https://bel.sputnik.by/20220404/aranzhavy-zroven-nebyaspek-abyaleny-z-za-nadvorya-na-atorak-1061822859.html
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены з-за надвор'я на аўторак
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены з-за надвор'я на аўторак
Sputnik Беларусь
Нягледзячы на снег, ужо да чацвярга месцамі па Беларусі сіноптыкі абяцаюць тэмпературу да +20°С. 04.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-04T16:50+0300
2022-04-04T16:50+0300
2022-04-04T16:50+0300
аранжавы ўзровень небяспекі
сіноптыкі
прырода
надвор'е
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/19/1061592494_0:0:3031:1705_1920x0_80_0_0_7f3b0e94d7a477501c4367de88a4446a.jpg
МІНСК, 4 кра - Sputnik. На большай частцы тэрыторыі Беларусі ў аўторак магчыма ўзмацненне паўднёва-заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с, а таксама ападкі, аб гэтым расказалі ў прэс-службе Белгідрамета.У гэты дзень, паводле звестак сіноптыкаў, надвор'е вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора на Ленінградскую вобласць Расіі.Будзе воблачна з праясненнямі. На асобных участках дарог галалёдзіца, на большай частцы тэрыторыі - снег, мокры снег або дождж.У начны час тэмпература будзе вагацца ад -3°С да +2°С, у дзённы час - ад +2°С да +8°С.З-за ўмоў надвор'я сіноптыкі выдалі на аўторак аранжавы ўзровень небяспекі.У сераду, 6 красавіка, надвор'е істотна не зменіцца: застануцца ўсё тыя ж ападкі, галалёдзіца і парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу -4..+2°С, днём +4..+11°С.У чацвер, 7 красавіка, захаваецца вецер, таксама магчымы ападкі, днём нават навальніцы. Уначы слупок тэрмометра будзе вагацца ў межах +1..+8°С, днём ад +12°С (па паўночным захадзе) да +20°С па паўднёвым усходзе Беларусі.Снег у красавікуНагадаем, у канцы мінулага тыдня ў Беларусь прыйшоў цыклон "Катарына", які прынёс няўстойлівае халаднаватае надвор'е з ападкамі і парывістым ветрам.У пятніцу ў краіне месцамі выпаў снег, з-за ўмоў надвор'я сіноптыкі аб'явілі павышаны ўзровень небяспекі. У ДАІ папрасілі вадзіцеляў быць больш уважлівымі на дарогах, не ездзіць на зімовай гуме, а таксама прытрымлівацца хуткаснага рэжыму і не праводзіць рэзкіх манеўраў.Больш за ўсё снегапад і моцны вецер закранулі Брэсцкую вобласць, асабліва пацярпелі Пружанскі і Камянецкі раёны.Раней сіноптыкі абяцалі, што сёлета беларусаў чакаюць ападкі, туманы, аднак у цэлым надвор'е будзе па вясноваму цёплым і сонечным.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/19/1061592494_300:0:3031:2048_1920x0_80_0_0_223943b7ccc35b56bb850013c6b4171e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аранжавы ўзровень небяспекі, сіноптыкі, прырода, надвор'е
аранжавы ўзровень небяспекі, сіноптыкі, прырода, надвор'е
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены з-за надвор'я на аўторак
Нягледзячы на снег, ужо да чацвярга месцамі па Беларусі сіноптыкі абяцаюць тэмпературу да +20°С.
МІНСК, 4 кра - Sputnik. На большай частцы тэрыторыі Беларусі ў аўторак магчыма ўзмацненне паўднёва-заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с, а таксама ападкі, аб гэтым расказалі ў прэс-службе Белгідрамета.
У гэты дзень, паводле звестак сіноптыкаў, надвор'е вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора на Ленінградскую вобласць Расіі.
Будзе воблачна з праясненнямі. На асобных участках дарог галалёдзіца, на большай частцы тэрыторыі - снег, мокры снег або дождж.
У начны час тэмпература будзе вагацца ад -3°С да +2°С, у дзённы час - ад +2°С да +8°С.
З-за ўмоў надвор'я сіноптыкі выдалі на аўторак аранжавы ўзровень небяспекі.
У сераду, 6 красавіка, надвор'е істотна не зменіцца: застануцца ўсё тыя ж ападкі, галалёдзіца і парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу -4..+2°С, днём +4..+11°С.
У чацвер, 7 красавіка, захаваецца вецер, таксама магчымы ападкі, днём нават навальніцы. Уначы слупок тэрмометра будзе вагацца ў межах +1..+8°С, днём ад +12°С (па паўночным захадзе) да +20°С па паўднёвым усходзе Беларусі.
Нагадаем, у канцы мінулага тыдня ў Беларусь прыйшоў цыклон "Катарына", які прынёс няўстойлівае халаднаватае надвор'е з ападкамі і парывістым ветрам.
У пятніцу ў краіне месцамі выпаў снег, з-за ўмоў надвор'я сіноптыкі аб'явілі павышаны ўзровень небяспекі. У ДАІ папрасілі вадзіцеляў быць больш уважлівымі на дарогах, не ездзіць на зімовай гуме, а таксама прытрымлівацца хуткаснага рэжыму і не праводзіць рэзкіх манеўраў.
Больш за ўсё снегапад і моцны вецер закранулі Брэсцкую вобласць, асабліва пацярпелі Пружанскі і Камянецкі раёны.
Раней сіноптыкі абяцалі, што сёлета беларусаў чакаюць ападкі, туманы, аднак у цэлым надвор'е будзе па вясноваму цёплым і сонечным.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Сіноптык расказаў, якім будзе
надвор'е ў красавіку