https://bel.sputnik.by/20220413/vera-palyakova-ab-planakh-u-tyugu-pachnu-z-kafe--zaprashu-rezhysra-z-venetsy-1061994771.html
Вера Палякова аб планах у ТЮГу: пачну з кафэ і запрашу рэжысёра з Венецыі
Вера Палякова аб планах у ТЮГу: пачну з кафэ і запрашу рэжысёра з Венецыі
Sputnik Беларусь
Новым дырэктарам Тэатра юнага гледача стала вядомая беларуская актрыса, жонка кіраўніка МЗС краіны Вера Палякова-Макей. 13.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-13T12:13+0300
2022-04-13T12:13+0300
2022-04-13T12:13+0300
вера палякова
тэатр юнага гледача (тюг)
рэжысёр
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104081/36/1040813636_0:215:2200:1453_1920x0_80_0_0_bfa61b00056f43ce467ee743ecf219ff.jpg
МІНСК, 13 кра - Sputnik. Новы дырэктар ТЮГа Вера Палякова-Макей плануе шмат новых праектаў і нікога не збіраецца звальняць з трупы.У эксклюзіўным інтэрв'ю Sputnik вядомая беларуская актрыса Вера Палякова расказала, хто прапанаваў ёй узначаліць ТЮГ, за кім было вырашальнае слова і што яна прачытала пра сябе ў інтэрнэце. Журналіст агенцтва датэлефанаваўся да новага дырэктара тэатра, калі яна на наступны дзень пасля знаёмства з калектывам прыйшла ў бухгалтэрыю тэатра. Адклаўшы фінансавыя дакументы, яна пагадзілася адказаць на некалькі пытанняў.Пра выбар"Прапанаваў мне Арцём Мікалаевіч Цуран - намеснік старшыні Мінгарвыканкама. Ён патэлефанаваў, калі я была на гастролях у Егіпце. Незадоўга да яго званка я сядзела і думала - вось я ўжо і галоўную ёлку краіны зрабіла, і паспяхова. Праекту ўжо 10 гадоў, трэба неяк рухацца далей. І раптам раздаецца званок - Арцём Мікалаевіч кажа: у мяне да вас ёсць кадравая прапанова. Ёсць на выбар два тэатры. Я вярнулася з гастроляў, прыйшла на сустрэчу і мне прапанавалі ўзначаліць - альбо Новы драматычны, альбо ТЮГ" , - распавяла Sputnik Вера Палякова.Па яе словах, яна адказала, што трэба параіцца з сям'ёй."Таму што ёсць сям'я, якая хацела б бачыць сваю маму і жонку дома хаця б часам. Мы параіліся і вырашылі, што трэба паспрабаваць. А я змагу ўдыхнуць нейкі новы струмень у тэатр, дапамагчы яму. Не факт, што я застануся тут на дзесяцігоддзі, але прынамсі хачу падзяліцца досведам", – распавяла Вера Палякова.Пра вырашальнае слова МакеяНіводнае інтэрв'ю Паляковай не абыходзіцца без пытання пра яе мужа, і Sputnik у гэтым не быў арыгінальны, спытаўшы, ці раілася яна з ім наконт прапановы заняць пасаду кіраўніка ТЮГа."Вядома, адназначна. Ён жа галоўны чалавек у нашай сям'і, яго слова - вырашальнае заўсёды. Ён сказаў - "паспрабуй, чаму не. Хочаш - паспрабуй", - адказала Вера Палякова."Ён ведае, я даўно марыла зрабіць нешта на сваёй пляцоўцы. Таму што арэндная - гэта ўсё ж такі арэндная", - дадала яна.Пра "ТрыТфармат"Разам з тым яна падкрэсліла, што не збіраецца сыходзіць з прафесіі актрысы і развітвацца са сваім тэатральным праектам "ТрыТфармаТ":"Але "ТрыТфармат" усё роўна застаўся, як асобная адзінка. Гэта мая душа, мая сям'я, гэта тое месца, дзе я хачу граць".Паводле яе слоў, у ТЮГ яна прыйшла кіраваць, дапамагчы, але не граць."