https://bel.sputnik.by/20220403/vyalkkh-skachko-tsen-na-pradukty-bolsh-ne-budze---brylo-1061797297.html
Вялікіх скачкоў цэн на прадукты больш не будзе - Брыло
Вялікіх скачкоў цэн на прадукты больш не будзе - Брыло
Sputnik Беларусь
Краіна ў поўнай меры забяспечана па асноўных пазіцыях прадуктаў, мяркуе кіраўнік міністэрства сельскай гаспадаркі. 03.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-03T10:29+0300
2022-04-03T10:29+0300
2022-04-03T10:29+0300
цэны
прадукты харчавання
ігар брыло
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/10/1047148357_0:0:3641:2048_1920x0_80_0_0_0305bfc5b394dda486a9f75ad3764a96.jpg
МІНСК, 3 кра - Sputnik. Вялікіх скачкоў цэн на прадукты харчавання ў Беларусі не будзе, аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло."Ніякіх вялікіх скачкоў цэн на прадукты харчавання не будзе. Гэта адназначна", - сказаў ён у эфіры YouTube-канала "Галоўны. Тур".Кіраўнік Мінсельгасхарча пры гэтым адзначыў, што магчыма невялікае паэтапнае павышэнне.Брыло ўдакладніў, што пытанні кошту - "пытанне досыць складанае і абмяркоўваемае", бо шмат што падаражэла, што выклікае выдаткі прадпрыемстваў. Але ўлады стрымліваюць цэнавы фактар. Ён таксама нагадаў, што існуе дзейная пастанова аб цэнах на сацыяльна значныя прадукты.Харчовая бяспекаПаводле яго слоў, у краіне поўнасцю забяспечана харчовая бяспека, хоць па шэрагу пазіцый, у прыватнасці, агародніны, ніколі не было мэты забяспечыць унутраны рынак на 100%. Асабліва ёсць нюансы па тых найменнях, якія ў Беларусі не вырабляюцца."Так ніколі пытанне ў нас не стаяла. Заўсёды крыху імпартавалі мы гэтыя пазіцыі", - адзначыў кіраўнік ведамства.Брыло адзначыў, што ў Беларусі больш за 1,5 тысячы найменняў сваёй малочнай і каля тысячы - мясной прадукцыі, і "ніякай напругі" па частцы пракарміць насельніцтва краіны, няма.Ён таксама паведаміў, што ў аграпрамысловым комплексе з улікам наяўнай сітуацыі пераарыентавалі экспарт і не чакаюць зніжэння валютнай выручкі."Валютная выручка была, ёсць і будзе", - сказаў міністр.Прыйдзецца з'есці, што накупіліКіраўнік Мінсельгасхарча лічыць ажыятаж з прадуктамі харчавання неапраўданым, бо праблем з забеспячэннем насельніцтва імі няма.Рана ці позна шафы запоўняцца і макаронамі, і тушанкай, якую трэба будзе з'есці, выказаў сваё меркаванне кіраўнік ведамства. Што тычыцца макаронаў, Брыло паведаміў, што іх вырабляецца ў краіне дастаткова."Нашы пакупнікі прывыклі да камфорту. Такога камфорту, як на паліцах Беларусі, няма нідзе. Праехаўшы практычна ўвесь свет, я ведаю, пра што гавару. Што тычыцца макаронаў, мы ў спакойным рэжыме выраблялі ў месяц недзе 1700-1800 тон. Вось за гэтыя месяцы ў нас дайшло да 3,5 тысячы тон", - адзначыў міністр.Ён упэўнены, што неўзабаве попыт упадзе і тады давядзецца з'есці ўсё, што накупілі."Я сваім вытворцам, нашым заводам кажу: хлопцы, праз некалькі месяцаў вы будзеце прасіць гандлёвыя сеткі, каб яны купілі вашу прадукцыю. Таму што насамрэч цудаў не бывае. І калі чалавек запоўніў гэтыя шафкі дома, іх трэба з'есці, перш чым у чарговы раз ісці ў краму", - рэзюмаваў ён.>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/10/1047148357_138:0:2869:2048_1920x0_80_0_0_53aaf1a96b02aa251c8af5d503560e58.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цэны, прадукты харчавання, ігар брыло
цэны, прадукты харчавання, ігар брыло
Вялікіх скачкоў цэн на прадукты больш не будзе - Брыло
Краіна ў поўнай меры забяспечана па асноўных пазіцыях прадуктаў, мяркуе кіраўнік міністэрства сельскай гаспадаркі.
МІНСК, 3 кра - Sputnik. Вялікіх скачкоў цэн на прадукты харчавання ў Беларусі не будзе, аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.
"Ніякіх вялікіх скачкоў цэн на прадукты харчавання не будзе. Гэта адназначна", - сказаў ён у эфіры YouTube-канала "Галоўны. Тур".
Кіраўнік Мінсельгасхарча пры гэтым адзначыў, што магчыма невялікае паэтапнае павышэнне.
"Калі мы будзем упэўнены ў тым, што на самой справе 5-7% можна даць прадпрыемству, адпусціць недзе цану, калі мы будзем дакладна ў гэтым упэўнены, мы гэта зробім", - сказаў міністр.
Брыло ўдакладніў, што пытанні кошту - "пытанне досыць складанае і абмяркоўваемае", бо шмат што падаражэла, што выклікае выдаткі прадпрыемстваў. Але ўлады стрымліваюць цэнавы фактар. Ён таксама нагадаў, што існуе дзейная пастанова аб цэнах на сацыяльна значныя прадукты.
Паводле яго слоў, у краіне поўнасцю забяспечана харчовая бяспека, хоць па шэрагу пазіцый, у прыватнасці, агародніны, ніколі не было мэты забяспечыць унутраны рынак на 100%. Асабліва ёсць нюансы па тых найменнях, якія ў Беларусі не вырабляюцца.
"Так ніколі пытанне ў нас не стаяла. Заўсёды крыху імпартавалі мы гэтыя пазіцыі", - адзначыў кіраўнік ведамства.
Брыло адзначыў, што ў Беларусі больш за 1,5 тысячы найменняў сваёй малочнай і каля тысячы - мясной прадукцыі, і "ніякай напругі" па частцы пракарміць насельніцтва краіны, няма.
Ён таксама паведаміў, што ў аграпрамысловым комплексе з улікам наяўнай сітуацыі пераарыентавалі экспарт і не чакаюць зніжэння валютнай выручкі.
"Валютная выручка была, ёсць і будзе", - сказаў міністр.
Прыйдзецца з'есці, што накупілі
Кіраўнік Мінсельгасхарча лічыць ажыятаж з прадуктамі харчавання неапраўданым, бо праблем з забеспячэннем насельніцтва імі няма.
"Што тычыцца вось гэтага незразумелага ажыятажу. Напэўна (…) усё ж такі ўплываюць на людзей псіхалагічна нейкія санкцыйныя, ваенныя, палітычныя рэчы. Чамусьці мы раней з вамі не елі гэтую тушонку банкамі, як гаворыцца", - сказаў міністр.
Рана ці позна шафы запоўняцца і макаронамі, і тушанкай, якую трэба будзе з'есці, выказаў сваё меркаванне кіраўнік ведамства. Што тычыцца макаронаў, Брыло паведаміў, што іх вырабляецца ў краіне дастаткова.
"Нашы пакупнікі прывыклі да камфорту. Такога камфорту, як на паліцах Беларусі, няма нідзе. Праехаўшы практычна ўвесь свет, я ведаю, пра што гавару. Што тычыцца макаронаў, мы ў спакойным рэжыме выраблялі ў месяц недзе 1700-1800 тон. Вось за гэтыя месяцы ў нас дайшло да 3,5 тысячы тон", - адзначыў міністр.
Ён упэўнены, што неўзабаве попыт упадзе і тады давядзецца з'есці ўсё, што накупілі.
"Я сваім вытворцам, нашым заводам кажу: хлопцы, праз некалькі месяцаў вы будзеце прасіць гандлёвыя сеткі, каб яны купілі вашу прадукцыю. Таму што насамрэч цудаў не бывае. І калі чалавек запоўніў гэтыя шафкі дома, іх трэба з'есці, перш чым у чарговы раз ісці ў краму", - рэзюмаваў ён.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь Багданаў: Беларусь жалезабетонна
забяспечана асноўнымі прадуктаміКіраўнік МАРГ аб цэнах: нельга дапусціць спекуляцыі і дэфіцыту
Ажыятаж у крамах: МАРГ распавёў, ці хопіць беларусам ежы