https://bel.sputnik.by/20220414/belarus-byla-b-vydatnym-mestsam-dlya-peramova-rf--ukrany---pyasko-1062037718.html
Беларусь была б выдатным месцам для перамоваў РФ і Украіны - Пяскоў
Беларусь была б выдатным месцам для перамоваў РФ і Украіны - Пяскоў
Sputnik Беларусь
Пасля некалькіх вочных раундаў перагавораў на беларускай тэрыторыі дэлегацыі дзвюх краін сустрэліся ў Стамбуле. 14.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-14T17:00+0300
2022-04-14T17:00+0300
2022-04-14T17:07+0300
палітыка
дзмітрый пяскоў
расія
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0a/1059381221_0:0:3264:1836_1920x0_80_0_0_112bd594c2b9cab599c81b74652734de.jpg
МІНСК, 14 кра - Sputnik. Прапаноў аб вяртанні да вочнага фармату зносін аб мірным урэгуляванні паміж Расіяй і Украінай зараз няма, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітры Пяскоў."З нашага пункту гледжання Беларусь была б, вядома, выдатным месцам для правядзення перагавораў, але вы ведаеце, што для гэтага яшчэ патрэбны пункт гледжання ўкраінскага боку", - растлумачыў журналістам прадстаўнік Крамля.Пры гэтым ён звярнуў асаблівую ўвагу на той факт, што цяпер прапаноў па правядзенню перагавораў у вочным фармаце не паступала."Не, пакуль няма", – удакладніў Пяскоў.Раней стала вядома, што расейскі і ўкраінскі бакі працягваюць перамовы аб урэгуляванні сітуацыі ва Украіне ў анлайн-фармаце.У аўторак падчас сустрэчы з беларускім калегам на пляцоўцы касмадрома "Усходні" Уладзімір Пуцін расказаў, што ў многім дзякуючы намаганням Аляксандра Лукашэнкі перагаворы з украінскім бокам сталі магчымыя.Пры гэтым расійскі прэзідэнт асабліва адзначыў, што лічыць беларускую пляцоўку цалкам прыдатнай для прадаўжэння вочных кантактаў.Беларускі лідэр у пачатку красавіка заявіў аб тым, што перагаворны працэс з Украінай павінен ісці пры ўдзеле дэлегацыі рэспублікі."Калі вы нас увязалі ў гэта - перш за ўсё, заходнія краіны - там, на гэтых перагаворах, зразумела, павінна прагучаць пазіцыя Беларусі", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.Спецаперацыя РасііПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага аб'явіў аб прызнанні незалежнасці Луганскай і Данецкай народных рэспублік. Праз трое сутак Расея пачала адмысловую ваенную аперацыю, мэтай якой Пуцін назваў "дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю" Украіны.У першы ж дзень спецаперацыі бакі пачалі гаварыць аб неабходнасці правядзення перагавораў. Першы раунд адбыўся 28 лютага, за ім рушылі ўслед яшчэ два - 3 і 7 сакавіка. Усе яны прайшлі на тэрыторыі Беларусі.Потым перамовы праводзіліся ў фармаце відэаканферэнцсувязі.Чацвёртая вочная сустрэча прайшла ў Стамбуле 29 сакавіка. Па іх выніках Уладзімір Мядзінскі адзначыў, што яны прайшлі канструктыўна, расійскі бок атрымаў шэраг прапаноў ад украінскай.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0a/1059381221_460:0:3191:2048_1920x0_80_0_0_5edfd4a22d7c95ace4259d7c44b061ac.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палітыка, дзмітрый пяскоў, расія, украіна
палітыка, дзмітрый пяскоў, расія, украіна
Беларусь была б выдатным месцам для перамоваў РФ і Украіны - Пяскоў
17:00 14.04.2022 (абноўлена: 17:07 14.04.2022) Пасля некалькіх вочных раундаў перагавораў на беларускай тэрыторыі дэлегацыі дзвюх краін сустрэліся ў Стамбуле.
МІНСК, 14 кра - Sputnik. Прапаноў аб вяртанні да вочнага фармату зносін аб мірным урэгуляванні паміж Расіяй і Украінай зараз няма, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітры Пяскоў.
"З нашага пункту гледжання Беларусь была б, вядома, выдатным месцам для правядзення перагавораў, але вы ведаеце, што для гэтага яшчэ патрэбны пункт гледжання ўкраінскага боку", - растлумачыў журналістам прадстаўнік Крамля.
Пры гэтым ён звярнуў асаблівую ўвагу на той факт, што цяпер прапаноў па правядзенню перагавораў у вочным фармаце не паступала.
"Не, пакуль няма", – удакладніў Пяскоў.
Раней стала вядома, што расейскі і ўкраінскі бакі працягваюць перамовы аб урэгуляванні сітуацыі ва Украіне ў анлайн-фармаце.
У аўторак падчас сустрэчы з беларускім калегам на пляцоўцы касмадрома "Усходні" Уладзімір Пуцін расказаў, што ў многім дзякуючы намаганням Аляксандра Лукашэнкі перагаворы з украінскім бокам сталі магчымыя.
Пры гэтым расійскі прэзідэнт асабліва адзначыў, што лічыць беларускую пляцоўку цалкам прыдатнай для прадаўжэння вочных кантактаў.
Беларускі лідэр у пачатку красавіка заявіў аб тым, што перагаворны працэс з Украінай павінен ісці пры ўдзеле дэлегацыі рэспублікі.
"Калі вы нас увязалі ў гэта - перш за ўсё, заходнія краіны - там, на гэтых перагаворах, зразумела, павінна прагучаць пазіцыя Беларусі", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага аб'явіў аб прызнанні незалежнасці Луганскай і Данецкай народных рэспублік. Праз трое сутак Расея пачала адмысловую ваенную аперацыю, мэтай якой Пуцін назваў "дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю" Украіны.
У першы ж дзень спецаперацыі бакі пачалі гаварыць аб неабходнасці правядзення перагавораў. Першы раунд адбыўся 28 лютага, за ім рушылі ўслед яшчэ два - 3 і 7 сакавіка. Усе яны прайшлі на тэрыторыі Беларусі.
Потым перамовы праводзіліся ў фармаце відэаканферэнцсувязі.
Чацвёртая вочная сустрэча прайшла ў Стамбуле 29 сакавіка. Па іх выніках Уладзімір Мядзінскі адзначыў, што яны прайшлі канструктыўна, расійскі бок атрымаў шэраг прапаноў ад украінскай.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь МЗС Беларусі
прадказаў крах ААН з-за палітыкі Захаду
Санкцыі ў дачыненні да Беларусі
выходзяць далёка за межы Еўропы - МЗС