https://bel.sputnik.by/20220418/lukashenka-patsverdz-zatrymanne-35-artapeda-tramatolaga-1062090396.html
Лукашэнка пацвердзіў затрыманне 35 артапедаў-траўматолагаў
Лукашэнка пацвердзіў затрыманне 35 артапедаў-траўматолагаў
Sputnik Беларусь
У канцы сакавіка сталі з'яўляцца паведамленні аб затрыманні ўрачоў у розных рэгіёнах краіны. Афіцыйнай інфармацыі аб чарговай "справе медыкаў" не з'яўлялася. 18.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-18T11:42+0300
2022-04-18T11:42+0300
2022-04-18T12:55+0300
аляксандр лукашэнка
арышт і затрыманне
рнпц траўматалогіі і артэпедыі
карупцыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/12/1062092150_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_7f9feb1e165f10f0578f749fcf981022.png
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Тым, хто нажываецца на бядзе людзей, літасці не будзе, аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.Сёння ў Палацы Незалежнасці ў прэзідэнта абмяркоўвалі пытанні карупцыі ў медыцыне, з дакладам - міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, генпракурор Андрэй Швед і старшыня КДБ Іван Церцель."Хачу папярэдзіць: таму, хто на бядзе людзей нажываецца, літасці ніколі не будзе", - сказаў Лукашэнка.Прэзідэнт паведаміў аб затрыманні 35 артапедаў-таўматолагаў."Артапеды-траўматолагі - 35 чалавек. Не проста падказвалі, як я кажу, на аперацыйным стале, якія імпартныя запчасткі ім (пацыентам - Sputnik) у цела ўставіць артапедычныя, а прыстойна за гэта ад замежнікаў атрымлівалі хабары. У некаторых па 300 тысяч, па 650 тысяч еўра пры ператрусах знайшлі толькі дома", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.Пры гэтым у следчы ізалятар па даручэнні прэзідэнта хадзіў асабіста міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч і персанальна разбіраўся з кожным.Лукашэнка таксама заявіў, што ў прысутнасці генпракурора мае намер вызначыцца, што рабіць з затрыманымі спецыялістамі.Затрыманы лекар, які лячыў ЛукашэнкуБеларускі лідэр дадаў, што гэта яшчэ не ўсе затрыманні: "І ўпэўнены (мяне ніхто ў гэтым не пераканае), што гэта не ўсе тыя, хто павінен там з імі побач сядзець".Акрамя таго, ён падзяліўся некаторымі падрабязнасцямі затрыманняў. Сярод тых, хто трапіў у поле зроку следства, - лечачы ўрач прэзідэнта."Таму што, ведаеце, трываць гэта невыносна і за гэта павінен адказваць кіраўнік. Я ўжо пра гэта не аднойчы казаў. Таму, Дзмітрый Леанідавіч, я не дарма вам сказаў: ідзіце ў следчы ізалятар і з імі разбірайцеся самі. Якую вы тут будзеце прапанову ўносіць, мы паглядзім", - адзначыў Лукашэнка.Прыбраць пасярэднікаў у пастаўкахПрэзідэнт падкрэсліў, што заўсёды ставіў на першае месца пытанне недапушчэння карупцыі, праводзячы назначэнні на "высокія" пасады, асабліва ў такой важнай сферы, як ахова здароўя. Акрамя таго, каб пазбегнуць такіх буйных скандалаў, ён даручыў пазбавіцца ад пасярэдніцтва ў пастаўках лекаў і медвырабаў, пастаўляць усё напрамую."Мы павінны трымаць гэтыя пытанні (паставак - Sputnik) пад кантролем. А каб яны былі пад кантролем, я ўжо тысячу разоў гаварыў: прыбярыце ўсялякае пасярэдніцтва. Закупляйце напрамую лекі і медыцынскія вырабы. Гэта можна рабіць нават у санкцыйны перыяд", - даручыў прэзідэнт.Закранаючы траўматалогію і артапедыю, ён адзначыў, што важна даць пацыентам выбар паміж айчыннымі і імпартнымі "запчасткамі" у эндапратэзаванні: калі нехта хоча выбраць імпартны выраб - няхай купляюць. Арганізаваць такія пастаўкі на дзяржаўным узроўні нескладана, гэта б не дало перадумоў для карупцыі.Узяць на кантрольАкрамя таго, прэзідэнт заслухаў даклады па сітуацыі ў ахове здароўя ў цэлым, у тым ліку абмяркоўваліся пытанні эпідабстаноўкі і сітуацыі з закупкамі ва ўмовах санкцый. Паводле яго слоў, калі нехта не прадае лекі, іх трэба купляць у Індыі, на Кубе."Спасылацца на тое, што хтосьці нам чагосьці не дае, чагосьці не хапае… Ведаеце, у нас медыцынская тэхніка і лекі не знаходзяцца пад жорсткімі санкцыямі… Пытанне толькі ў разваротлівасці. Таму спасылкі на тое, што ў нас не хопіць лекаў, яшчэ чагосьці, не прымаюцца", - дадаў Лукашэнка."Справа медыкаў"-2018Самы буйны карупцыйны скандал у сістэме аховы здароўя быў у 2018 годзе. Былі выкрыты факты хабару на дзясяткі мільёнаў долараў па ўсёй вертыкалі аховы здароўя ― аж да профільнага міністэрства.Тады былі затрыманыя, узятыя пад варту (а таксама прадпрынятыя іншыя меры стрымання) больш за 30 службовых асоб, усяго - больш за 60 фігурантаў. Першапачаткова было ўзбуджана каля 100 крымінальных спраў. Некаторыя, дарэчы, ужо выйшлі на волю, частка - умоўна-датэрмінова, частка - па амністыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/12/1062092150_137:0:1080:707_1920x0_80_0_0_1c6211dfd6707eeb38e031a997fb49a8.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, арышт і затрыманне, рнпц траўматалогіі і артэпедыі, карупцыя
аляксандр лукашэнка, арышт і затрыманне, рнпц траўматалогіі і артэпедыі, карупцыя
Лукашэнка пацвердзіў затрыманне 35 артапедаў-траўматолагаў
11:42 18.04.2022 (абноўлена: 12:55 18.04.2022) У канцы сакавіка сталі з'яўляцца паведамленні аб затрыманні ўрачоў у розных рэгіёнах краіны. Афіцыйнай інфармацыі аб чарговай "справе медыкаў" не з'яўлялася.
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Тым, хто нажываецца на бядзе людзей, літасці не будзе, аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Сёння ў Палацы Незалежнасці ў прэзідэнта абмяркоўвалі пытанні карупцыі ў медыцыне, з дакладам - міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, генпракурор Андрэй Швед і старшыня КДБ Іван Церцель.
"Хачу папярэдзіць: таму, хто на бядзе людзей нажываецца, літасці ніколі не будзе", - сказаў Лукашэнка.
Прэзідэнт паведаміў аб затрыманні 35 артапедаў-таўматолагаў.
"Артапеды-траўматолагі - 35 чалавек. Не проста падказвалі, як я кажу, на аперацыйным стале, якія імпартныя запчасткі ім (пацыентам - Sputnik) у цела ўставіць артапедычныя, а прыстойна за гэта ад замежнікаў атрымлівалі хабары. У некаторых па 300 тысяч, па 650 тысяч еўра пры ператрусах знайшлі толькі дома", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым у следчы ізалятар па даручэнні прэзідэнта хадзіў асабіста міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч і персанальна разбіраўся з кожным.
Лукашэнка таксама заявіў, што ў прысутнасці генпракурора мае намер вызначыцца, што рабіць з затрыманымі спецыялістамі.
Затрыманы лекар, які лячыў Лукашэнку
Беларускі лідэр дадаў, што гэта яшчэ не ўсе затрыманні: "І ўпэўнены (мяне ніхто ў гэтым не пераканае), што гэта не ўсе тыя, хто павінен там з імі побач сядзець".
Акрамя таго, ён падзяліўся некаторымі падрабязнасцямі затрыманняў. Сярод тых, хто трапіў у поле зроку следства, - лечачы ўрач прэзідэнта.
"Сумна, што туды трапіўся і "лечачы ўрач прэзідэнта". Які не аднойчы і прэзідэнта абследаваў. Я вельмі засмучаны гэтым фактам, але закон ёсць закон - ён адзіны для ўсіх", - расказаў беларускі лідэр.
"Таму што, ведаеце, трываць гэта невыносна і за гэта павінен адказваць кіраўнік. Я ўжо пра гэта не аднойчы казаў. Таму, Дзмітрый Леанідавіч, я не дарма вам сказаў: ідзіце ў следчы ізалятар і з імі разбірайцеся самі. Якую вы тут будзеце прапанову ўносіць, мы паглядзім", - адзначыў Лукашэнка.
Прыбраць пасярэднікаў у пастаўках
Прэзідэнт падкрэсліў, што заўсёды ставіў на першае месца пытанне недапушчэння карупцыі, праводзячы назначэнні на "высокія" пасады, асабліва ў такой важнай сферы, як ахова здароўя. Акрамя таго, каб пазбегнуць такіх буйных скандалаў, ён даручыў пазбавіцца ад пасярэдніцтва ў пастаўках лекаў і медвырабаў, пастаўляць усё напрамую.
"Мы павінны трымаць гэтыя пытанні (паставак - Sputnik) пад кантролем. А каб яны былі пад кантролем, я ўжо тысячу разоў гаварыў: прыбярыце ўсялякае пасярэдніцтва. Закупляйце напрамую лекі і медыцынскія вырабы. Гэта можна рабіць нават у санкцыйны перыяд", - даручыў прэзідэнт.
Закранаючы траўматалогію і артапедыю, ён адзначыў, што важна даць пацыентам выбар паміж айчыннымі і імпартнымі "запчасткамі" у эндапратэзаванні: калі нехта хоча выбраць імпартны выраб - няхай купляюць. Арганізаваць такія пастаўкі на дзяржаўным узроўні нескладана, гэта б не дало перадумоў для карупцыі.
Акрамя таго, прэзідэнт заслухаў даклады па сітуацыі ў ахове здароўя ў цэлым, у тым ліку абмяркоўваліся пытанні эпідабстаноўкі і сітуацыі з закупкамі ва ўмовах санкцый. Паводле яго слоў, калі нехта не прадае лекі, іх трэба купляць у Індыі, на Кубе.
"Спасылацца на тое, што хтосьці нам чагосьці не дае, чагосьці не хапае… Ведаеце, у нас медыцынская тэхніка і лекі не знаходзяцца пад жорсткімі санкцыямі… Пытанне толькі ў разваротлівасці. Таму спасылкі на тое, што ў нас не хопіць лекаў, яшчэ чагосьці, не прымаюцца", - дадаў Лукашэнка.
Самы буйны карупцыйны скандал у сістэме аховы здароўя быў у 2018 годзе. Былі выкрыты факты хабару на дзясяткі мільёнаў долараў па ўсёй вертыкалі аховы здароўя ― аж да профільнага міністэрства.
Тады былі затрыманыя, узятыя пад варту (а таксама прадпрынятыя іншыя меры стрымання) больш за 30 службовых асоб, усяго - больш за 60 фігурантаў.
Першапачаткова было ўзбуджана каля 100 крымінальных спраў. Некаторыя, дарэчы, ужо выйшлі на волю, частка - умоўна-датэрмінова, частка - па амністыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь