https://bel.sputnik.by/20220411/u-mensku-spamnayuts-gadavnu-teraktu--metro-1061957404.html
У Мінску ўспамінаюць гадавіну тэракту ў метро
У Мінску ўспамінаюць гадавіну тэракту ў метро
Выбух самаробнай прылады 11 красавіка 2011 года забраў жыцці 15 чалавек, сотні людзей пацярпелі. 11.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-11T15:11+0300
2022-04-11T15:11+0300
2022-04-11T21:00+0300
беларусь
мінск
выбух
здарэнні
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/0b/1061950612_0:14:1280:734_1920x0_80_0_0_64561fa8fb0ef3e881093fbc79b36647.jpg
МІНСК, 11 кра - Sputnik. Беларусы сёння ўспамінаюць жудасныя падзеі 11-гадовай даўніны, калі ў Мінскім метрапалітэне быў учынены тэрарыстычны акт. Па традыцыі, кожны год 11 красавіка да ўваходу станцыі метро "Кастрычніцкая" мінчане прыносяць кветкі і вянкі. У гэты дзень у знак памяці па загінуўшых і пацярпелым выстаўляецца ганаровая варта.Мемарыял "Рака памяці" ля станцыі метро "Кастрычніцкая" быў зроблены праз год пасля трагедыі. У гэты дзень да мемарыяла мінчане прыносяць гваздзікі і ружы.У мінулым годзе, калі споўнілася 10 гадоў з дня гэтай трагедыі, якая ўзрушыла ўсю Беларусь, кветкі і вянкі прынеслі дэпутаты, кіраўнікі Мінгарвыканкама. Таксама было шмат менчукоў, некаторыя зь іх былі ўдзельнікамі той трагедыі, першага тэракту ў гісторыі сучаснай Беларусі.Выбух у мінскім метро адбыўся ў 17.55 у панядзелак, 11 красавіка 2011 года, у самую гадзіну пік, калі на платформе было шмат людзей. Самаробнае выбуховае прыстасаванне, начыненае, акрамя трацілу, кавалкамі цвікоў, гайкамі і нітамі, было пакінута ў дарожнай сумцы пад лаўкай на станцыі метро.Тэракт забраў жыцці 15 чалавек, каля 400 чалавек атрымалі калецтвы рознай ступені цяжкасці.Ужо праз дзень пасля выбуху ў метро па падазрэнні ў здзяйсненні тэракту былі затрыманыя ўраджэнцы Віцебска - токар Дзмітрый Канавалаў і электрык Уладзіслаў Кавалёў. Следства ішло 105 дзён. Пракурор прасіў суд прызначыць ім смяротнае пакаранне, Вярхоўны суд Беларусі прызнаў іх вінаватымі і прызначыў выключную меру пакарання. Пасля ўступлення прыгавору ў сілу ён быў прыведзены ў выкананне.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/0b/1061950612_143:0:1280:853_1920x0_80_0_0_33f64e0f168881d5c9ddcc4ce0422e5b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
беларусь, мінск, выбух, здарэнні
У Мінску ўспамінаюць гадавіну тэракту ў метро
15:11 11.04.2022 (абноўлена: 21:00 11.04.2022) Выбух самаробнай прылады 11 красавіка 2011 года забраў жыцці 15 чалавек, сотні людзей пацярпелі.
МІНСК, 11 кра - Sputnik. Беларусы сёння ўспамінаюць жудасныя падзеі 11-гадовай даўніны, калі ў Мінскім метрапалітэне быў учынены тэрарыстычны акт. Па традыцыі, кожны год 11 красавіка да ўваходу станцыі метро "Кастрычніцкая" мінчане прыносяць кветкі і вянкі. У гэты дзень у знак памяці па загінуўшых і пацярпелым выстаўляецца ганаровая варта.
Мемарыял "Рака памяці" ля станцыі метро "Кастрычніцкая" быў зроблены праз год пасля трагедыі. У гэты дзень да мемарыяла мінчане прыносяць гваздзікі і ружы.
У мінулым годзе, калі споўнілася 10 гадоў з дня гэтай трагедыі, якая ўзрушыла ўсю Беларусь, кветкі і вянкі прынеслі дэпутаты, кіраўнікі Мінгарвыканкама. Таксама было шмат менчукоў, некаторыя зь іх былі ўдзельнікамі той трагедыі, першага тэракту ў гісторыі сучаснай Беларусі.
Выбух у мінскім метро адбыўся ў 17.55 у панядзелак, 11 красавіка 2011 года, у самую гадзіну пік, калі на платформе было шмат людзей. Самаробнае выбуховае прыстасаванне, начыненае, акрамя трацілу, кавалкамі цвікоў, гайкамі і нітамі, было пакінута ў дарожнай сумцы пад лаўкай на станцыі метро.
Тэракт забраў жыцці 15 чалавек, каля 400 чалавек атрымалі калецтвы рознай ступені цяжкасці.
Ужо праз дзень пасля выбуху ў метро па падазрэнні ў здзяйсненні тэракту былі затрыманыя ўраджэнцы Віцебска - токар Дзмітрый Канавалаў і электрык Уладзіслаў Кавалёў. Следства ішло 105 дзён. Пракурор прасіў суд прызначыць ім смяротнае пакаранне, Вярхоўны суд Беларусі прызнаў іх вінаватымі і прызначыў выключную меру пакарання. Пасля ўступлення прыгавору ў сілу ён быў прыведзены ў выкананне.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Бастрыкін даручыў расследаваць
правакацыю ВСУ ў Краматорску