Беларусы засталіся без медалёў у спрынце на чэмпіянаце Расіі па біятлоне

© Sputnik / Александр Вильф / Перайсці ў медыябанкБіятлон. Трэніровачны збор нацыянальнай каманды
Біятлон. Трэніровачны збор нацыянальнай каманды
 - Sputnik Беларусь, 1920, 30.03.2022
Падпісацца
Беларускія спартсмены працягваюць удзельнічаць у расійскіх спаборніцтвах з-за санкцый МАК і іншых спартыўных арганізацый.
МІНСК, 30 сак - Sputnik. Беларускі біятланіст Дзмітрый Лазоўскі стаў чацвёртым у спрынце на чэмпіянаце Расіі ў Цюмені, паведамляе Sputnik.
Спартсмен не дапусціў ніводнага промаху, але адстаў ад лідэра гонкі на 1 хвіліну 3,3 секунды. Першым пераадолеў дыстанцыю ў 10 кіламетраў расіянін Данііл Серахвостаў, дапусціўшы 1 промах - 24:51,7. Другое месца заняў яго таварыш па камандзе Эдуард Латыпаў (+42,9). Трэцяе - Саід Карымула Халілі (49,2; 1 промах).
Сярод беларускіх хлопцаў Мікіта Лабастаў стаў 19-м, Іван Тулацін - 21-м, Ілля Аўсеенка заняў 26-ю пазіцыю, Сцяпан Данілаў - 34-ю.
Біятланісткі зборнай Беларусі таксама правялі першую гонку на чэмпіянаце Расіі ў Цюмені. У спрынце на 7,5 кіламетра яны засталіся без медалёў.
Ірына Лешчанка (яна ж Крыўко) пайшла на дыстанцыю першай, але пасля двух промахаў на агнявых рубяжах на фінішы аказалася толькі 15-я - гэта лепшае месца ў беларусак.
Адэліна Сабітава, якая апошнія некалькі гадоў ездзіць на кубкавыя этапы ў якасці рэзервовай спартсменкі, стала толькі 38-й. Яна адстала ад пераможцы на 2 хвіліны 41,6 секунды.
У гонцы выступалі яшчэ дзве беларускі. Учарашняя юніёрка Юлія Кавалеўская прамазала пяць разоў, адстала больш чым на 3,5 хвіліны і фінішавала 47-й. А Дар'я Кудаева, якая тройчы не трапіла па мішэні, але значна прайграла па хуткасці, завяршыла гонку 56-й. Ганна Сола ў спрынце не ўдзельнічала.
Пераможцай стала расіянка Вікторыя Сліўко, якая выступае ў большасці сваёй на Кубку IBU (другі па значнасці турнір пасля Кубка свету) і ўсерасійскіх спаборніцтвах.
Чэмпіянат Расіі па біятлоне, які праходзіць у Цюмені з 30 сакавіка па 3 красавіка, стане апошнімі спаборніцтвамі ў гэтым сезоне для беларускіх спартоўцаў. З-за санкцый МАК і адхілення расійскіх і беларускіх біятланістаў апошнія тры этапы Кубка свету прайшлі без удзелу нашых атлетаў. Замест стартаў у Фінляндыі, Эстоніі і Нарвегіі зборныя спачатку спаборнічалі ва Уфе на Кубку Расіі, а потым перабазаваліся ў Цюмень. Тут, аднак, у беларусаў не поўны склад: няма лідараў зборнай Антона Смольскага і Дзінары Алімбекавай.
Таксама на Sputnik:
Домрачава выказалася аб адхіленні спартсменаў з Беларусі ад стартаў
Біятланістаў з Расіі і Беларусі адхілілі ад спаборніцтваў IBU
НАК Беларусі: прынцып "спорт па-за палітыкай" прымяняецца вельмі выбарча
Стужка навiн
0