https://bel.sputnik.by/20220406/malkna-eaes-ne-planue-perakhodzts-u-razlkakh-na-rasyskya-rubl-1061866980.html
Малкіна: ЕАЭС не плануе пераходзіць у разліках на расійскія рублі
Малкіна: ЕАЭС не плануе пераходзіць у разліках на расійскія рублі
Sputnik Беларусь
Дзяржавы саюза будуць пашыраць і стымуляваць выкарыстанне пры разліках паміж сабой нацыянальных валют, але адмаўляцца ад долара і еўра ЕАЭС пакуль не... 06.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-06T14:17+0300
2022-04-06T14:17+0300
2022-04-06T14:17+0300
еаэс
ія малкіна
рубель
валюта
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103218/74/1032187443_0:10:1280:730_1920x0_80_0_0_c1fe234adb19cabc0829ec101b5ddf23.jpg
МІНСК, 6 кра - Sputnik. Еўразійскі эканамічны саюз не плануе пакуль адмаўляцца ад долара і еўра і поўнасцю пераходзіць у разліках на расійскі рубель, заявіла афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна на брыфінгу.Адказваючы на пытанне Sputnik, ці плануецца ў 2022 годзе адмова ад долара, еўра і поўны пераход у разліках паміж дзяржавамі ЕАЭС на расійскія рублі, Малкіна пацвердзіла, што гэта не плануецца.Яна падкрэсліла, што зараз перад краінамі саюза стаіць задача пашырыць і прастымуляваць выкарыстанне пры разліках паміж сабой нацыянальных валют.Гэта, паводле яе слоў, прадугледжана і пералікам адпаведных мер, якія накіраваны на ўмацаванне эканомік дзяржаў ЕАЭС. І дзяржавы рухаюцца ў гэтым напрамку, дадала афіцыйны прадстаўнік камісіі.Беларусь за газ будзе плаціць расийскімі рубляміРаней беларускі ўрад паведаміў, што Беларусь з красавіка будзе разлічвацца за газ расійскімі рублямі. Неабходныя для гэтага дакументы падпісалі 5 красавіка ў Санкт-Пецярбургу міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч і старшыня праўлення "Газпрама" Аляксей Мілер.Больш за тое, цана на пастаўляемы прыродны газ з 1 красавіка стала больш выгаднай, чым было прадугледжана дзеючым раней пагадненнем.У Саўміне дадалі, што ў бліжэйшы час плануецца знізіць тарыфы для спажыўцоў за газ.З чаго ўсё пачалосяПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 23 сакавіка заявіў, што РФ пераводзіць у рублі разлікі за пастаўкі газу ў недружалюбныя краіны, пастаўляць расійскія тавары ў ЕС і ЗША і атрымліваць аплату ў іх валюце не мае сэнсу.У сувязі з гэтым ён даручыў Цэнтрабанку і Кабінету міністраў у тыднёвы тэрмін вызначыць парадак здзяйснення аперацый з Еўропай у рублях.Пры гэтым Пуцін запэўніў, што Расія працягне пастаўляць газ у аб'ёмах і па цэнах, якія зафіксаваны ў заключаных раней кантрактах, паколькі краіна шануе сваю рэпутацыю.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103218/74/1032187443_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_4de14f91d839af5f0518378d2a787765.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, ія малкіна, рубель, валюта
еаэс, ія малкіна, рубель, валюта
Малкіна: ЕАЭС не плануе пераходзіць у разліках на расійскія рублі
Дзяржавы саюза будуць пашыраць і стымуляваць выкарыстанне пры разліках паміж сабой нацыянальных валют, але адмаўляцца ад долара і еўра ЕАЭС пакуль не збіраецца.
МІНСК, 6 кра - Sputnik. Еўразійскі эканамічны саюз не плануе пакуль адмаўляцца ад долара і еўра і поўнасцю пераходзіць у разліках на расійскі рубель, заявіла афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна на брыфінгу.
Адказваючы на пытанне Sputnik, ці плануецца ў 2022 годзе адмова ад долара, еўра і поўны пераход у разліках паміж дзяржавамі ЕАЭС на расійскія рублі, Малкіна пацвердзіла, што гэта не плануецца.
Яна падкрэсліла, што зараз перад краінамі саюза стаіць задача пашырыць і прастымуляваць выкарыстанне пры разліках паміж сабой нацыянальных валют.
"Перад намі стаіць задача пашырэння і стымулявання выкарыстання нацыянальных валют дзяржаў саюза пры ажыццяўленні разлікаў у рамках узаемнага гандлю", - заявіла прадстаўнік ЕЭК.
Гэта, паводле яе слоў, прадугледжана і пералікам адпаведных мер, якія накіраваны на ўмацаванне эканомік дзяржаў ЕАЭС. І дзяржавы рухаюцца ў гэтым напрамку, дадала афіцыйны прадстаўнік камісіі.
Беларусь за газ будзе плаціць расийскімі рублямі
Раней беларускі ўрад паведаміў, што Беларусь з красавіка будзе разлічвацца за газ расійскімі рублямі. Неабходныя для гэтага дакументы падпісалі 5 красавіка ў Санкт-Пецярбургу міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч і старшыня праўлення "Газпрама" Аляксей Мілер.
Больш за тое, цана на пастаўляемы прыродны газ з 1 красавіка стала больш выгаднай, чым было прадугледжана дзеючым раней пагадненнем.
У Саўміне дадалі, што ў бліжэйшы час плануецца знізіць тарыфы для спажыўцоў за газ.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 23 сакавіка заявіў, што РФ пераводзіць у рублі разлікі за пастаўкі газу ў недружалюбныя краіны, пастаўляць расійскія тавары ў ЕС і ЗША і атрымліваць аплату ў іх валюце не мае сэнсу.
У сувязі з гэтым ён даручыў Цэнтрабанку і Кабінету міністраў у тыднёвы тэрмін вызначыць парадак здзяйснення аперацый з Еўропай у рублях.
Пры гэтым Пуцін запэўніў, што Расія працягне пастаўляць газ у аб'ёмах і па цэнах, якія зафіксаваны ў заключаных раней кантрактах, паколькі краіна шануе сваю рэпутацыю.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларусам абяцаюць
знізіць цэны на газПяскоў - пра санкцыі, аплату за газ і будучыню долара
Выйсце ёсць з любой сітуацыі -
Пяскоў аб адносінах Расіі і ЕС