дзіцяці з аўтызмам - аб жыцці ў Данецку
Sputnik Беларусь
Некалькі дзяцей з інваліднасцю прыехалі з Данецка на рэабілітацыю ў Беларусь. Гісторыю адной моцнай жанчыны і яе асаблівага дзіцяці чытайце ў матэрыяле... 30.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-30T12:49+0300
2022-03-30T12:49+0300
2022-03-30T12:49+0300
данецк
гісторыя
аўтызм
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1e/1061704885_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_f9e35d92fbc614e39615869427254633.jpg
Алена Бурдылёва ў Беларусі два тыдні. Усё яшчэ не можа прызвычаіцца, што тут так ціха, што чуваць, як шумяць дрэвы. Яна са сваім 8-гадовым сынам прыехала з ДНР толькі на пару тыдняў - на рэабілітацыю. Але хутка вернецца назад, бо адзін раз ужо кінула хату, а вярнулася ў яе ўдавой, страціўшы ўсё, засталася з дзіцём-інвалідам на руках.Косця з'явіўся на свет у страшны час - у лістападзе 2014 года. І адразу ж яго бацькі вырашылі з'ехаць з Данецка, ратуючыся ад ваенных дзеянняў. Успамінаць падзеі тых дзён Алена не жадае. Толькі са слязамі на вачах коратка апісала сваё жыццё:"Пераязджаць я больш не планую, ужо раз гэта зрабіла. З'ехала з мужам, думала, усё будзе добра, а ў выніку прасядзела па скляпах, засталася ўдавой… Ужо ўсё… я вырашыла, што больш не паўтару такой спробы, застануся дома", – кажа Алена.Як бы ні было зараз спакойна ў Беларусі ёй і яе асабліваму дзіцяці, тут яна не плануе затрымацца даўжэй, чым на тры тыдні. Перавяла дух і назад, да бацькоў, якія засталіся ў Данецку.У Косці - аўтызм і лёгкая ступень разумовай адсталасці. Ён прыехаў у Беларусь дзякуючы Данецкай грамадскай арганізацыі для дзяцей-інвалідаў і іх бацькоў "Дэльфіны" і фонду ім. Аляксея Талая.Косця амаль не размаўляе і рэагуе на навакольны свет зусім не так, як яго аднагодкі. Растлумачыць яму, што адбываецца навокал, проста немагчыма. Але ў яго тонкая, асаблівая сувязь з мамай, таму ўсе жахі перажытага за апошнія гады і гэтыя дні Косця адчувае.“Застаецца толькі быць максімальна спакойнай. Даводзіцца тлумачыць, што трэба рабіць нешта хутка. Калі мы ўсе пачынаем бегчы і хавацца, дзеці таксама нервуюцца. Зразумела, што мы адаптуемся да ўсяго. Але калі выбухае нешта недзе побач, прывыкнуць немагчыма. І кожны раз усё страшней і страшней”, – расказвае Алена.Цяпер яна шмат гуляе па тэрыторыі рэабілітацыйнага цэнтра – Косця гіперактыўны, яму патрэбны рух. Калі вецер занадта разгуляўся і ўдалечыні пачуўся трэск, Алена па звычцы тузанулася ў бок сына. Потым прыгадала, што побач не страляюць."Косця амаль не размаўляе. Такія дзеці замкнёныя, да іх складана знайсці падыход. Таму ўсё, што адбываецца - вялікі стрэс. Нават пераезд сюды, дзе ціха і спакойна - стрэс. Доўгае прывыканне да новай абстаноўкі, толькі праз два тыдні нешта ў ім пачало супакойвацца", - кажа Алена.Поўны аўтобус з асаблівымі людзьмі два дні дабіраўся да Беларусі па гуманітарным калідоры. Дарослыя гавораць, што было вельмі складана, але цяпер усё добра. Адпачываюць і не перастаюць чытаць навіны.“Усё паўтараецца: у нас няма вады, няма лекаў, амаль няма прадуктаў. У мяне там бацькі засталіся: просяць прывезці ў Данецк усяго па максімуме, у асноўным, вядома, лекаў. Ваду даюць на дзве гадзіны раз на два дні. У нас зараз вельмі цяжка, але я ўсё роўна вярнуся дадому", - імкнецца трымацца Алена.Гэта ўжо трэцяя паездка дзяцей Данецка ў Беларусь. І далёка не апошняя: фонд Аляксея Талая зноў аб'явіў дабрачынны збор, каб у беларускія здраўніцы зноў маглі прыехаць дзеці з пацярпелых тэрыторый.>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
данецк
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1e/1061704885_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_7ae95f755e7dc5a1fd0b5b804f213ee0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
данецк, гісторыя, аўтызм
Бегчы больш не буду: мама дзіцяці з аўтызмам - аб жыцці ў Данецку
Некалькі дзяцей з інваліднасцю прыехалі з Данецка на рэабілітацыю ў Беларусь. Гісторыю адной моцнай жанчыны і яе асаблівага дзіцяці чытайце ў матэрыяле Sputnik.