У тэатры выдатныя артысты, яны самі выдатна граюць, для гэтага я ім не патрэбна. А "ТрыТфармаТ", гэта тое месца, дзе я адпачываю душой", - сказала Вера Палякова.Пра кадрыНовы дырэктар ТЮГа адзначыла, што яна не прыхільнік рэзкіх і неабдуманых кадравых рашэнняў:"У бліжэйшы час дакладна ніякіх звальненняў не будзе. Я нікога звальняць не збіраюся. Як можна прыйсці і адразу пачаць гаварыць пра звальненні - ну хто я тады пасля гэтага. Я павінна пазнаёміцца, зразумець, хто як працуе, хто чым жыве. Ну, магчыма , камусьці мой вар'ят рытм працы і жыцця не падыдзе, не ўсе яго могуць вытрымаць. Нельга выключаць, што нехта скажа – я не вытрымліваю такога рытму, усякае бывае. Але я думаю, што мы знойдзем агульную мову”.Пры гэтым Вера Палякова адзначыла, што, хутчэй за ўсё, запросіць у тэатр у дапамогу кагосьці:"Магчыма я кагосьці для падтрымкі запрашу, знайду штатную адзінку для чалавека, якога я б хацела бачыць у тэатры. Але гэта не значыць, што я кагосьці звольню".Пра новыя ідэіАдказваючы на пытанне аб тым, што памяняецца ў тэатры з яе прыходам, новы кіраўнік сказала, што ёсць шэраг ідэй.“Я думаю, што мы прыдумаем нейкія класныя рэчы. Але пачну я, вядома, з кавярні. Гардэроб і кавярня – гэта галоўнае, куды адразу заходзіць глядач. Упэўнена, што ў тэатры павінна быць класнае, крутое кафэ, з цікавымі назвамі. Асабліва ў дзіцячым тэатры. У мяне ёсць для гэтага людзі, якія гатовы прыйсці і пачаць са мной усё спачатку ў гэтай галіне”, – падзялілася планамі Вера Палякова.Пра творчую канцэпцыю і новых рэжысёраўПаводле яе слоў, яна плануе прыцягнуць у ТЮГ новых рэжысёраў."Але самае галоўнае - я хачу прыцягнуць у тэатр рэжысёраў не толькі з Беларусі. Я была толькі што ў Санкт-Пецярбургу на фестывалі "Балтыйскі дом". Мы гаварылі аб шчыльным супрацоўніцтве, у тым ліку і з віцэ-губернатарам Піятроўскім", - сказаў яна.Паводле яе слоў, ужо падпісаны дагавор аб намерах, аб сумесным фінансаванні."Санкт-Пецярбург - пабрацім Мінска, у 2023 годзе будзе вялікая колькасць акцый, праектаў. І вядома, ТЮГ - у першых шэрагах", - запэўніла новы дырэктар тэатра.Пра Венецыю і камедыю dell'arte"У Санкт-Пецярбургу я сустрэлася з узрушаючым італьянскім рэжысёрам, узрушаючай камандай з Венецыі, якая ставіць commedia dell"arte (камедыя масак - Sputnik). І я зраблю ўсё, каб знайсці сродкі і запрасіць яго сюды, каб ён паставіў для нас спектакль, магчыма, на італьянскай мове спектакль з перакладам”, - распавяла Вера Палякова.І дадала, што ў яе ёсць "даўняя мара" зрабіць тэатральны праект з Кітаем.Пра асаблівую тэмуВера Палякова падкрэсліла, што цяпер асаблівай з'яўляецца тэма Вялікай Айчыннай вайны, патрыятычнага выхавання."У нас ужо гатовы спектакль да 9 мая, нядаўна была прэм'ера. Ён называецца "Час выбраў за іх". Гэты спектакль аб піянерах-героях паставіў малады рэжысёр і сам сыграў у ім", - сказала яна."Ёсць яшчэ такія памятныя даты як 22 чэрвеня, 3 ліпеня. У нас ёсць ідэі. І мы за свой кошт, не прыцягваючы дзяржаўных бюджэтных сродкаў, зробім кіна-музычны канцэрт да гэтых дат", - падкрэсліла новы дырэктар ТЮГа.