https://bel.sputnik.by/20220404/stala-vyadoma-mya-novaga-prezdenta-serb-1061809663.html
Стала вядома імя "новага" прэзідэнта Сербіі
Стала вядома імя "новага" прэзідэнта Сербіі
Sputnik Беларусь
У нядзелю ў балканскай рэспубліцы адбыўся адзіны дзень галасавання, падчас якога сербскім выбаршчыкам трэба было выбраць новага кіраўніка дзяржавы, дэпутатаў... 04.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-04T11:21+0300
2022-04-04T11:21+0300
2022-04-04T11:21+0300
сербія
у свеце
прэзідэнт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/04/1061807163_0:0:2413:1358_1920x0_80_0_0_76ec9bea136be965438cdf164015deab.jpg
МІНСК, 4 кра - Sputnik. Дзеючы прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч перамог на прэзідэнцкіх выбарах, набраўшы ў першым 59,55% галасоў, паведаміла Рэспубліканская выбарчая камісія.Паводле афіцыйных дадзеных пасля апрацоўкі 90,71% бюлетэняў Аляксандр Вучыч (кааліцыя "Разам можам усё") перамагае з вынікам 59,55%. Яўка на выбарах склала 58-60%.На другім месцы ідзе былы кіраўнік Генштаба Здраўка Понаш (кааліцыя "Аб'яднаныя для перамогі Сербіі). Крайні правы палітык здолеў набраць 17,53% галасоў.Трэцяе месца ў сербскага палітыка Мілаша Ёвановіча з вынікам 5,82%.Народная СкупшчынаУ нядзелю падчас адзінага дня галасавання сербы таксама выбіралі дэпутатаў мясцовага парламента. Першае месца ў парламенцкіх выбарах пасля апрацоўкі 90,34% бюлетэняў заняла прапрэзідэнцкая кааліцыя "Разам можам усё" з 43,57% галасоў.Другое месца з істотным адставаннем заняла кааліцыя "Аб'яднаныя для перамогі Сербіі" на чале з Марынікай Цяпіч. Трэці радок на выбарах занялі сацыялісты на чале з Івіцай Дачычам.Простыя падлікі паказваюць, што прапрэзідэнцкая кааліцыя атрымае 122 мандаты ў Народнай Скупшчыне, дзе ўсяго 250 дэпутатаў. Кааліцыя Марынікі Цяпіч змагла ўзяць 36 мандатаў. Сацыялісты зоймуць 32 месцы ў парламенце. Астатнія дэпутацкія крэслы зоймуць прадстаўнікі менш буйных партый.У Народнай Скупшчыне таксама будуць прадстаўлены нацыянальныя меншасці: шэсць крэслаў зойме Саюз ваяводзінскіх венграў, а таксама ад аднаго да трох месц прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей.У нядзелю таксама прайшлі выбары ў гарадскі савет Бялграда, а таксама ў саветы 12 сербскіх муніцыпалітэтаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
сербія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/04/1061807163_248:0:2345:1573_1920x0_80_0_0_eb31dd8dab855d0612b2cea4da6532e8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сербія, у свеце, прэзідэнт
сербія, у свеце, прэзідэнт
Стала вядома імя "новага" прэзідэнта Сербіі
У нядзелю ў балканскай рэспубліцы адбыўся адзіны дзень галасавання, падчас якога сербскім выбаршчыкам трэба было выбраць новага кіраўніка дзяржавы, дэпутатаў парламента краіны і сталіцы.
МІНСК, 4 кра - Sputnik. Дзеючы прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч перамог на прэзідэнцкіх выбарах, набраўшы ў першым 59,55% галасоў, паведаміла Рэспубліканская выбарчая камісія.
Паводле афіцыйных дадзеных пасля апрацоўкі 90,71% бюлетэняў Аляксандр Вучыч (кааліцыя "Разам можам усё") перамагае з вынікам 59,55%. Яўка на выбарах склала 58-60%.
На другім месцы ідзе былы кіраўнік Генштаба Здраўка Понаш (кааліцыя "Аб'яднаныя для перамогі Сербіі). Крайні правы палітык здолеў набраць 17,53% галасоў.
Трэцяе месца ў сербскага палітыка Мілаша Ёвановіча з вынікам 5,82%.
У нядзелю падчас адзінага дня галасавання сербы таксама выбіралі дэпутатаў мясцовага парламента. Першае месца ў парламенцкіх выбарах пасля апрацоўкі 90,34% бюлетэняў заняла прапрэзідэнцкая кааліцыя "Разам можам усё" з 43,57% галасоў.
Другое месца з істотным адставаннем заняла кааліцыя "Аб'яднаныя для перамогі Сербіі" на чале з Марынікай Цяпіч. Трэці радок на выбарах занялі сацыялісты на чале з Івіцай Дачычам.
Простыя падлікі паказваюць, што прапрэзідэнцкая кааліцыя атрымае 122 мандаты ў Народнай Скупшчыне, дзе ўсяго 250 дэпутатаў. Кааліцыя Марынікі Цяпіч змагла ўзяць 36 мандатаў. Сацыялісты зоймуць 32 месцы ў парламенце. Астатнія дэпутацкія крэслы зоймуць прадстаўнікі менш буйных партый.
У Народнай Скупшчыне таксама будуць прадстаўлены нацыянальныя меншасці: шэсць крэслаў зойме Саюз ваяводзінскіх венграў, а таксама ад аднаго да трох месц прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей.
У нядзелю таксама прайшлі выбары ў гарадскі савет Бялграда, а таксама ў саветы 12 сербскіх муніцыпалітэтаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь