https://bel.sputnik.by/20220402/dzen-yadnannya-naroda-belarus--ras-adznachaetstsa-snnya-1061784575.html
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца сёння
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца сёння
Sputnik Беларусь
Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Беларусі і Расіі падпісалі дагавор аб утварэнні Супольнасці дзвюх краін. 02.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-02T09:30+0300
2022-04-02T09:30+0300
2022-04-02T09:30+0300
дзень яднання народаў беларусі і расіі
свята
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/01/1053069934_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_31779e03584f7df55de8023304ce2ac4.jpg
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца штогод 2 красавіка. Свята з'явілася дзякуючы таму, што менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Беларусі (Аляксандр Лукашэнка) і Расіі (Барыс Ельцын) падпісалі дамову аб утварэнні Супольнасці дзвюх краін.Роўна праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. У канцы снежня 1998-га краіны падпісалі Дэкларацыю аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі, Дагавор аб роўных правах грамадзян, Пагадненне аб стварэнні роўных умоў суб'ектам гаспадарання і Пратакол да яго.Тады прэзідэнты цвёрда заявілі аб рашучасці прадоўжыць паэтапны рух да добраахвотнага аб'яднання ў Саюзную дзяржаву пры захаванні нацыянальнага суверэнітэту дзяржаў - удзельніц Саюза.У хуткім часе, 8 снежня 1999-га, быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і Праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.Саюзны праект сёння застаецца актуальным для абедзвюх краін: заключаны дзясяткі пагадненняў, перагаворы праходзяць рэгулярна на самым высокім узроўні. Грамадзяне Беларусі і Расіі маюць роўныя правы. Краіны разам праводзяць абаронную палітыку, узгадняюць узаемадзеянне на знешнепалітычнай арэне, рэалізуюць буйныя эканамічныя, навуковыя і гуманітарныя праекты.Больш за тое, дзякуючы паспяховаму вопыту Саюзнай дзяржавы паглыблена інтэграцыя і ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Таксама Беларусь і Расію звязвае Еўразійскі эканамічны саюз, Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы і мноства іншых пагадненняў.Як вядома, прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у лістападзе мінулага года падпісалі дэкрэт аб асноўных напрамках рэалізацыі дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады. Дакументам зацверджаны 28 саюзных праграм па паглыбленні інтэграцыі. Былі таксама зацверджаны новая Ваенная дактрына СД і канцэпцыя міграцыйнай палітыкі.Работа над саюзнымі праграмамі, якія раней зваліся "дарожныя карты", вялася на працягу некалькіх гадоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/01/1053069934_316:0:3000:2013_1920x0_80_0_0_9372aa97340c75561b9dde01c948c0bf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзень яднання народаў беларусі і расіі, свята
дзень яднання народаў беларусі і расіі, свята
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца сёння
Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Беларусі і Расіі падпісалі дагавор аб утварэнні Супольнасці дзвюх краін.
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца штогод 2 красавіка. Свята з'явілася дзякуючы таму, што менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Беларусі (Аляксандр Лукашэнка) і Расіі (Барыс Ельцын) падпісалі дамову аб утварэнні Супольнасці дзвюх краін.
Роўна праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. У канцы снежня 1998-га краіны падпісалі Дэкларацыю аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі, Дагавор аб роўных правах грамадзян, Пагадненне аб стварэнні роўных умоў суб'ектам гаспадарання і Пратакол да яго.
Тады прэзідэнты цвёрда заявілі аб рашучасці прадоўжыць паэтапны рух да добраахвотнага аб'яднання ў Саюзную дзяржаву пры захаванні нацыянальнага суверэнітэту дзяржаў - удзельніц Саюза.
У хуткім часе, 8 снежня 1999-га, быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і Праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
Саюзны праект сёння застаецца актуальным для абедзвюх краін: заключаны дзясяткі пагадненняў, перагаворы праходзяць рэгулярна на самым высокім узроўні. Грамадзяне Беларусі і Расіі маюць роўныя правы. Краіны разам праводзяць абаронную палітыку, узгадняюць узаемадзеянне на знешнепалітычнай арэне, рэалізуюць буйныя эканамічныя, навуковыя і гуманітарныя праекты.
Больш за тое, дзякуючы паспяховаму вопыту Саюзнай дзяржавы паглыблена інтэграцыя і ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Таксама Беларусь і Расію звязвае Еўразійскі эканамічны саюз, Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы і мноства іншых пагадненняў.
Як вядома, прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у лістападзе мінулага года падпісалі дэкрэт аб асноўных напрамках рэалізацыі дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады. Дакументам зацверджаны 28 саюзных праграм па паглыбленні інтэграцыі. Былі таксама зацверджаны новая Ваенная дактрына СД і канцэпцыя міграцыйнай палітыкі.
Работа над саюзнымі праграмамі, якія раней зваліся "дарожныя карты", вялася на працягу некалькіх гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь