https://bel.sputnik.by/20220401/kataryna--tsyklanchnaya-depresya-pragnoz-nadvorya-na-blzheyshyya-dn-1061767872.html
"Катарына" і цыкланічная дэпрэсія: прагноз надвор'я на бліжэйшыя дні
"Катарына" і цыкланічная дэпрэсія: прагноз надвор'я на бліжэйшыя дні
Sputnik Беларусь
Пахаладанне не толькі захаваецца, але і ўзмоцніцца да выхадных - ноччу месцамі магчыма да -12°С. 01.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-01T15:18+0300
2022-04-01T15:18+0300
2022-04-01T15:18+0300
надвор'е
прырода
сіноптыкі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/16/1056659028_0:165:3054:1883_1920x0_80_0_0_5a8460fd801e93917722003ed68a7bab.jpg
МІНСК, 1 кра - Sputnik. Цыклон "Катарына" прынёс у Беларусь пахаладанне, у пачатку наступнага тыдня захаваецца няўстойлівае прахалоднае з ападкамі і парывістым ветрам надвор'е, расказалі ў Белгідрамеце."У цяперашні час над Міжземным морам размяшчаецца шырокая шматцэнтравая цыкланічная дэпрэсія. Адзін з цыклонаў, якому нямецкія метэаролагі далі назву "Катарына", сёння (1 красавіка) і ў бліжэйшыя суткі будзе перамяшчацца праз Венгрыю на Украіну і далей на Курскую вобласць Расіі, а яго атмасферныя франты будуць аказваць уплыў на надвор'е ў нашай краіне", - растлумачылі Sputnik у Белгідрамеце.Па словах сіноптыкаў, працяглыя і інтэнсіўныя ападкі чакаюцца па паўднёвай палове рэспублікі."Тэмпературны фон будзе паніжаны, а з улікам парывістага і месцамі моцнага парывістага ветру тэмпература паветра, якая адчуваецца, будзе яшчэ ніжэй. Пад уплывам франтальных раздзелаў ад гэтага цыклону ўжо ў ноч на пятніцу па паўднёва-ўсходняй палове нашай краіны прайшлі ападкі з перавагай мокрага снегу, па Гомельскай" вобласці - дажджу з мокрым снегам", - сказалі метэаролагі.У выніку, па словах суразмоўцаў Sputnik, на раніцу пятніцы па поўдні рэспублікі зноў утварылася снежнае покрыва вышынёй да 5 см."У суботу, 2 красавіка ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, а па паўднёвым усходзе з дажджом пройдуць на большай частцы тэрыторыі рэспублікі. Па паўднёвай палове краіны чакаюцца моцныя ападкі", - сказалі сіноптыкі.Такім чынам, паводле слоў спецыялістаў, у больш выгадным становішчы апынецца Віцебская вобласць, дзе ападкі чакаюцца месцамі па тэрыторыі і не такімі інтэнсіўнымі."Уначы і раніцай у некаторых раёнах рэспублікі прагназуецца галалёд. На асобных участках дарог можа быць слізка. Тэмпература паветра ў начны час будзе вагацца ад -5 па паўночным захадзе да +3 па паўднёвым усходзе, днём пры гэтым па краіне будзе 0, + 6°С", - удакладнілі ў Белгідрамеце.У нядзелю яшчэ больш пахаладаеУ нядзелю, 3 красавіка, услед за адыходзячым цыклонам будзе паступова адыходзіць і зона ападкаў."Таму ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу пройдуць ноччу пераважна па паўднёва-ўсходняй палове, а днём толькі месцамі па Гомельскай вобласці. Пры гэтым у нашу краіну пачне паступаць больш халаднаватая паветраная маса, што прывядзе да таго, што ў нядзелю ў начны час па краіне будуць пераважаць адмоўныя тэмпературы ад -1°С да -8°С, днём пры гэтым будзе +1°С.. +7°С", - сказалі спецыялісты.А ў панядзелак, 4 красавіка ўладу над надвор'ем зноў возьме паўночная Атлантыка, і ападкі, якія пройдуць у дзённыя гадзіны ў асноўным па паўночным захадзе краіны, будуць выкліканы атмасфернымі франтамі, якія перамяшчаюцца да нас з поўдня Балтыкі.У дзённы час па паўночным захадзе месцамі будзе ўзмацняцца вецер парывамі да 15-17 м/с. У ноч на панядзелак па краіне будзе -2°С... -9°С, пры праясненнях да -12°С, а дзённыя максімумы будуць у межах +2°С... +8°С.У аўторак захаваецца няўстойлівае прахалоднае з ападкамі і парывістым ветрам надвор'е.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/16/1056659028_162:0:2893:2048_1920x0_80_0_0_73a0ba2de509f5ae11afe89ceb2f6558.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, прырода, сіноптыкі
надвор'е, прырода, сіноптыкі
"Катарына" і цыкланічная дэпрэсія: прагноз надвор'я на бліжэйшыя дні
Пахаладанне не толькі захаваецца, але і ўзмоцніцца да выхадных - ноччу месцамі магчыма да -12°С.
