https://bel.sputnik.by/20220403/mnabarony-rf-aguchyla-svayu-versyu-zdarennya--buchy-1061805848.html
Мінабароны РФ агучыла сваю версію здарэння ў Бучы
Мінабароны РФ агучыла сваю версію здарэння ў Бучы
Sputnik Беларусь
Гэты населены пункт у Кіеўскай вобласці расійскія вайскоўцы пакінулі яшчэ 30 сакавіка, а выезд з горада не блакаваўся для мясцовых жыхароў. 03.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-03T19:23+0300
2022-04-03T19:23+0300
2022-04-03T19:24+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
міністэрства абароны рф
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104288/35/1042883528_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_69acca541a0df0178a4efe3a8953a159.jpg
МІНСК, 3 кра - Sputnik. Усе апублікаваныя кіеўскім рэжымам фатаграфіі і відэаматэрыялы, якія нібыта сведчаць аб нейкіх "злачынствах" расійскіх вайскоўцаў у горадзе Буча Кіеўскай вобласці з'яўляюцца чарговай правакацыяй, паведамілі ў прэс-службе расійскага абароннага ведамства.У Мінабароны РФ асабліва адзначылі, што пакуль горад Буча быў пад кантролем расійскіх вайскоўцаў, ніводзін гараджанін не пацярпеў ад гвалту."У населеныя пункты Кіеўскай вобласці расійскімі вайскоўцамі было дастаўлена і выдадзена мірным жыхарам 452 тоны гуманітарнай дапамогі", - нагадалі ў прэс-службе.Прычым пакуль горад кантраляваўся расійскім войскам і аж да гэтай нядзелі ў Бучы ўсе мясцовыя жыхары мелі магчымасць свабодна перасоўвацца і карыстацца мабільнай сувяззю, адзначылі ў Мінабароны.Выезд з гарада не блакаваўся, і гараджане маглі свабодна выехаць у паўночным кірунку ў бок Беларусі. У той жа час ускраіны Бучы абстрэльваліся ўкраінскім войскам, сцвярджаюць у ведамстве.Пасля чаго звярнулі ўвагу, што 31 сакавіка, мэр горада Буча Анатоль Федарук у сваім відэазвароце пацвердзіў, што ў горадзе нікога з расійскіх вайскоўцаў няма, і пры гэтым не згадаў аб расстраляных на вуліцах людзях са звязанымі за спіной рукамі."Таму нядзіўна, што ўсе так званыя "пасведчанні злачынстваў" у Бучы з'явіліся толькі на чацвёрты дзень, калі ў горад прыбылі супрацоўнікі СБУ і прадстаўнікі ўкраінскага тэлебачання", - падкрэслілі ў расійскім абаронным ведамстве.Там таксама выказалі заклапочанасць у сувязі з тым, што на апублікаваных кадрах бачныя целы людзей, якія "па сканчэнні мінімум 4 дзён не здранцвелі, не маюць характэрных трупных плям, а ў ранах незгарнутая кроў"."Усё гэта неабвержна пацвярджае, што фатаграфіі і відэакадры з Бучы - чарговая пастаноўка кіеўскага рэжыму для заходніх СМІ", - гаворыцца ў афіцыйнай заяве.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104288/35/1042883528_244:0:2975:2048_1920x0_80_0_0_288059166a11ff83890bc46e3f194fd9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства абароны рф, украіна
міністэрства абароны рф, украіна
Мінабароны РФ агучыла сваю версію здарэння ў Бучы
19:23 03.04.2022 (абноўлена: 19:24 03.04.2022) Гэты населены пункт у Кіеўскай вобласці расійскія вайскоўцы пакінулі яшчэ 30 сакавіка, а выезд з горада не блакаваўся для мясцовых жыхароў.
МІНСК, 3 кра - Sputnik. Усе апублікаваныя кіеўскім рэжымам фатаграфіі і відэаматэрыялы, якія нібыта сведчаць аб нейкіх "злачынствах" расійскіх вайскоўцаў у горадзе Буча Кіеўскай вобласці з'яўляюцца чарговай правакацыяй, паведамілі ў прэс-службе расійскага абароннага ведамства.
У Мінабароны РФ асабліва адзначылі, што пакуль горад Буча быў пад кантролем расійскіх вайскоўцаў, ніводзін гараджанін не пацярпеў ад гвалту.
"У населеныя пункты Кіеўскай вобласці расійскімі вайскоўцамі было дастаўлена і выдадзена мірным жыхарам 452 тоны гуманітарнай дапамогі", - нагадалі ў прэс-службе.
Прычым пакуль горад кантраляваўся расійскім войскам і аж да гэтай нядзелі ў Бучы ўсе мясцовыя жыхары мелі магчымасць свабодна перасоўвацца і карыстацца мабільнай сувяззю, адзначылі ў Мінабароны.
Выезд з гарада не блакаваўся, і гараджане маглі свабодна выехаць у паўночным кірунку ў бок Беларусі. У той жа час ускраіны Бучы абстрэльваліся ўкраінскім войскам, сцвярджаюць у ведамстве.
"Усе расійскія падраздзяленні поўнасцю выйшлі з Бучы яшчэ 30 сакавіка, на наступны дзень пасля вочнага раўнда перамоў Расіі і Украіны ў Турцыі", – асабліва адзначылі ў прэс-службе Мінабароны РФ.
Пасля чаго звярнулі ўвагу, што 31 сакавіка, мэр горада Буча Анатоль Федарук у сваім відэазвароце пацвердзіў, што ў горадзе нікога з расійскіх вайскоўцаў няма, і пры гэтым не згадаў аб расстраляных на вуліцах людзях са звязанымі за спіной рукамі.
"Таму нядзіўна, што ўсе так званыя "пасведчанні злачынстваў" у Бучы з'явіліся толькі на чацвёрты дзень, калі ў горад прыбылі супрацоўнікі СБУ і прадстаўнікі ўкраінскага тэлебачання", - падкрэслілі ў расійскім абаронным ведамстве.
Там таксама выказалі заклапочанасць у сувязі з тым, што на апублікаваных кадрах бачныя целы людзей, якія "па сканчэнні мінімум 4 дзён не здранцвелі, не маюць характэрных трупных плям, а ў ранах незгарнутая кроў".
"Усё гэта неабвержна пацвярджае, што фатаграфіі і відэакадры з Бучы - чарговая пастаноўка кіеўскага рэжыму для заходніх СМІ", - гаворыцца ў афіцыйнай заяве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Першы этап спецаперацыі на Украіне завершаны - Шайгу