Алена Бурдылёва ў Беларусі два тыдні. Усё яшчэ не можа прызвычаіцца, што тут так ціха, што чуваць, як шумяць дрэвы. Яна са сваім 8-гадовым сынам прыехала з ДНР толькі на пару тыдняў - на рэабілітацыю. Але хутка вернецца назад, бо адзін раз ужо кінула хату, а вярнулася ў яе ўдавой, страціўшы ўсё, засталася з дзіцём-інвалідам на руках.
Косця з'явіўся на свет у страшны час - у лістападзе 2014 года. І адразу ж яго бацькі вырашылі з'ехаць з Данецка, ратуючыся ад ваенных дзеянняў. Успамінаць падзеі тых дзён Алена не жадае. Толькі са слязамі на вачах коратка апісала сваё жыццё:
"Пераязджаць я больш не планую, ужо раз гэта зрабіла. З'ехала з мужам, думала, усё будзе добра, а ў выніку прасядзела па скляпах, засталася ўдавой… Ужо ўсё… я вырашыла, што больш не паўтару такой спробы, застануся дома", – кажа Алена.
Як бы ні было зараз спакойна ў Беларусі ёй і яе асабліваму дзіцяці, тут яна не плануе затрымацца даўжэй, чым на тры тыдні. Перавяла дух і назад, да бацькоў, якія засталіся ў Данецку.
У Косці - аўтызм і лёгкая ступень разумовай адсталасці. Ён прыехаў у Беларусь дзякуючы Данецкай грамадскай арганізацыі для дзяцей-інвалідаў і іх бацькоў "Дэльфіны" і фонду ім. Аляксея Талая.
Косця амаль не размаўляе і рэагуе на навакольны свет зусім не так, як яго аднагодкі. Растлумачыць яму, што адбываецца навокал, проста немагчыма. Але ў яго тонкая, асаблівая сувязь з мамай, таму ўсе жахі перажытага за апошнія гады і гэтыя дні Косця адчувае.
“Застаецца толькі быць максімальна спакойнай. Даводзіцца тлумачыць, што трэба рабіць нешта хутка. Калі мы ўсе пачынаем бегчы і хавацца, дзеці таксама нервуюцца. Зразумела, што мы адаптуемся да ўсяго. Але калі выбухае нешта недзе побач, прывыкнуць немагчыма. І кожны раз усё страшней і страшней”, – расказвае Алена.
Цяпер яна шмат гуляе па тэрыторыі рэабілітацыйнага цэнтра – Косця гіперактыўны, яму патрэбны рух. Калі вецер занадта разгуляўся і ўдалечыні пачуўся трэск, Алена па звычцы тузанулася ў бок сына. Потым прыгадала, што побач не страляюць.
"Косця амаль не размаўляе. Такія дзеці замкнёныя, да іх складана знайсці падыход. Таму ўсё, што адбываецца - вялікі стрэс. Нават пераезд сюды, дзе ціха і спакойна - стрэс. Доўгае прывыканне да новай абстаноўкі, толькі праз два тыдні нешта ў ім пачало супакойвацца", - кажа Алена.
Поўны аўтобус з асаблівымі людзьмі два дні дабіраўся да Беларусі па гуманітарным калідоры. Дарослыя гавораць, што было вельмі складана, але цяпер усё добра. Адпачываюць і не перастаюць чытаць навіны.
“Усё паўтараецца: у нас няма вады, няма лекаў, амаль няма прадуктаў. У мяне там бацькі засталіся: просяць прывезці ў Данецк усяго па максімуме, у асноўным, вядома, лекаў. Ваду даюць на дзве гадзіны раз на два дні. У нас зараз вельмі цяжка, але я ўсё роўна вярнуся дадому", - імкнецца трымацца Алена.
Гэта ўжо трэцяя паездка дзяцей Данецка ў Беларусь. І далёка не апошняя: фонд Аляксея Талая зноў аб'явіў дабрачынны збор, каб у беларускія здраўніцы зноў маглі прыехаць дзеці з пацярпелых тэрыторый.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь