https://bel.sputnik.by/20220402/mnstr-tannyya-tury--krym-sts-ale-chamusts-belarusy-pra-kh-ne-vedayuts-1061779137.html
Міністр: танныя туры ў Крым ёсць, але чамусьці беларусы пра іх не ведаюць
Міністр: танныя туры ў Крым ёсць, але чамусьці беларусы пра іх не ведаюць
Sputnik Беларусь
Курорты Крыма стануць даступнымі для беларусаў у турыстычным сезоне ўжо бягучага года. 02.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-02T10:12+0300
2022-04-02T10:12+0300
2022-04-02T10:12+0300
міністр
крым
турызм
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101640/72/1016407211_0:0:3076:1731_1920x0_80_0_0_30d7d5eb8b4ebcfe5239c60a7f185ec6.jpg
МІНСК, 2 кра – Sputnik. Напярэдадні пачатку турыстычнага сезона 2022 года на ўзроўні ўрадаў прыняты шэраг рашэнняў, якія закліканы аднавіць былую папулярнасць крымскіх курортаў у беларусаў, пра гэта расказаў міністр курортаў і турызму Рэспублікі Крым Вадзім Волчанка ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.У Беларусі міністр знаходзіцца з працоўным візітам. Крым прэзентуе свой санаторна-курортны патэнцыял на найбуйнейшай галіновай выставе "Адпачынак-2022", якая праходзіць у Мінску.Волчанка адзначыў, што Крым упершыню афіцыйна ўдзельнічае ў гэтым беларускім форуме."Сама выстава вельмі жывая, гэта сапраўды дзелавая размова з прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнесу тут, у Беларусі. А сёння будуць сустрэчы з буйным бізнесам і буйнымі галіновымі саюзамі", - сказаў ён.Міністр адзначыў, што і Беларусь, і Крым зацікаўлены ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве. Прычым шмат для аднаўлення турыстычных патокаў робіцца ўжо сёння."На сустрэчы, якая ў нас была на ўзроўні міністра спорту і турызму Беларусі Сяргея Кавальчука, дасягнуты пэўныя дамоўленасці па прамых чыгуначных зносінах па маршруце Мінск-Смаленск-Сімферопаль. Абмяркоўвалася магчымасць авіязносін", - сказаў Волчанка.Таксама бакі абмеркавалі тэму коштаўтварэння. У дапандэмійныя гады адпачынак у Крыме, на жаль, стаў недаступны большасці беларусаў. Часта водпуск за мяжой быў таннейшы. На думку міністра, адбіваецца недахоп інфармацыі."Мы цяпер можам гаварыць, што цэлы шэраг прапаноў, якія існуюць у Крыме, тут пра іх проста не ведаюць. Ёсць цэны на адпачынак, якія больш як канкурэнтаздольныя з усіх пунктаў гледжання і прымальныя для беларускага боку", - адзначыў Волчанка.На яго думку, неабходна арганізаваць больш эфектыўны абмен інфармацыяй, наладзіць прамыя кантакты."Сёння будзем працаваць з прафесійнымі саюзамі і дзяржаўнымі структурамі Беларусі, каб абмеркаваць магчымасць увайсці ў сацыяльныя праграмы, якія ў Беларусі вельмі развіты. Падобны адпачынак можа быць больш чым даступны для беларусаў", - сказаў Волчанка.Крым зноў стане бюджэтнымЗнізіць кошт адпачынку шмат у чым дапаможа скарачэнне ланцужка пасярэднікаў."Мы дамовіліся аб функцыянаванни турыстычных аператараў крымскіх тут у Беларусі. Думаю, вынікі мы ўбачым ужо ў гэтым годзе", - сказаў міністр.Волчанка заявіў, што супрацоўніцтва можа лічыцца ўзаемавыгадным, калі выйграюць абодва бакі.“Беларусь можа прадставиць вельмі шмат цікавага ў сэнсе турыстычнага патэнцыялу і для крымчан, і для ўсіх расіян. Гэта датычыцца і санаторна-курортнага лячэння, аграрнага турызму. Тут прыняты некаторыя рашэнні, якія дапамогуць і нам развівацца ў сферы зялёнага турызму. Плюс прамысловы турызм. Гэта сапраўды можа стаць сур'ёзнай пляцоўкай для ўзаемаабмену турыстычнымі патокамі", - растлумачыў міністр.Турыстычны сезон у Крыму адкрываецца ўжо ў маі. Да гэтага часу, выказаў упэўненасць міністр, усе праблемныя пытанні будуць зняты, і ў Крым за сонцам, морам, камфортам і за невялікія грошы паедуць тысячы беларусаў.>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
крым
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101640/72/1016407211_345:0:3076:2048_1920x0_80_0_0_2d5db6d7a0b90beb54c4ac94a712716f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністр, крым, турызм, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
міністр, крым, турызм, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
Міністр: танныя туры ў Крым ёсць, але чамусьці беларусы пра іх не ведаюць
Курорты Крыма стануць даступнымі для беларусаў у турыстычным сезоне ўжо бягучага года.
