Беларусы больш не змогуць забраніраваць жыллё праз Airbnb

© PixabayСэрвіс Airbnb
Сэрвіс Airbnb  - Sputnik Беларусь, 1920, 05.04.2022
Падпісацца
Сэрвіс кароткатэрміновай арэнды жылля яшчэ 4 сакавіка заявіў аб намеры прыпыніць сваю дзейнасць у Беларусі і Расіі, аднак тады зняць кватэру ў любым горадзе свету яшчэ можна было.
МІНСК, 5 кра – Sputnik. Карыстальнікі сэрвісу арэнды жылля Airbnb з Беларусі і Расіі больш не змогуць забраніраваць дом ці кватэру, паведамляе сэрвіс на сваім сайце.
Пры спробе арандаваць жыллё ў любым горадзе свету ў карыстальнікаў з Беларусі і Расіі з'яўляецца радок "Нічога не знойдзена". Такая ж сітуацыя і з жыллём, якое знаходзіцца на тэрыторыі гэтых краін: карыстальнікі не могуць забраніраваць дом або кватэру, напрыклад, у Гродна ці Санкт-Пецярбургу.
© SputnikСэрвіс не працуе і пры пошуку жылля ў Беларусі.
Сервис не работает так же при поиске жилья в Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920, 05.04.2022
Сэрвіс не працуе і пры пошуку жылля ў Беларусі.
"Браніравання ў Расіі і Беларусі, якія пачынаюцца 4 красавіка 2022 года і пазней, адменены... браніравання жылля і ўражанняў у Расіі і Беларусі спынены, а госці з гэтых краін больш не змогуць аформіць браніравання дзе б там ні было", - гаворыцца ў паведамленні на сайце сэрвісу.
Сэрвіс яшчэ 4 сакавіка заявіў, што прыпыняе сваю дзейнасць у Беларусі і Расіі, аднак тады зняць кватэру ў любым горадзе свету яшчэ можна было. Цяпер жа календары браніраванняў у абедзвюх краінах заблакіраваны.
© SputnikЗ Беларусі ў Расіі замовіць жыллё таксама ўжо не атрымаецца
Из Беларуси в России заказать жилье также уже не получится - Sputnik Беларусь, 1920, 05.04.2022
З Беларусі ў Расіі замовіць жыллё таксама ўжо не атрымаецца
Для гаспадароў, якія здаюць жыллё ў Беларусі і Расіі, прыём гасцей таксама немагчымы.
Airbnb - анлайн-пляцоўка, дзе можна размясціць інфармацыю аб здачы ў арэнду прыватнага жылля па ўсім свеце, а таксама знайсці апартаменты для кароткатэрміновай арэнды. Акрамя стандартнага жылля, можна зняць дамы-буданы, вежы, мікрадамы, земляныя дамы, плывучыя дамы, замкі, пячоры, юрты і гэтак далей. Сёння сэрвіс прапануе жыллё ў 65 тысячах гарадоў у больш за 190 краінах.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0