https://bel.sputnik.by/20220401/belarus-zdymae-se-abmezhavann-na-perasyachenne-myazhy-1061772503.html
Беларусь здымае ўсе абмежаванні на перасячэнне мяжы
Беларусь здымае ўсе абмежаванні на перасячэнне мяжы
Sputnik Беларусь
Наземныя пункты пропуску на беларускай мяжы былі зачыненыя з лістапада 2020 года - у сувязі з распаўсюджваннем пандэміі каронавіруса. 01.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-01T16:16+0300
2022-04-01T16:16+0300
2022-04-01T16:16+0300
абмежаванне
каронавірус covid-19
пункт пропуску
мяжа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104420/67/1044206709_0:68:1200:743_1920x0_80_0_0_78dad3f7d121b0fd86bfc62673b2492c.jpg
МІНСК, 1 кра - Sputnik. Беларусь здымае абмежаванні на перасячэнне сваёй мяжа, паведаміла ў пятніцу прэс-служба ўрада.Адпаведную пастанову падпісаў кіраўнік Саўміна Раман Галоўчанка.Дакумент здымае ўсе абмежаванні на перасячэнне дзяржмяжы як для грамадзян Беларусі, так і для замежнікаў.Пастанова таксама рэгулюе ўмовы вызвалення замежных грамадзян ад прадстаўлення ПЦР-тэстаў пры ўездзе ў Беларусь.У прэс-службе ўрада адзначылі, што дакумент набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.Што гавораць памежнікі?Абмежаванні, уведзеныя яшчэ ў лістападзе 2020 года, будуць адменены з 3 красавіка 2022-га. Уезд у краіну і выезд для беларусаў праз сухапутныя межы абмежаваны не будуць. Што тычыцца ПЦР-тэстаў і сертыфікатаў аб вакцынацыі, якія раней былі патрэбны для выезду за мяжу, яны цяпер не спатрэбяцца.Іншаземцам і асобам без грамадзянства ўезд у Беларусь і выезд з яе таксама не абмежаваны. Аднак для ўезду ў рэспубліку замежным грамадзянам трэба будзе здаваць ПЦР-тэст або даваць сертыфікат аб вакцынацыі.Важны момант: праходзіць гэтыя працэдуры не трэба іншаземцам, якія мігруюць з Украіны ў Беларусь у сувязі з сацыяльна-палітычнай сітуацыяй, а таксама тым, хто ідзе транзітам праз тэрыторыю іншых краін. Іншаземцам, якія едуць з Украіны да месца свайго пастаяннага пражывання, будзе прадастаўляцца бязвізавы ўезд у Беларусь да 15 красавіка ўключна.Расія зняла абмежаванніНагадаем, з 18 сакавіка Расія зняла ўсе абмежаванні на перамяшчэнне грамадзян паміж РФ і Беларуссю. Расіянам для ўезду ў Беларусь, а таксама беларусам для ўезду ў Расію праз беларуска-расійскі ўчастак мяжы ПЦР-тэст (сертыфікат) зараз не патрэбен.Беларусь закрыла свае наземныя граніцы для перамяшчэння грамадзян у лістападзе 2020 года. Гэта было зроблена падчас пандэміі каронавіруса для таго, каб зменшыць рызыку заражэння грамадзян.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104420/67/1044206709_60:0:1140:810_1920x0_80_0_0_ebfa803e2390441df556c85ad21a0230.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абмежаванне, каронавірус covid-19, пункт пропуску, мяжа
абмежаванне, каронавірус covid-19, пункт пропуску, мяжа
Беларусь здымае ўсе абмежаванні на перасячэнне мяжы
Наземныя пункты пропуску на беларускай мяжы былі зачыненыя з лістапада 2020 года - у сувязі з распаўсюджваннем пандэміі каронавіруса.
МІНСК, 1 кра - Sputnik. Беларусь здымае абмежаванні на перасячэнне сваёй мяжа, паведаміла ў пятніцу прэс-служба ўрада.
Адпаведную пастанову падпісаў кіраўнік Саўміна Раман Галоўчанка.
Дакумент здымае ўсе абмежаванні на перасячэнне дзяржмяжы як для грамадзян Беларусі, так і для замежнікаў.
Пастанова таксама рэгулюе ўмовы вызвалення замежных грамадзян ад прадстаўлення ПЦР-тэстаў пры ўездзе ў Беларусь.
У прэс-службе ўрада адзначылі, што дакумент набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.
Абмежаванні, уведзеныя яшчэ ў лістападзе 2020 года, будуць адменены з 3 красавіка 2022-га. Уезд у краіну і выезд для беларусаў праз сухапутныя межы абмежаваны не будуць. Што тычыцца ПЦР-тэстаў і сертыфікатаў аб вакцынацыі, якія раней былі патрэбны для выезду за мяжу, яны цяпер не спатрэбяцца.
Іншаземцам і асобам без грамадзянства ўезд у Беларусь і выезд з яе таксама не абмежаваны. Аднак для ўезду ў рэспубліку замежным грамадзянам трэба будзе здаваць ПЦР-тэст або даваць сертыфікат аб вакцынацыі.
Важны момант: праходзіць гэтыя працэдуры не трэба іншаземцам, якія мігруюць з Украіны ў Беларусь у сувязі з сацыяльна-палітычнай сітуацыяй, а таксама тым, хто ідзе транзітам праз тэрыторыю іншых краін. Іншаземцам, якія едуць з Украіны да месца свайго пастаяннага пражывання, будзе прадастаўляцца бязвізавы ўезд у Беларусь да 15 красавіка ўключна.
Нагадаем, з 18 сакавіка Расія зняла ўсе абмежаванні на перамяшчэнне грамадзян паміж РФ і Беларуссю. Расіянам для ўезду ў Беларусь, а таксама беларусам для ўезду ў Расію праз беларуска-расійскі ўчастак мяжы ПЦР-тэст (сертыфікат) зараз не патрэбен.
Беларусь закрыла свае наземныя граніцы для перамяшчэння грамадзян у лістападзе 2020 года. Гэта было зроблена падчас пандэміі каронавіруса для таго, каб зменшыць рызыку заражэння грамадзян.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Еўрасаюз поўнасцю закрывае неба для расійскіх самалётаў