Пра хейтэраў і хваляванне"Палову з калектыву я ведаю. Гэта мае студэнты-выпускнікі. У гэтых адносінах мне лёгка. Гэта людзі, з якімі я працавала і здымалася ў кіно, сустракалася на нейкіх пляцоўках, канцэртах", - распавяла Вера Палякова.Але пры гэтым яна прызналася, што, ідучы новым кіраўніком у тэатральны калектыў, адчувала хваляванне."Я вельмі хвалявалася, шчыра скажу. Я была б ідыётам, калі б не хвалявалася. Я ведала, што мяне не вельмі тут чакаюць, ну гэта і зразумела. Калі б я была ў тэатры і пра новага дырэктара напісалі б столькі, колькі напісалі пра мяне за гэтыя два месяцы, пакуль я сюды сабралася, то я б таксама ненавідзела і таксама думала б: што за страшная жанчына сюды прыходзіць, якая ўсё што можна знішчыць, у тым ліку беларускую мову, і ўсіх павыганяе", - сказала яна.Пра беларускую мовуПытанне аб тым, на якіх мовах будуць ісці спектаклі, новы кіраўнік абмеркавала ў самы першы дзень знаёмства з трупай тэатра."Насамрэч артысты расказалі, што ў іх ёсць спектаклі на рускай мове. Няма такога, што тэатр стопрацэнтна працуе, як Купалаўскі, на беларускай. І ў прынцыпе для аднаго горада Мінска двух тэатраў выключна на беларускай мове больш чым дастаткова", - сказала яна.Новы дырэктар ТЮГа адзначае, што хацела б паставіць спектакль і на італьянскай мове."Мы ўжо ўчора (у тэатры - Sputnik) гаварылі аб тым, што можна паставіць спектакль з сурдаперакладам, гэта зараз мегамодна. Калі мы такі праект - спектакль для глуханямых дзяцей ажыццявім, мы будзем першымі ў краіне", - адзначыла Вера Палякова.>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104081/36/1040813636_241:0:2200:1469_1920x0_80_0_0_b782d1fe9cb3c3a9811c994b4e6b8345.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вера палякова, тэатр юнага гледача (тюг), рэжысёр
вера палякова, тэатр юнага гледача (тюг), рэжысёр
Вера Палякова аб планах у ТЮГу: пачну з кафэ і запрашу рэжысёра з Венецыі
Новым дырэктарам Тэатра юнага гледача стала вядомая беларуская актрыса, жонка кіраўніка МЗС краіны Вера Палякова-Макей.
МІНСК, 13 кра - Sputnik. Новы дырэктар ТЮГа Вера Палякова-Макей плануе шмат новых праектаў і нікога не збіраецца звальняць з трупы.
У эксклюзіўным інтэрв'ю Sputnik вядомая беларуская актрыса Вера Палякова расказала, хто прапанаваў ёй узначаліць ТЮГ, за кім было вырашальнае слова і што яна прачытала пра сябе ў інтэрнэце. Журналіст агенцтва датэлефанаваўся да новага дырэктара тэатра, калі яна на наступны дзень пасля знаёмства з калектывам прыйшла ў бухгалтэрыю тэатра. Адклаўшы фінансавыя дакументы, яна пагадзілася адказаць на некалькі пытанняў.
"Прапанаваў мне Арцём Мікалаевіч Цуран - намеснік старшыні Мінгарвыканкама. Ён патэлефанаваў, калі я была на гастролях у Егіпце. Незадоўга да яго званка я сядзела і думала - вось я ўжо і галоўную ёлку краіны зрабіла, і паспяхова. Праекту ўжо 10 гадоў, трэба неяк рухацца далей. І раптам раздаецца званок - Арцём Мікалаевіч кажа: у мяне да вас ёсць кадравая прапанова. Ёсць на выбар два тэатры. Я вярнулася з гастроляў, прыйшла на сустрэчу і мне прапанавалі ўзначаліць - альбо Новы драматычны, альбо ТЮГ" , - распавяла Sputnik Вера Палякова.
Па яе словах, яна адказала, што трэба параіцца з сям'ёй.
"Таму што ёсць сям'я, якая хацела б бачыць сваю маму і жонку дома хаця б часам. Мы параіліся і вырашылі, што трэба паспрабаваць. А я змагу ўдыхнуць нейкі новы струмень у тэатр, дапамагчы яму. Не факт, што я застануся тут на дзесяцігоддзі, але прынамсі хачу падзяліцца досведам", – распавяла Вера Палякова.
Пра вырашальнае слова Макея
Ніводнае інтэрв'ю Паляковай не абыходзіцца без пытання пра яе мужа, і Sputnik у гэтым не быў арыгінальны, спытаўшы, ці раілася яна з ім наконт прапановы заняць пасаду кіраўніка ТЮГа.
"Вядома, адназначна. Ён жа галоўны чалавек у нашай сям'і, яго слова - вырашальнае заўсёды. Ён сказаў - "паспрабуй, чаму не. Хочаш - паспрабуй", - адказала Вера Палякова.
"Ён ведае, я даўно марыла зрабіць нешта на сваёй пляцоўцы. Таму што арэндная - гэта ўсё ж такі арэндная", - дадала яна.
Разам з тым яна падкрэсліла, што не збіраецца сыходзіць з прафесіі актрысы і развітвацца са сваім тэатральным праектам "ТрыТфармаТ":
"Але "ТрыТфармат" усё роўна застаўся, як асобная адзінка. Гэта мая душа, мая сям'я, гэта тое месца, дзе я хачу граць".
Паводле яе слоў, у ТЮГ яна прыйшла кіраваць, дапамагчы, але не граць.
"У тэатры выдатныя артысты, яны самі выдатна граюць, для гэтага я ім не патрэбна. А "ТрыТфармаТ", гэта тое месца, дзе я адпачываю душой", - сказала Вера Палякова.
Новы дырэктар ТЮГа адзначыла, што яна не прыхільнік рэзкіх і неабдуманых кадравых рашэнняў:
"У бліжэйшы час дакладна ніякіх звальненняў не будзе. Я нікога звальняць не збіраюся. Як можна прыйсці і адразу пачаць гаварыць пра звальненні - ну хто я тады пасля гэтага. Я павінна пазнаёміцца, зразумець, хто як працуе, хто чым жыве. Ну, магчыма , камусьці мой вар'ят рытм працы і жыцця не падыдзе, не ўсе яго могуць вытрымаць. Нельга выключаць, што нехта скажа – я не вытрымліваю такога рытму, усякае бывае. Але я думаю, што мы знойдзем агульную мову”.
Пры гэтым Вера Палякова адзначыла, што, хутчэй за ўсё, запросіць у тэатр у дапамогу кагосьці:
"Магчыма я кагосьці для падтрымкі запрашу, знайду штатную адзінку для чалавека, якога я б хацела бачыць у тэатры. Але гэта не значыць, што я кагосьці звольню".
Адказваючы на пытанне аб тым, што памяняецца ў тэатры з яе прыходам, новы кіраўнік сказала, што ёсць шэраг ідэй.
“Я думаю, што мы прыдумаем нейкія класныя рэчы. Але пачну я, вядома, з кавярні. Гардэроб і кавярня – гэта галоўнае, куды адразу заходзіць глядач. Упэўнена, што ў тэатры павінна быць класнае, крутое кафэ, з цікавымі назвамі. Асабліва ў дзіцячым тэатры. У мяне ёсць для гэтага людзі, якія гатовы прыйсці і пачаць са мной усё спачатку ў гэтай галіне”, – падзялілася планамі Вера Палякова.
Пра творчую канцэпцыю і новых рэжысёраў
Паводле яе слоў, яна плануе прыцягнуць у ТЮГ новых рэжысёраў.