МІНСК, 2 кра – Sputnik. Напярэдадні пачатку турыстычнага сезона 2022 года на ўзроўні ўрадаў прыняты шэраг рашэнняў, якія закліканы аднавіць былую папулярнасць крымскіх курортаў у беларусаў, пра гэта расказаў міністр курортаў і турызму Рэспублікі Крым Вадзім Волчанка ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
У Беларусі міністр знаходзіцца з працоўным візітам. Крым прэзентуе свой санаторна-курортны патэнцыял на найбуйнейшай галіновай выставе "Адпачынак-2022", якая праходзіць у Мінску.
Волчанка адзначыў, што Крым упершыню афіцыйна ўдзельнічае ў гэтым беларускім форуме.
"Сама выстава вельмі жывая, гэта сапраўды дзелавая размова з прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнесу тут, у Беларусі. А сёння будуць сустрэчы з буйным бізнесам і буйнымі галіновымі саюзамі", - сказаў ён.
Міністр адзначыў, што і Беларусь, і Крым зацікаўлены ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве. Прычым шмат для аднаўлення турыстычных патокаў робіцца ўжо сёння.
"На сустрэчы, якая ў нас была на ўзроўні міністра спорту і турызму Беларусі Сяргея Кавальчука, дасягнуты пэўныя дамоўленасці па прамых чыгуначных зносінах па маршруце Мінск-Смаленск-Сімферопаль. Абмяркоўвалася магчымасць авіязносін", - сказаў Волчанка.
Таксама бакі абмеркавалі тэму коштаўтварэння. У дапандэмійныя гады адпачынак у Крыме, на жаль, стаў недаступны большасці беларусаў. Часта водпуск за мяжой быў таннейшы. На думку міністра, адбіваецца недахоп інфармацыі.
"Мы цяпер можам гаварыць, што цэлы шэраг прапаноў, якія існуюць у Крыме, тут пра іх проста не ведаюць. Ёсць цэны на адпачынак, якія больш як канкурэнтаздольныя з усіх пунктаў гледжання і прымальныя для беларускага боку", - адзначыў Волчанка.
На яго думку, неабходна арганізаваць больш эфектыўны абмен інфармацыяй, наладзіць прамыя кантакты.
"Сёння будзем працаваць з прафесійнымі саюзамі і дзяржаўнымі структурамі Беларусі, каб абмеркаваць магчымасць увайсці ў сацыяльныя праграмы, якія ў Беларусі вельмі развіты. Падобны адпачынак можа быць больш чым даступны для беларусаў", - сказаў Волчанка.
Крым зноў стане бюджэтным
Знізіць кошт адпачынку шмат у чым дапаможа скарачэнне ланцужка пасярэднікаў.
"Мы дамовіліся аб функцыянаванни турыстычных аператараў крымскіх тут у Беларусі. Думаю, вынікі мы ўбачым ужо ў гэтым годзе", - сказаў міністр.
Волчанка заявіў, што супрацоўніцтва можа лічыцца ўзаемавыгадным, калі выйграюць абодва бакі.
“Беларусь можа прадставиць вельмі шмат цікавага ў сэнсе турыстычнага патэнцыялу і для крымчан, і для ўсіх расіян. Гэта датычыцца і санаторна-курортнага лячэння, аграрнага турызму. Тут прыняты некаторыя рашэнні, якія дапамогуць і нам развівацца ў сферы зялёнага турызму. Плюс прамысловы турызм. Гэта сапраўды можа стаць сур'ёзнай пляцоўкай для ўзаемаабмену турыстычнымі патокамі", - растлумачыў міністр.
Турыстычны сезон у Крыму адкрываецца ўжо ў маі. Да гэтага часу, выказаў упэўненасць міністр, усе праблемныя пытанні будуць зняты, і ў Крым за сонцам, морам, камфортам і за невялікія грошы паедуць тысячы беларусаў.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь