https://bel.sputnik.by/20220330/belarusa-yakya-zekhal-z-krany-pryranyal-da-darmaeda-u-aplatse-paslug-zhkg-1061704203.html
Беларусаў, якія з'ехалі з краіны, прыраўнялі да "дармаедаў" у аплаце паслуг ЖКГ
Беларусаў, якія з'ехалі з краіны, прыраўнялі да "дармаедаў" у аплаце паслуг ЖКГ
Sputnik Беларусь
Беларусам, якія з'ехалі з краіны на месяц і больш, цяпер давядзецца аплачваць поўны кошт камунальных паслуг, вынікае з абноўленай пастановы ўрада. 30.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-30T12:27+0300
2022-03-30T12:27+0300
2022-03-30T12:27+0300
жкг
дармаеды
беларусы
краіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102610/69/1026106945_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_8a9ef5e29d0c621a3a39718823a0bfc9.jpg
МІНСК, 30 сак - Sputnik. Грамадзянам Беларусі, якія маюць ва ўласнасці жыллё, і якія з'ехалі з краіны на месяц і даўжэйшы тэрмін, давядзецца аплачваць поўны кошт камунальных паслуг.Савет міністраў прыняў пастанову № 166, якой уносяцца змены ў шэраг папярэдніх пастаноў урада, у тым ліку аб налічэнні і пераразліку платы за "камуналку". Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.У прыватнасці, рашэннем урада пашырана кола асоб, якія будуць аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі з поўнай кампенсацыяй затрат.Да тых, хто будзе плаціць на камуналку "па поўнай", адносяцца тыя, хто выехаў за межы краіны, непрацуючыя беларусы працаздольнага ўзросту, якія маюць ва ўласнасці жыллё, а таксама члены іх сем'яў, у якіх таксама няма працы ў Беларусі.Аплата ЖКГ залежыць ад тэрміну адсутнасці грамадзян у Беларусі - калі іх няма тут месяц і больш, ім давядзецца аплаціць 100% кошту. Таксама скарэкціраваны парадак налічэння і пераразліку платы за асобныя камунальныя паслугі.Працяглы выезд за межы краіны адлічваецца з 1 сакавіка, гэта значыць усе зацікаўленыя ўбачаць змены ў "жыроўках" ужо ў красавіку.Па дадзеных Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, на дадзены момант беларусы аплачваюць каля 83% кошту камунальных паслуг.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102610/69/1026106945_492:0:3000:1881_1920x0_80_0_0_e0aff9cf95adacf249edad49d2a11038.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
жкг, дармаеды, беларусы, краіна
жкг, дармаеды, беларусы, краіна
Беларусаў, якія з'ехалі з краіны, прыраўнялі да "дармаедаў" у аплаце паслуг ЖКГ
Беларусам, якія з'ехалі з краіны на месяц і больш, цяпер давядзецца аплачваць поўны кошт камунальных паслуг, вынікае з абноўленай пастановы ўрада.
МІНСК, 30 сак - Sputnik. Грамадзянам Беларусі, якія маюць ва ўласнасці жыллё, і якія з'ехалі з краіны на месяц і даўжэйшы тэрмін, давядзецца аплачваць поўны кошт камунальных паслуг.
Савет міністраў прыняў пастанову № 166, якой уносяцца змены ў шэраг папярэдніх пастаноў урада, у тым ліку аб налічэнні і пераразліку платы за "камуналку". Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
У прыватнасці, рашэннем урада пашырана кола асоб, якія будуць аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі з поўнай кампенсацыяй затрат.
Да тых, хто будзе плаціць на камуналку "па поўнай", адносяцца тыя, хто выехаў за межы краіны, непрацуючыя беларусы працаздольнага ўзросту, якія маюць ва ўласнасці жыллё, а таксама члены іх сем'яў, у якіх таксама няма працы ў Беларусі.
Аплата ЖКГ залежыць ад тэрміну адсутнасці грамадзян у Беларусі - калі іх няма тут месяц і больш, ім давядзецца аплаціць 100% кошту. Таксама скарэкціраваны парадак налічэння і пераразліку платы за асобныя камунальныя паслугі.
Працяглы выезд за межы краіны адлічваецца з 1 сакавіка, гэта значыць усе зацікаўленыя ўбачаць змены ў "жыроўках" ужо ў красавіку.
Па дадзеных Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, на дадзены момант беларусы аплачваюць каля 83% кошту камунальных паслуг.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Будуць расці: міністр ЖКГ распавёў
аб цэнах на "камуналку"Камунальныя паслугі падаражэюць у Беларусі