https://bel.sputnik.by/20220404/ltva--latvya-panzhayuts-uzroven-dyplamatychnykh-adnosn-z-rasyay-1061826746.html
Літва і Латвія паніжаюць узровень дыпламатычных адносін з Расіяй
Літва і Латвія паніжаюць узровень дыпламатычных адносін з Расіяй
Sputnik Беларусь
Зваротныя меры Масквы не прымусяць сябе чакаць, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава. 04.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-04T17:57+0300
2022-04-04T17:57+0300
2022-04-04T17:57+0300
літва
латвія
пасол
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/04/1061826177_0:0:2501:1407_1920x0_80_0_0_588bb18da1d2b7d7daf6050c0c9381a4.jpg
МІНСК, 4 кра – Sputnik. Вільнюс і Рыга паніжаюць узровень дыпламатычных адносін з Масквой і скарачаюць дыппрадстаўніцтвы.Міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс заявіў LRT, што адпаведнае рашэнне прыняў урад. Паслу РФ трэба з'ехаць з Літвы, таксама літоўскі пасол вернецца ў бліжэйшы час з Масквы.Ландсбергіс падкрэсліў, што такое рашэнне прынята на фоне падзей у Бучы, якія Міністэрства абароны Расіі назвала правакацыяй.Крыху пазней кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс напісаў у сябе ў Twitter, што адпаведнае рашэнне прыняла і Рыга. "Аб канкрэтных рашэннях будзе паведамлена пасля завяршэння ўнутраных працэдур", - гаворыцца ў паведамленні.Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава заявіла, што меры ў адказ Масквы не прымусяць сябе чакаць.Нагадаем, Латвія і Эстонія 18 сакавіка выправілі па тры супрацоўнікі расійскага пасольства, а Літва — чатырох. Матывацыяй для высылкі дыпламатаў з балтыйскіх краін стала дзейнасць, якая "супярэчыць дыпламатычнаму статусу", іх абвінавацілі ў "падрыве бяспекі" краін, на тэрыторыі якіх яны працавалі.Расія адказала люстрана. Чатыры прадстаўнікі літоўскага пасольства ў РФ, трое супрацоўнікаў пасольства Латвіі і трое прадстаўнікоў пасольства Эстоніі і Пскоўскай канцылярыі генеральнага консульства Эстоніі ў Санкт-Пецярбургу павінны былі пакінуць тэрыторыю Расіі "ў тыя ж тэрміны, якія былі адведзены для ад'езду супрацоўнікаў расійскіх дыпмісій з краін Прыбалтыкі".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
літва
латвія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/04/1061826177_9:0:2232:1667_1920x0_80_0_0_3a65cd0d07792161f5172b6ebf6e5eb8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
літва, латвія, пасол, у свеце
літва, латвія, пасол, у свеце
Літва і Латвія паніжаюць узровень дыпламатычных адносін з Расіяй
Зваротныя меры Масквы не прымусяць сябе чакаць, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
МІНСК, 4 кра – Sputnik. Вільнюс і Рыга паніжаюць узровень дыпламатычных адносін з Масквой і скарачаюць дыппрадстаўніцтвы.
Міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс заявіў LRT, што адпаведнае рашэнне прыняў урад. Паслу РФ трэба з'ехаць з Літвы, таксама літоўскі пасол вернецца ў бліжэйшы час з Масквы.
Ландсбергіс падкрэсліў, што такое рашэнне прынята на фоне падзей у Бучы, якія Міністэрства абароны Расіі назвала правакацыяй.
Крыху пазней кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс напісаў у сябе ў Twitter, што адпаведнае рашэнне прыняла і Рыга. "Аб канкрэтных рашэннях будзе паведамлена пасля завяршэння ўнутраных працэдур", - гаворыцца ў паведамленні.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава заявіла, што меры ў адказ Масквы не прымусяць сябе чакаць.
Нагадаем, Латвія і Эстонія 18 сакавіка выправілі па тры супрацоўнікі расійскага пасольства, а Літва — чатырох. Матывацыяй для высылкі дыпламатаў з балтыйскіх краін стала дзейнасць, якая "супярэчыць дыпламатычнаму статусу", іх абвінавацілі ў "падрыве бяспекі" краін, на тэрыторыі якіх яны працавалі.
Расія адказала люстрана. Чатыры прадстаўнікі літоўскага пасольства ў РФ, трое супрацоўнікаў пасольства Латвіі і трое прадстаўнікоў пасольства Эстоніі і Пскоўскай канцылярыі генеральнага консульства Эстоніі ў Санкт-Пецярбургу павінны былі пакінуць тэрыторыю Расіі "ў тыя ж тэрміны, якія былі адведзены для ад'езду супрацоўнікаў расійскіх дыпмісій з краін Прыбалтыкі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь