https://bel.sputnik.by/20220412/putsn-daruchy-padrykhtavats-palt-u-kosmas-belaruskaga-kasmanata-1061977936.html
Пуцін даручыў падрыхтаваць палёт у космас беларускага касманаўта
Пуцін даручыў падрыхтаваць палёт у космас беларускага касманаўта
Sputnik Беларусь
Расійскі бок пры ўдзеле беларускіх спецыялістаў плануе і надалей развіваць інфраструктуру, звязаную з асваеннем космасу. 12.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-12T12:50+0300
2022-04-12T12:50+0300
2022-04-12T12:54+0300
навука
уладзімір пуцін
космас
беларусь
расія
палітыка
аляксандр лукашэнка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/05/1056972616_0:136:3001:1824_1920x0_80_0_0_9a9c825ae1b58658c7af3e369f23512c.jpg
МІНСК, 12 кра - Sputnik. Расія і Беларусь будуць разам фарміраваць інфраструктуру ў касмічнай сферы, заявіў Уладзімір Пуцін у час наведвання касмадрома "Усходні" разам з Аляксандрам Лукашэнкам."Я даручыў "Раскосмасу" забяспечыць неабходную падрыхтоўку і палёт на расійскім касмічным караблі прадстаўніка Беларусі", - расказаў кіраўнік расійскай дзяржавы.Паводле яго слоў, гэтае пытанне ён ужо паспеў абмеркаваць са сваім беларускім калегам. "Гэта стане новай важнай вяхой нашага супрацоўніцтва ў засваенні і вывучэнні космасу".Уладзімір Пуцін адзначыў, што знакавай для двухбаковага супрацоўніцтва стане сумесная работа па стварэнню інфраструктуры, якая гарантуе для Саюзнай дзяржавы незалежны выхад у касмічную прастору."Ужо ў найбліжэйшы час рабочыя і спецыялісты, кампаніі і прадпрыемствы Беларусі атрымаюць магчымасць удзельнічаць у развіцці горада Цыялкоўскі і касмадрома Усходні", - анансаваў расійскі лідэр.Пасля чаго паабяцаў, што як толькі неабходныя змены ў законы ўнясе расейскі парламент, то новы закон адразу будзе падпісаны прэзідэнтам Расіі.У адказ на гэта Аляксандр Лукашэнка запэўніў усіх прысутных, што "за намі не заржавее".>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/05/1056972616_59:0:2722:1997_1920x0_80_0_0_bb4f841e0f6d32c8108ecfe3097894fd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навука, уладзімір пуцін, космас, беларусь, расія, палітыка, аляксандр лукашэнка
навука, уладзімір пуцін, космас, беларусь, расія, палітыка, аляксандр лукашэнка
Пуцін даручыў падрыхтаваць палёт у космас беларускага касманаўта
12:50 12.04.2022 (абноўлена: 12:54 12.04.2022) Расійскі бок пры ўдзеле беларускіх спецыялістаў плануе і надалей развіваць інфраструктуру, звязаную з асваеннем космасу.
МІНСК, 12 кра - Sputnik. Расія і Беларусь будуць разам фарміраваць інфраструктуру ў касмічнай сферы, заявіў Уладзімір Пуцін у час наведвання касмадрома "Усходні" разам з Аляксандрам Лукашэнкам.
"Я даручыў "Раскосмасу" забяспечыць неабходную падрыхтоўку і палёт на расійскім касмічным караблі прадстаўніка Беларусі", - расказаў кіраўнік расійскай дзяржавы.
Паводле яго слоў, гэтае пытанне ён ужо паспеў абмеркаваць са сваім беларускім калегам. "Гэта стане новай важнай вяхой нашага супрацоўніцтва ў засваенні і вывучэнні космасу".
Уладзімір Пуцін адзначыў, што знакавай для двухбаковага супрацоўніцтва стане сумесная работа па стварэнню інфраструктуры, якая гарантуе для Саюзнай дзяржавы незалежны выхад у касмічную прастору.
"Ужо ў найбліжэйшы час рабочыя і спецыялісты, кампаніі і прадпрыемствы Беларусі атрымаюць магчымасць удзельнічаць у развіцці горада Цыялкоўскі і касмадрома Усходні", - анансаваў расійскі лідэр.
Пасля чаго паабяцаў, што як толькі неабходныя змены ў законы ўнясе расейскі парламент, то новы закон адразу будзе падпісаны прэзідэнтам Расіі.
У адказ на гэта Аляксандр Лукашэнка запэўніў усіх прысутных, што "за намі не заржавее".
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь "Міс Беларусь 2021" Ганчарэвіч
згодна паляцець у космас