https://bel.sputnik.by/20220405/lukashenku-nastsyarozhvae-kolkasts-skarg-na-rabotu-zhkg-1061839938.html
Лукашэнку насцярожвае колькасць скарг на работу ЖКГ
Лукашэнку насцярожвае колькасць скарг на работу ЖКГ
Паводле слоў беларускага лідэра, работа сектара жыллёва-камунальнай гаспадаркі па-ранейшаму з'яўляецца адной з прыярытэтных тэм, якія знаходзяцца на асаблівым... 05.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-05T12:12+0300
2022-04-05T12:12+0300
2022-04-05T12:12+0300
аляксандр лукашэнка
жкг
скарга
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101845/01/1018450182_0:0:3013:1696_1920x0_80_0_0_da0e43b805d752adfa55019f0d1d5c06.jpg
МІНСК, 5 кра – Sputnik. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што кожны пяты зварот грамадзян у Адміністрацыю прэзідэнта датычыцца незадаволенасці работай камунальных служб. Аб гэтым ён сказаў у аўторак на нарадзе па пытаннях функцыянавання ЖКГ.Прэзідэнт адзначыў, што прадстаўнікі жыллёва-камунальных арганізацый нямала робяць для надзейнасці работы ліфтаў, дарог, інжынерных сетак і іншай камунальнай інфраструктуры.Чым менавіта незадаволены беларусы?Лукашэнка падкрэсліў, што вялікая колькасць прэтэнзій тычыцца капітальнага рамонту дамоў. Людзей абураюць пустыя абяцанні, пастаянныя пераносы тэрмінаў, змена падрадчыкаў і як вынік - няякасна зробленыя работы.Таксама грамадзяне актыўна крытыкуюць работу з адходамі. Штогод у краіне назапашваецца больш за чатыры мільёны тон цвёрдых камунальных адходаў, пры гэтым большая іх частка ніяк не ўтылізуецца.На яго думку, ёсць тры асноўныя пытанні, якія выклікаюць крытыку ў насельніцтва: цэны, жыллёва-камунальныя паслугі і будаўніцтва жылля."І калі ў кватэры ў чалавека цёпла, у кране добрая вада, у пад'ездзе і ў двары парадак, то і словы ў ваш адрас будуць толькі станоўчыя", - заўважыў ён.Вінаваты ўлады?Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым моманце, што па рабоце камунальнікаў людзі мяркуюць і ў цэлым аб рабоце ўлады, перш за ўсё раённай і гарадской вертыкалі. І раздуць крытыку ў дачыненні да кіраўніцтва горада ці краіны праз прызму камунальнага парадку сёння можна за лічаныя хвіліны.“Калі вы недзе недапрацоўваеце, будзе не проста крытыка, а сур'ёзнае незадавальненне нашых людзей. Яе абавязкова падхопяць, абавязкова падфарбуюць, паставяць у віну ўсёй дзеючай вертыкалі: нешта мы не зрабілі, да розуму не давялі. А, як вы разумееце , у сучасным свеце ўкінуць нейкі фэйк, распаўсюдзіць імгненна ў інтэрнэце, праблем ніякіх не складае", - сказаў ён.Краіна чысціні і парадкуПрэзідэнт таксама звярнуў увагу на дадзеныя раней даручэнні аб замацаванні тэрыторый за суб'ектамі гаспадарання.Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, уборка гэтых тэрыторый "наогул не нагрузка для ўстаноў або заводаў"."Гэта для размінкі, і тое кожнаму не хопіць", - адзначыў Лукашэнка.Ён дадаў, што многія беларусы і самі гатовы добраўпарадкоўваць тэрыторыі і двары - нічога казаць ім не трэба. Нездарма, падкрэсліў беларускі лідэр, іншаземцы гавораць аб Беларусі як аб краіне чысціні і парадку."І мы гэты імідж не павінны страціць з-за нашай непаваротлівасці і безгаспадарлівасці", - настойвае ён.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101845/01/1018450182_282:0:3013:2048_1920x0_80_0_0_104535e98c80ca81839ad56c74c4d7a9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, жкг, скарга
Лукашэнку насцярожвае колькасць скарг на работу ЖКГ
Паводле слоў беларускага лідэра, работа сектара жыллёва-камунальнай гаспадаркі па-ранейшаму з'яўляецца адной з прыярытэтных тэм, якія знаходзяцца на асаблівым кантролі.
МІНСК, 5 кра – Sputnik. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што кожны пяты зварот грамадзян у Адміністрацыю прэзідэнта датычыцца незадаволенасці работай камунальных служб. Аб гэтым ён сказаў у аўторак на нарадзе па пытаннях функцыянавання ЖКГ.
Прэзідэнт адзначыў, што прадстаўнікі жыллёва-камунальных арганізацый нямала робяць для надзейнасці работы ліфтаў, дарог, інжынерных сетак і іншай камунальнай інфраструктуры.
"Але разам з тым мяне насцярожвае, што апошнім часам кожны пяты зварот грамадзян, які паступіў у Адміністрацыю прэзідэнта, датычыцца незадаволенасці работай камунальных служб", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
Чым менавіта незадаволены беларусы?
Лукашэнка падкрэсліў, што вялікая колькасць прэтэнзій тычыцца капітальнага рамонту дамоў. Людзей абураюць пустыя абяцанні, пастаянныя пераносы тэрмінаў, змена падрадчыкаў і як вынік - няякасна зробленыя работы.
Таксама грамадзяне актыўна крытыкуюць работу з адходамі. Штогод у краіне назапашваецца больш за чатыры мільёны тон цвёрдых камунальных адходаў, пры гэтым большая іх частка ніяк не ўтылізуецца.
"Нагадваю, што асноўным крытэрыем эфектыўнасці работы нашай камунальнай гаспадаркі з'яўляецца ацэнка з боку радавога спажыўца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
На яго думку, ёсць тры асноўныя пытанні, якія выклікаюць крытыку ў насельніцтва: цэны, жыллёва-камунальныя паслугі і будаўніцтва жылля.
"І калі ў кватэры ў чалавека цёпла, у кране добрая вада, у пад'ездзе і ў двары парадак, то і словы ў ваш адрас будуць толькі станоўчыя", - заўважыў ён.
Вінаваты ўлады?
Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым моманце, што па рабоце камунальнікаў людзі мяркуюць і ў цэлым аб рабоце ўлады, перш за ўсё раённай і гарадской вертыкалі. І раздуць крытыку ў дачыненні да кіраўніцтва горада ці краіны праз прызму камунальнага парадку сёння можна за лічаныя хвіліны.
“Калі вы недзе недапрацоўваеце, будзе не проста крытыка, а сур'ёзнае незадавальненне нашых людзей. Яе абавязкова падхопяць, абавязкова падфарбуюць, паставяць у віну ўсёй дзеючай вертыкалі: нешта мы не зрабілі, да розуму не давялі. А, як вы разумееце , у сучасным свеце ўкінуць нейкі фэйк, распаўсюдзіць імгненна ў інтэрнэце, праблем ніякіх не складае", - сказаў ён.
Краіна чысціні і парадку
Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на дадзеныя раней даручэнні аб замацаванні тэрыторый за суб'ектамі гаспадарання.
"Гэта значыць, калі гэта школа, то дзеці павінны спасцігаць асновы працы ў парку насупраць: прыбраць своечасова, прывесці ў парадак, пафарбаваць лаўкі. Калі гэта завод або фабрыка, то вакол - гэта тэрыторыя гэтага завода або гэтай фабрыкі", - растлумачыў ён.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, уборка гэтых тэрыторый "наогул не нагрузка для ўстаноў або заводаў".
"Гэта для размінкі, і тое кожнаму не хопіць", - адзначыў Лукашэнка.
Ён дадаў, што многія беларусы і самі гатовы добраўпарадкоўваць тэрыторыі і двары - нічога казаць ім не трэба. Нездарма, падкрэсліў беларускі лідэр, іншаземцы гавораць аб Беларусі як аб краіне чысціні і парадку.
"І мы гэты імідж не павінны страціць з-за нашай непаваротлівасці і безгаспадарлівасці", - настойвае ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Будуць расці: міністр ЖКГ распавёў
аб цэнах на "камуналку"Камунальныя паслугі падаражэюць у Беларусі