https://bel.sputnik.by/20220401/lukashenka--putsn-parazmalyal-pa-telefone-1061766304.html
Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі па тэлефоне
Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі па тэлефоне
Sputnik Беларусь
Сёлета беларускі і расійскі лідэры двойчы сустракаліся ў Маскве і некалькі разоў стэлефаноўваліся па тэлефоне, каб абмеркаваць актуальныя пытанні... 01.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-01T13:41+0300
2022-04-01T13:41+0300
2022-04-01T13:41+0300
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
перамовы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/10/1060438580_0:0:3197:1799_1920x0_80_0_0_fcbb9f6a6442019dd353f7ddbf12ce34.jpg
МІНСК, 1 кра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка стэлефанаваўся са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, аб гэтым паведаміў блізкі да прэс-службы кіраўніка беларускай дзяржавы Telegram-канал "Пул Першага".Сённяшняя размова прэзідэнтаў Лукашэнка анансавалася пасля цырымоніі ўручэння прэміі Саюзнай дзяржавы 2021 года ў галіне навукі і тэхнікі.Прэзідэнты павіншавалі адзін аднаго з надыходзячым Днём яднання Беларусі і Расіі, а таксама абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва дзвюх краін, паведамляе Telegram-канал.Таксама прэзідэнты абмеркавалі і сітуацыю ва Украіне.Уручэнне прэмій прайшло ў Палацы Незалежнасці, Лукашэнка ўзнагародзіў шэсць беларусаў і шэсць расіян за сумесную работу па фарміраванні адзінай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандавання Зямлі."Раскажу (Пуціну – Sputnik) пра новую традыцыю, якую мы адкрылі. Я вельмі шаную традыцыі", – прыводзіць яго цытату Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы прэзідэнта.Як адзначыў беларускі лідэр у час мерапрыемства, гэта першае ўручэнне такіх прэмій у галіне навукі і тэхнікі. Паводле яго слоў, калі ёсць традыцыі, значыць, "ёсць аснова для развіцця, аснова для існавання дзяржавы".Апошні раз сустракаліся ў МасквеАпошняя на дадзены момант сустрэча Лукашэнкі і Пуціна адбылася ў Маскве 11 сакавіка. Тады прэзідэнты дзвюх краін сярод іншых пытанняў абмеркавалі пастаўкі ў Беларусь з РФ найноўшых узораў узбраенняў. Акрамя таго, у час размовы кіраўнікі дзяржаў закранулі сферу кааперацыі ў розных галінах - прамысловасці, АПК, грузаперавозках.Да гэтага лідэры сустракаліся таксама ў Маскве 18-19 лютага - абмяркоўвалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва і прынялі ўдзел у вучэннях "ядзернай трыяды".>>> Больш актуальных навін – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/10/1060438580_120:0:2851:2048_1920x0_80_0_0_8ed093becdd56f69047a28ace874abb7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, перамовы
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, перамовы
Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі па тэлефоне
Сёлета беларускі і расійскі лідэры двойчы сустракаліся ў Маскве і некалькі разоў стэлефаноўваліся па тэлефоне, каб абмеркаваць актуальныя пытанні супрацоўніцтва.
МІНСК, 1 кра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка стэлефанаваўся са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, аб гэтым паведаміў блізкі да прэс-службы кіраўніка беларускай дзяржавы Telegram-канал "Пул Першага".
Сённяшняя размова прэзідэнтаў Лукашэнка анансавалася пасля цырымоніі ўручэння прэміі Саюзнай дзяржавы 2021 года ў галіне навукі і тэхнікі.
Прэзідэнты павіншавалі адзін аднаго з надыходзячым Днём яднання Беларусі і Расіі, а таксама абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва дзвюх краін, паведамляе Telegram-канал.
Таксама прэзідэнты абмеркавалі і сітуацыю ва Украіне.
Уручэнне прэмій прайшло ў Палацы Незалежнасці, Лукашэнка ўзнагародзіў шэсць беларусаў і шэсць расіян за сумесную работу па фарміраванні адзінай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандавання Зямлі.
"Раскажу (Пуціну – Sputnik) пра новую традыцыю, якую мы адкрылі. Я вельмі шаную традыцыі", – прыводзіць яго цытату Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы прэзідэнта.
Як адзначыў беларускі лідэр у час мерапрыемства, гэта першае ўручэнне такіх прэмій у галіне навукі і тэхнікі. Паводле яго слоў, калі ёсць традыцыі, значыць, "ёсць аснова для развіцця, аснова для існавання дзяржавы".
Апошні раз сустракаліся ў Маскве
Апошняя на дадзены момант сустрэча Лукашэнкі і Пуціна адбылася ў Маскве 11 сакавіка. Тады прэзідэнты дзвюх краін сярод іншых пытанняў абмеркавалі пастаўкі ў Беларусь з РФ найноўшых узораў узбраенняў. Акрамя таго, у час размовы кіраўнікі дзяржаў закранулі сферу кааперацыі ў розных галінах - прамысловасці, АПК, грузаперавозках.
Да гэтага лідэры сустракаліся таксама ў Маскве 18-19 лютага - абмяркоўвалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва і прынялі ўдзел у вучэннях "ядзернай трыяды".