"Але самае галоўнае - я хачу прыцягнуць у тэатр рэжысёраў не толькі з Беларусі. Я была толькі што ў Санкт-Пецярбургу на фестывалі "Балтыйскі дом". Мы гаварылі аб шчыльным супрацоўніцтве, у тым ліку і з віцэ-губернатарам Піятроўскім", - сказаў яна.
Паводле яе слоў, ужо падпісаны дагавор аб намерах, аб сумесным фінансаванні.
"Санкт-Пецярбург - пабрацім Мінска, у 2023 годзе будзе вялікая колькасць акцый, праектаў. І вядома, ТЮГ - у першых шэрагах", - запэўніла новы дырэктар тэатра.
Пра Венецыю і камедыю dell'arte
"У Санкт-Пецярбургу я сустрэлася з узрушаючым італьянскім рэжысёрам, узрушаючай камандай з Венецыі, якая ставіць commedia dell"arte (камедыя масак - Sputnik). І я зраблю ўсё, каб знайсці сродкі і запрасіць яго сюды, каб ён паставіў для нас спектакль, магчыма, на італьянскай мове спектакль з перакладам”, - распавяла Вера Палякова.
І дадала, што ў яе ёсць "даўняя мара" зрабіць тэатральны праект з Кітаем.
Вера Палякова падкрэсліла, што цяпер асаблівай з'яўляецца тэма Вялікай Айчыннай вайны, патрыятычнага выхавання.
"У нас ужо гатовы спектакль да 9 мая, нядаўна была прэм'ера. Ён называецца "Час выбраў за іх". Гэты спектакль аб піянерах-героях паставіў малады рэжысёр і сам сыграў у ім", - сказала яна.
"Ёсць яшчэ такія памятныя даты як 22 чэрвеня, 3 ліпеня. У нас ёсць ідэі. І мы за свой кошт, не прыцягваючы дзяржаўных бюджэтных сродкаў, зробім кіна-музычны канцэрт да гэтых дат", - падкрэсліла новы дырэктар ТЮГа.
Пра хейтэраў і хваляванне
"Палову з калектыву я ведаю. Гэта мае студэнты-выпускнікі. У гэтых адносінах мне лёгка. Гэта людзі, з якімі я працавала і здымалася ў кіно, сустракалася на нейкіх пляцоўках, канцэртах", - распавяла Вера Палякова.
Але пры гэтым яна прызналася, што, ідучы новым кіраўніком у тэатральны калектыў, адчувала хваляванне.
"Я вельмі хвалявалася, шчыра скажу. Я была б ідыётам, калі б не хвалявалася. Я ведала, што мяне не вельмі тут чакаюць, ну гэта і зразумела. Калі б я была ў тэатры і пра новага дырэктара напісалі б столькі, колькі напісалі пра мяне за гэтыя два месяцы, пакуль я сюды сабралася, то я б таксама ненавідзела і таксама думала б: што за страшная жанчына сюды прыходзіць, якая ўсё што можна знішчыць, у тым ліку беларускую мову, і ўсіх павыганяе", - сказала яна.
Пытанне аб тым, на якіх мовах будуць ісці спектаклі, новы кіраўнік абмеркавала ў самы першы дзень знаёмства з трупай тэатра.
"Насамрэч артысты расказалі, што ў іх ёсць спектаклі на рускай мове. Няма такога, што тэатр стопрацэнтна працуе, як Купалаўскі, на беларускай. І ў прынцыпе для аднаго горада Мінска двух тэатраў выключна на беларускай мове больш чым дастаткова", - сказала яна.
Новы дырэктар ТЮГа адзначае, што хацела б паставіць спектакль і на італьянскай мове.
"Мы ўжо ўчора (у тэатры - Sputnik) гаварылі аб тым, што можна паставіць спектакль з сурдаперакладам, гэта зараз мегамодна. Калі мы такі праект - спектакль для глуханямых дзяцей ажыццявім, мы будзем першымі ў краіне", - адзначыла Вера Палякова.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь