https://bel.sputnik.by/20230411/u-mensku-spamnayuts-gadavnu-teraktu--metro-1061957404.html
У Мінску ўспамінаюць гадавіну тэракта ў метро
У Мінску ўспамінаюць гадавіну тэракта ў метро
Sputnik Беларусь
Выбух самаробнай прылады 11 красавіка 2011 года забраў жыцці 15 чалавек, сотні людзей пацярпелі. 11.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-11T10:34+0300
2023-04-11T10:34+0300
2023-04-11T14:50+0300
беларусь
мінск
здарэнні
у беларусі
навіны
тэракт
метро
грамадства
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/0b/1074252244_0:194:1280:914_1920x0_80_0_0_b450c93f0dbd4e2cbecaa21d709b293a.jpg
МІНСК, 11 кра – Sputnik. Беларусы сёння ўспамінаюць жудасныя падзеі 12-гадовай даўнасці, калі ў Мінскім метрапалітэне быў учынены тэрарыстычны акт. Па традыцыі, кожны год 11 красавіка да ўваходу станцыі метро "Кастрычніцкая" мінчане прыносяць кветкі і вянкі. У гэты дзень у знак памяці па загінулых і пацярпелых выстаўляецца ганаровая варта.Мемарыял "Рака памяці" ля станцыі метро "Кастрычніцкая" быў зроблены праз год пасля трагедыі. У гэты дзень да мемарыяла мінчане прыносяць гваздзікі і ружы.Выбух у мінскім метро адбыўся ў 17:55 у панядзелак, 11 красавіка 2011 года, у самую час пік, калі на платформе было шмат людзей. Самаробнае выбуховае прыстасаванне, начыненае, акрамя трацілу, кавалкамі цвікоў і гаек, было пакінута ў дарожнай сумцы пад лаўкай на станцыі метро.Тэракт забраў жыцці 15 чалавек, каля 400 чалавек атрымалі калецтва рознай ступені цяжкасці.Ужо праз дзень пасля выбуху ў метро па падазрэнні ў здзяйсненні тэракта былі затрыманыя ўраджэнцы Віцебска – токар Дзмітрый Канавалаў і электрык Уладзіслаў Кавалёў. Следства ішло 105 дзён. Пракурор прасіў суд прызначыць ім смяротнае пакаранне. Вярхоўны суд Беларусі прызнаў іх вінаватымі і прызначыў выключную меру пакарання. Пасля ўступлення прыгавору ў сілу ён быў прыведзены ў выкананне.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Viber і Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/0b/1074252244_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_120f33229379c26082a24ffe7e740575.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, мінск, здарэнні, у беларусі, навіны , тэракт, метро, грамадства, бяспека
беларусь, мінск, здарэнні, у беларусі, навіны , тэракт, метро, грамадства, бяспека
У Мінску ўспамінаюць гадавіну тэракта ў метро
10:34 11.04.2023 (абноўлена: 14:50 11.04.2023) Выбух самаробнай прылады 11 красавіка 2011 года забраў жыцці 15 чалавек, сотні людзей пацярпелі.
МІНСК, 11 кра – Sputnik. Беларусы сёння ўспамінаюць жудасныя падзеі 12-гадовай даўнасці, калі ў Мінскім метрапалітэне быў учынены тэрарыстычны акт. Па традыцыі, кожны год 11 красавіка да ўваходу станцыі метро "Кастрычніцкая" мінчане прыносяць кветкі і вянкі. У гэты дзень у знак памяці па загінулых і пацярпелых выстаўляецца ганаровая варта.
Мемарыял "Рака памяці" ля станцыі метро "Кастрычніцкая" быў зроблены праз год пасля трагедыі. У гэты дзень да мемарыяла мінчане прыносяць гваздзікі і ружы.
Выбух у мінскім метро адбыўся ў 17:55 у панядзелак, 11 красавіка 2011 года, у самую час пік, калі на платформе было шмат людзей. Самаробнае выбуховае прыстасаванне, начыненае, акрамя трацілу, кавалкамі цвікоў і гаек, было пакінута ў дарожнай сумцы пад лаўкай на станцыі метро.
Тэракт забраў жыцці 15 чалавек, каля 400 чалавек атрымалі калецтва рознай ступені цяжкасці.
Ужо праз дзень пасля выбуху ў метро па падазрэнні ў здзяйсненні тэракта былі затрыманыя ўраджэнцы Віцебска – токар Дзмітрый Канавалаў і электрык Уладзіслаў Кавалёў. Следства ішло 105 дзён. Пракурор прасіў суд прызначыць ім смяротнае пакаранне. Вярхоўны суд Беларусі прызнаў іх вінаватымі і прызначыў выключную меру пакарання. Пасля ўступлення прыгавору ў сілу ён быў прыведзены ў выкананне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Viber і Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Затрыманай па справе аб выбуху ў кавярні Санкт-Пецярбурга прад’явілі абвінавачанне
Генштаб УС пасля тэракта ў Мачулішчах
праверыў ахоўныя аб’екты