https://bel.sputnik.by/20220406/gaydukevch-pra-zhyrynoskaga-chalavek-yak-peravyarnu-paltyku-1061870010.html
Гайдукевіч пра Жырыноўскага: чалавек, які перавярнуў палітыку
Гайдукевіч пра Жырыноўскага: чалавек, які перавярнуў палітыку
Sputnik Беларусь
У сераду стала вядома аб тым, што пасля працяглай хваробы пайшоў з жыцця лідэр ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі. 06.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-06T15:53+0300
2022-04-06T15:53+0300
2022-04-06T15:53+0300
алег гайдукевіч
уладзімір жырыноўскі
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/08/1054560771_0:0:1281:721_1920x0_80_0_0_9cf41172110c9ccea07d3a0d48113e98.jpg
МІНСК, 6 кра – Sputnik. Лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч заявіў, што Уладзімір Жырыноўскі - гэта чалавек, які перавярнуў палітыку ўсёй постсавецкай прасторы.Ён падкрэсліў, што смерць Жырыноўскага - вялікая страта. "Я ведаў яго асабіста і на працягу ўсёй палітычнай кар'еры Уладзіміра Вольфавіча з ім сустракаўся мой бацька і я. Гэта былі доўгія і цікавыя размовы, чалавек разумнейшы, які разбіраўся ў палітыцы", - сказаў Sputnik Гайдукевіч.Лідэр ЛДПБ дадаў, што прагнозы Жырыноўскага спраўдзіліся не толькі па Украіне, але і яшчэ па Беларусі. Ён узгадаў, як прыязджаў да расійскага палітыка ў 2020 годзе.Паводле слоў Гайдукевіча, Жырыноўскі тады сказаў, што дзяржпераварот у рэспубліцы не ўдасца, а Беларусь і Расія ўступяць у жорсткае супрацьстаянне з Захадам і выйграюць яго.Гайдукевіч узгадаў, што на ягоную будучыню яшчэ ў школе паўплывалі два чалавекі – бацька Сяргей, які займаўся палітыкай, і Жырыноўскі.Ён выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім Уладзіміра Вольфавіча, фракцыі ЛДПР. "Мы спадзяемся, што ЛДПР працягне той курс, які быў закладзены лідарам партыі", - рэзюмаваў Гайдукевіч.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/08/1054560771_53:0:1190:853_1920x0_80_0_0_a3710343f81b7686bc5e5139c085763c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
алег гайдукевіч, уладзімір жырыноўскі, палітыка
алег гайдукевіч, уладзімір жырыноўскі, палітыка
Гайдукевіч пра Жырыноўскага: чалавек, які перавярнуў палітыку
У сераду стала вядома аб тым, што пасля працяглай хваробы пайшоў з жыцця лідэр ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі.
МІНСК, 6 кра – Sputnik. Лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч заявіў, што Уладзімір Жырыноўскі - гэта чалавек, які перавярнуў палітыку ўсёй постсавецкай прасторы.
Ён падкрэсліў, што смерць Жырыноўскага - вялікая страта. "Я ведаў яго асабіста і на працягу ўсёй палітычнай кар'еры Уладзіміра Вольфавіча з ім сустракаўся мой бацька і я. Гэта былі доўгія і цікавыя размовы, чалавек разумнейшы, які разбіраўся ў палітыцы", - сказаў Sputnik Гайдукевіч.
Лідэр ЛДПБ дадаў, што прагнозы Жырыноўскага спраўдзіліся не толькі па Украіне, але і яшчэ па Беларусі. Ён узгадаў, як прыязджаў да расійскага палітыка ў 2020 годзе.
Паводле слоў Гайдукевіча, Жырыноўскі тады сказаў, што дзяржпераварот у рэспубліцы не ўдасца, а Беларусь і Расія ўступяць у жорсткае супрацьстаянне з Захадам і выйграюць яго.
"Чалавек неадназначны, разумны, які перавярнуў палітыку ўсёй постсавецкай прасторы. Яго з'яўленне на палітычным полі ў пачатку 1990-х было яркае і запамінальнае. Мы ўбачылі, што палітыка можа быць цікавай, даступнай, простай для разумення", - падкрэсліў беларускі палітык.
Гайдукевіч узгадаў, што на ягоную будучыню яшчэ ў школе паўплывалі два чалавекі – бацька Сяргей, які займаўся палітыкай, і Жырыноўскі.
Ён выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім Уладзіміра Вольфавіча, фракцыі ЛДПР. "Мы спадзяемся, што ЛДПР працягне той курс, які быў закладзены лідарам партыі", - рэзюмаваў Гайдукевіч.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь