https://bel.sputnik.by/20220408/rf-prapanavala-klyuchyts-mnsk-u-lk-kran-garanta-pagadnennya-pa-ukrane-1061922819.html
РФ прапанавала ўключыць Мінск у лік краін-гарантаў пагаднення па Украіне
РФ прапанавала ўключыць Мінск у лік краін-гарантаў пагаднення па Украіне
Sputnik Беларусь
Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства заявіў, што перагаворы Расіі і Украіны ідуць няпроста, але Масква будзе дабівацца, каб усе задачы перагаворнага... 08.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-08T16:45+0300
2022-04-08T16:45+0300
2022-04-08T16:46+0300
беларусь
расія
украіна
палітыка
сяргей лаўроў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/07/1061125290_0:69:3072:1797_1920x0_80_0_0_f11e04e12f271b6661a1813465400759.jpg
МІНСК, 8 кра - Sputnik. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў паведаміў, што расійскі бок прапанаваў уключыць Беларусь у лік краін-гарантаў пагаднення па Украіне.Ён таксама заявіў, што перамовы Расіі і Украіны ідуць няпроста, але Масква будзе дабівацца, каб усе задачы перагаворнага працэсу былі выкананы."Мы за тое, каб нашы беларускія сябры працягвалі адыгрываць пазітыўную ролю ў арганізацыі расійска-ўкраінскіх перагавораў", - сказаў Сяргей Лаўроў журналістам у пятніцу ў Маскве.Кіраўнік МЗС РФ таксама выказаўся наконт таго, дзе можа быць перагаворная пляцоўка.Паводле яго слоў, Беларусь з'яўляецца "цудоўнай пляцоўкай" для правядзення перагавораў па Украіне. Ён не выключыў, што яны могуць прайсці і ў іншай краіне, гэтае пытанне ляжыць у плоскасці дамоўленасцей бакоў.Тэму перамоваў РФ і Украіны кіраўнік МЗС Расіі падняў і падчас сустрэчы са сваім армянскім калегам Араратам Мірзаянам, адзначыўшы, што яны ідуць няпроста"Падзяліўся з маім калегам і сябрам, як развіваюцца перагаворныя кантакты паміж расійскай і ўкраінскай дэлегацыямі. Яны ідуць няпроста, але мы будзем дабівацца таго, каб усе задачы, якія перад гэтымі перагаворамі стаяць, выконваліся", - адзначыў Лаўроў.Спецаперацыя і перамовыПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага аб'явіў аб прызнанні незалежнасці Луганскай і Данецкай народных рэспублік. Праз трое сутак Расея пачала адмысловую ваенную аперацыю, мэтай якой Пуцін назваў "дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю" Украіны.Бакі пачалі гаварыць аб неабходнасці правядзення перагавораў яшчэ ў першы дзень спецаперацыі, аднак арганізаваць іх удалося не адразу. Першы раунд адбыўся 28 лютага, за ім рушылі ўслед яшчэ два - 3 і 7 сакавіка. Усе яны прайшлі на тэрыторыі Беларусі.Потым перамовы праводзіліся ў фармаце відэаканферэнцсувязі.Чацвёрты вочны раунд перагавораў Расіі і Украіны прайшоў у аўторак, 29 сакавіка, у Стамбуле. Уладзімір Мядзінскі адзначыў, што яны прайшлі канструктыўна, расійскі бок атрымаў шэраг прапаноў ад украінскага.Аднак 7 красавіка кіраўнік МЗС РФ заявіў, што Кіеў адышоў ад асноўных стамбульскіх палажэнняў."Учора ўкраінскі бок прадставіў у перагаворную групу свой праект пагаднення, у якім у наяўнасці адыход ад найважнейшых палажэнняў, зафіксаваных на сустрэчы ў Стамбуле 29 сакавіка", - паведаміў Сяргей Лаўроў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/07/1061125290_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_789addcb82d53b62faf07a1a8a18e0de.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, расія, украіна, палітыка, сяргей лаўроў
беларусь, расія, украіна, палітыка, сяргей лаўроў
РФ прапанавала ўключыць Мінск у лік краін-гарантаў пагаднення па Украіне
16:45 08.04.2022 (абноўлена: 16:46 08.04.2022) Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства заявіў, што перагаворы Расіі і Украіны ідуць няпроста, але Масква будзе дабівацца, каб усе задачы перагаворнага працэсу былі выкананы.
МІНСК, 8 кра - Sputnik. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў паведаміў, што расійскі бок прапанаваў уключыць Беларусь у лік краін-гарантаў пагаднення па Украіне.
Ён таксама заявіў, што перамовы Расіі і Украіны ідуць няпроста, але Масква будзе дабівацца, каб усе задачы перагаворнага працэсу былі выкананы.
"Мы за тое, каб нашы беларускія сябры працягвалі адыгрываць пазітыўную ролю ў арганізацыі расійска-ўкраінскіх перагавораў", - сказаў Сяргей Лаўроў журналістам у пятніцу ў Маскве.
Кіраўнік МЗС РФ таксама выказаўся наконт таго, дзе можа быць перагаворная пляцоўка.
Паводле яго слоў, Беларусь з'яўляецца "цудоўнай пляцоўкай" для правядзення перагавораў па Украіне. Ён не выключыў, што яны могуць прайсці і ў іншай краіне, гэтае пытанне ляжыць у плоскасці дамоўленасцей бакоў.
Тэму перамоваў РФ і Украіны кіраўнік МЗС Расіі падняў і падчас сустрэчы са сваім армянскім калегам Араратам Мірзаянам, адзначыўшы, што яны ідуць няпроста
"Падзяліўся з маім калегам і сябрам, як развіваюцца перагаворныя кантакты паміж расійскай і ўкраінскай дэлегацыямі. Яны ідуць няпроста, але мы будзем дабівацца таго, каб усе задачы, якія перад гэтымі перагаворамі стаяць, выконваліся", - адзначыў Лаўроў.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага аб'явіў аб прызнанні незалежнасці Луганскай і Данецкай народных рэспублік. Праз трое сутак Расея пачала адмысловую ваенную аперацыю, мэтай якой Пуцін назваў "дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю" Украіны.
Бакі пачалі гаварыць аб неабходнасці правядзення перагавораў яшчэ ў першы дзень спецаперацыі, аднак арганізаваць іх удалося не адразу. Першы раунд адбыўся 28 лютага, за ім рушылі ўслед яшчэ два - 3 і 7 сакавіка. Усе яны прайшлі на тэрыторыі Беларусі.
Потым перамовы праводзіліся ў фармаце відэаканферэнцсувязі.
Чацвёрты вочны раунд перагавораў Расіі і Украіны прайшоў у аўторак, 29 сакавіка, у Стамбуле. Уладзімір Мядзінскі адзначыў, што яны прайшлі канструктыўна, расійскі бок атрымаў шэраг прапаноў ад украінскага.
Аднак 7 красавіка кіраўнік МЗС РФ заявіў, што Кіеў адышоў ад асноўных стамбульскіх палажэнняў.
"Учора ўкраінскі бок прадставіў у перагаворную групу свой праект пагаднення, у якім у наяўнасці адыход ад найважнейшых палажэнняў, зафіксаваных на сустрэчы ў Стамбуле 29 сакавіка", - паведаміў Сяргей Лаўроў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларусь будзе з Расіяй у любым выпадку - Лукашэнка
Лукашэнка:
перамоваў па Украіне без Беларусі быць не можа