https://bel.sputnik.by/20220416/znos-ts-rekanstruktsyya-yak-ls-chakae-avaryyny-kastsl-u-zembne---vdea-1062068668.html
Знос ці рэканструкцыя? Які лёс чакае аварыйны касцёл у Зембіне - відэа
Знос ці рэканструкцыя? Які лёс чакае аварыйны касцёл у Зембіне - відэа
Sputnik Беларусь
Мінулую Вербную нядзелю жыхары Зембіна, што ў Мінскай вобласці, запомняць надоўга - прама ў цэнтры пасёлка паваліўся адзін са скляпенняў касцёла Унебаўзяцця... 16.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-16T14:26+0300
2022-04-16T14:26+0300
2022-04-16T14:26+0300
відэа
касцёл
рэканструкцыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/0f/1062064811_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_9718154ea6a2fed5995825c78727f403.jpg
Нібыта нічога незвычайнага: храм даволі стары і амаль 100 гадоў не функцыянаваў. Калі б не адно "але": за некалькі метраў ад яго знаходзяцца жылыя дамы, на якія ён можа абрынуцца. А гэта можа здарыцца ў любы час, мяркуюць жыхары вёскі."Калі б дах зрабілі, ён стаяў бы. Але дах камуністы не далі (зрабіць). А такія вітражы былі, вокны ўсякіх кветак: і сінія, і зялёныя. У вельмі добрым стане. Тут жа было шмат вернікаў… Калі быў цэлы, мы яшчэ не баяліся, а цяпер ужо рызыка вялікая. Можа загрымець у любы час” – кажа мясцовы жыхар Юры Рыгоравіч.Мужчына сцвярджае, што касцёл будуць зносіць ужо зусім хутка. На месца абвальвання ўжо некалькі разоў прыязджалі абследнікі, запускалі дроны, каб ацаніць сітуацыю з паветра.У першыя дні пасля абвальвання на тэрыторыі касцёла працавалі супрацоўнікі МНС. У дадзены момант участак дарогі Р3, якая злучае Лагойск з Браславам і мяжой з Латвіяй, перакрыты, а транспарт пускаюць у аб'езд. На месцы дзяжураць міліцыя - сочыць за тым, каб на тэрыторыю касцёла ніхто не заходзіў.Пра тое, што будзе з касцёлам, пакуль невядома. Улады - Барысаўскі райвыканкам, Міністэрства культуры, а таксама Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі зараз прапрацоўваюць рашэнні. Цалкам верагодны і лагічны вердыкт - знос. Але ёсць некалькі важных нюансаў: як быць са скульптурай Маці Божай, якая захавалася на фасадзе касцёла, і бусламі, якія звілі гняздо на франтоне?Зрэшты, адкладаць рашэнне ў доўгую скрыню ніяк нельга: руіны 400-гадовага касцёла могуць завагацца ў любы момант.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/0f/1062064811_153:0:1113:720_1920x0_80_0_0_45de56bd1037d526de1b743f7c57b0e3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
касцёл, рэканструкцыя, видео
касцёл, рэканструкцыя, видео
Знос ці рэканструкцыя? Які лёс чакае аварыйны касцёл у Зембіне - відэа
Мінулую Вербную нядзелю жыхары Зембіна, што ў Мінскай вобласці, запомняць надоўга - прама ў цэнтры пасёлка паваліўся адзін са скляпенняў касцёла Унебаўзяцця Дзевы Марыі. Глядзіце на відэа, як будынак выглядае зараз і што яго чакае ў далейшым.
Нібыта нічога незвычайнага: храм даволі стары і амаль 100 гадоў не функцыянаваў. Калі б не адно "але": за некалькі метраў ад яго знаходзяцца жылыя дамы, на якія ён можа абрынуцца. А гэта можа здарыцца ў любы час, мяркуюць жыхары вёскі.
"Калі б дах зрабілі, ён стаяў бы. Але дах камуністы не далі (зрабіць). А такія вітражы былі, вокны ўсякіх кветак: і сінія, і зялёныя. У вельмі добрым стане. Тут жа было шмат вернікаў… Калі быў цэлы, мы яшчэ не баяліся, а цяпер ужо рызыка вялікая. Можа загрымець у любы час” – кажа мясцовы жыхар Юры Рыгоравіч.
Мужчына сцвярджае, што касцёл будуць зносіць ужо зусім хутка. На месца абвальвання ўжо некалькі разоў прыязджалі абследнікі, запускалі дроны, каб ацаніць сітуацыю з паветра.
У першыя дні пасля абвальвання на тэрыторыі касцёла працавалі супрацоўнікі МНС. У дадзены момант участак дарогі Р3, якая злучае Лагойск з Браславам і мяжой з Латвіяй, перакрыты, а транспарт пускаюць у аб'езд. На месцы дзяжураць міліцыя - сочыць за тым, каб на тэрыторыю касцёла ніхто не заходзіў.
Пра тое, што будзе з касцёлам, пакуль невядома. Улады - Барысаўскі райвыканкам, Міністэрства культуры, а таксама Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі зараз прапрацоўваюць рашэнні. Цалкам верагодны і лагічны вердыкт - знос. Але ёсць некалькі важных нюансаў: як быць са скульптурай Маці Божай, якая захавалася на фасадзе касцёла, і бусламі, якія звілі гняздо на франтоне?
Зрэшты, адкладаць рашэнне ў доўгую скрыню ніяк нельга: руіны 400-гадовага касцёла могуць завагацца ў любы момант.