МІНСК, 1 кра - Sputnik. Цыклон "Катарына" прынёс у Беларусь пахаладанне, у пачатку наступнага тыдня захаваецца няўстойлівае прахалоднае з ападкамі і парывістым ветрам надвор'е, расказалі ў Белгідрамеце.
"У цяперашні час над Міжземным морам размяшчаецца шырокая шматцэнтравая цыкланічная дэпрэсія. Адзін з цыклонаў, якому нямецкія метэаролагі далі назву "Катарына", сёння (1 красавіка) і ў бліжэйшыя суткі будзе перамяшчацца праз Венгрыю на Украіну і далей на Курскую вобласць Расіі, а яго атмасферныя франты будуць аказваць уплыў на надвор'е ў нашай краіне", - растлумачылі Sputnik у Белгідрамеце.
Па словах сіноптыкаў, працяглыя і інтэнсіўныя ападкі чакаюцца па паўднёвай палове рэспублікі.
"Тэмпературны фон будзе паніжаны, а з улікам парывістага і месцамі моцнага парывістага ветру тэмпература паветра, якая адчуваецца, будзе яшчэ ніжэй. Пад уплывам франтальных раздзелаў ад гэтага цыклону ўжо ў ноч на пятніцу па паўднёва-ўсходняй палове нашай краіны прайшлі ападкі з перавагай мокрага снегу, па Гомельскай" вобласці - дажджу з мокрым снегам", - сказалі метэаролагі.
У выніку, па словах суразмоўцаў Sputnik, на раніцу пятніцы па поўдні рэспублікі зноў утварылася снежнае покрыва вышынёй да 5 см.
"У суботу, 2 красавіка ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, а па паўднёвым усходзе з дажджом пройдуць на большай частцы тэрыторыі рэспублікі. Па паўднёвай палове краіны чакаюцца моцныя ападкі", - сказалі сіноптыкі.
Такім чынам, паводле слоў спецыялістаў, у больш выгадным становішчы апынецца Віцебская вобласць, дзе ападкі чакаюцца месцамі па тэрыторыі і не такімі інтэнсіўнымі.
"Уначы і раніцай у некаторых раёнах рэспублікі прагназуецца галалёд. На асобных участках дарог можа быць слізка. Тэмпература паветра ў начны час будзе вагацца ад -5 па паўночным захадзе да +3 па паўднёвым усходзе, днём пры гэтым па краіне будзе 0, + 6°С", - удакладнілі ў Белгідрамеце.
У нядзелю яшчэ больш пахаладае
У нядзелю, 3 красавіка, услед за адыходзячым цыклонам будзе паступова адыходзіць і зона ападкаў.
"Таму ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу пройдуць ноччу пераважна па паўднёва-ўсходняй палове, а днём толькі месцамі па Гомельскай вобласці. Пры гэтым у нашу краіну пачне паступаць больш халаднаватая паветраная маса, што прывядзе да таго, што ў нядзелю ў начны час па краіне будуць пераважаць адмоўныя тэмпературы ад -1°С да -8°С, днём пры гэтым будзе +1°С.. +7°С", - сказалі спецыялісты.
А ў панядзелак, 4 красавіка ўладу над надвор'ем зноў возьме паўночная Атлантыка, і ападкі, якія пройдуць у дзённыя гадзіны ў асноўным па паўночным захадзе краіны, будуць выкліканы атмасфернымі франтамі, якія перамяшчаюцца да нас з поўдня Балтыкі.
У дзённы час па паўночным захадзе месцамі будзе ўзмацняцца вецер парывамі да 15-17 м/с. У ноч на панядзелак па краіне будзе -2°С... -9°С, пры праясненнях да -12°С, а дзённыя максімумы будуць у межах +2°С... +8°С.
У аўторак захаваецца няўстойлівае прахалоднае з ападкамі і парывістым ветрам надвор'е.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Рэдкія арланы-белахвосты патрапілі на відэа ў Белавежскай пушчы