Мінфін Расіі ўпершыню выплаціў абавязацельствы па еўрабондах у рублях

© PixabayРасійскія рублі, архіўнае фота
Расійскія рублі, архіўнае фота
 - Sputnik Беларусь, 1920, 06.04.2022
Падпісацца
Замежны банк-агент адмовіўся выконваць даручэнні ў валюце, таму трымальнікам еўрабондаў былі пералічаны расійскія рублі.
МІНСК, 6 кра – Sputnik. Міністэрства фінансаў Расіі паведаміла аб выкананні ў расійскіх рублях абавязацельстваў па еўрабондах перад замежнымі трымальнікамі, аб гэтым гаворыцца ў рэлізе ведамства.
Мінфін выплаціў абавязацельствы ў рублях, эквівалентныя 649,2 мільёна долараў з-за таго, што замежны банк-агент адмовіўся выканаць даручэнні ў валюце.
"У сувязі з гэтым Мінфін Расіі ў мэтах выканання дзяржаўных даўгавых абавязацельстваў РФ па вышэйназваных аблігацыях і захавання інтарэсаў уладальнікаў названых каштоўных папер быў вымушаны прыцягнуць для ажыццяўлення неабходных выплат расійскі фінансавы інстытут. 4 красавіка 2022 года Мінфін Расіі пералічыў грашовыя сродкі НКА АТ "Нацыянальны разліковы дэпазітарый" для ажыццяўлення названых выплат у валюце РФ па афіцыйным курсе Банка Расіі на 4 красавіка 2022 г. у адпаведнасці з указам прэзідэнта РФ ад 5 сакавіка на рахункі сваіх кліентаў-дэпазітарыяў для правядзення разлікаў з усімі трымальнікамі дадзеных даўгавых інструментаў ", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Цяпер, як удакладнілі ў Мінфіне, абавязацельствы па аблігацыях Расія-2022 і Расія-2042 на гэты момант выкананы ў поўным аб'ёме.
Там падкрэслілі, што пры аднаўленні доступу Расіі да валютных рахункаў з'явяцца перадумовы для канвертавання з гэтых рахункаў у валюту па курсе на даты выплат.

Замарозка рахункаў і пераход на рублі

У адным з пакетаў санкцый у дачыненні да Расіі Еўрасаюз забараніў аперацыі, звязаныя з кіраваннем рэзервамі і актывамі Цэнтрабанка Расіі. Кіраўнік еўрадыпламатыі Жазэп Барэль удакладніў, што каля паловы расійскіх фінансавых рэзерваў будзе замарожана ў сувязі з санкцыямі.
Аднак удакладнялася, што дзяржавы Еўрасаюза могуць праводзіць аперацыі з Банкам Расіі ў выпадку "строгай неабходнасці" забеспячэння фінансавай стабільнасці.
Пазней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што РФ пераводзіць у рублі разлікі за пастаўкі газу ў недружалюбныя краіны, пастаўляць расійскія тавары ў ЕС і ЗША і атрымліваць аплату ў іх валюце не мае сэнсу.
У сувязі з гэтым ён даручыў Цэнтрабанку і Кабінету міністраў у тыднёвы тэрмін вызначыць парадак здзяйснення аперацый з Еўропай у рублях.
Пры гэтым Пуцін запэўніў, што Расія працягне пастаўляць газ у аб'ёмах і па цэнах, якія зафіксаваны ў заключаных раней кантрактах, паколькі краіна шануе сваю рэпутацыю.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Еўразійскі банк развіцця ацаніў страты беларускага рубля
Эксперт расказаў, што чакае валютныя ўклады ў беларускіх банках
Сціснуўшы зубы: цэны на стаматалагічныя паслугі выраслі ў 1,5 разы
Стужка навiн
0