Памёр Яфрэм Сакалоў - былы кіраўнік БССР

© Sputnik / Александр ПоготовЖалобныя гваздзікі
Жалобныя гваздзікі
 - Sputnik Беларусь, 1920, 05.04.2022
Падпісацца
Сакалоў стаў адзіным з партыйных работнікаў, каго ўдастоілі высокага звання Героя Сацыялістычнай Працы падчас кіравання Савецкім Саюзам Гарбачовым.
МІНСК, 5 кра - Sputnik. Адзін з былых кіраўнікоў Кампартыі Беларусі, якая фактычна кіравала БССР, Яфрэм Сакалоў памёр ва ўзросце 95 гадоў, паведамілі ў аўторак у прэс-службе Мінабароны рэспублікі.
Палітык нарадзіўся ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці ў 1926 годзе, служыў у савецкім войску ў канцы Вялікай Айчыннай вайны, аднак на фронт не патрапіў. У сярэдзіне 50-х скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, працаваў аграномам.
На партыйнай службе быў з 1958 году. Пасля заканчэння Вышэйшай партыйнай школы патрапіў у апарат Кампартыі Беларусі. У 1977 годзе Сакалоў стаў першым сакратаром Брэсцкага абкама, а праз 10 гадоў быў пераведзены на пасаду першага сакратара ЦК КПБ, стаўшы фактычным кіраўніком БССР. На гэтай пасадзе ён заставаўся да лістапада 1990 года, пасля чаго пайшоў у адстаўку. На пасадзе кіраўніка краіны яго змяніў Анатоль Малафееў.
Палітычная кар'ера Яфрэма Сакалова на гэтым не скончылася: ён узначаліў Савет Камуністычнай партыі Беларусі і з'яўляўся членам рэспубліканскага Савета ветэранаў вайны і працы, Узброеных Сіл і праваахоўных органаў да самай смерці. Праз некалькі тыдняў, 25 красавіка, Яфрэму Яўсеевічу мусіла споўніцца 96 гадоў.

Спачуванні Лукашэнкі

У аўторак спачуванні родным і блізкім былога кіраўніка Кампартыі Беларусі выказаў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што жыццёвы і працоўны шлях Яфрэма Сакалова - сапраўдны прыклад служэння Айчыне.
"Пайшоў з жыцця чалавек высокіх маральных прынцыпаў. Ён працаваў на карысць краіны і народа і заслужана ўдастоены высокага звання Героя Сацыялістычнай Працы", - адзначаецца ў спачуванні.
Там таксама гаворыцца, што Яфрэм Сакалоў з таго легендарнага пакалення, якое пасля вайны паднімала Беларусь з руін, закладала падмурак сучаснай беларускай прамысловасці і сельскай гаспадаркі, развівала навуку, культуру і адукацыю.
>>> Больш актуальных навін – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0