https://bel.sputnik.by/20220418/mnsterstva-akhovy-zdaroya-peraboya-z-pastakam-leka--medabstalyavannya-nyama-1062100620.html
Міністэрства аховы здароўя: перабояў з пастаўкамі лекаў і медабсталявання няма
Міністэрства аховы здароўя: перабояў з пастаўкамі лекаў і медабсталявання няма
Sputnik Беларусь
Лагістычныя складанасці з-за санкцый ёсць, але гэта не паўплывае на наяўнасць усяго неабходнага ў сферы аховы здароўя. 18.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-18T17:28+0300
2022-04-18T17:28+0300
2022-04-18T17:28+0300
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
лекі
медыцына (навука)
абсталяванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104062/94/1040629453_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_c748a717528494e2372d7f65f0c1c9f2.jpg
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя ў чарговы раз падкрэслівае, што цяжкасцей з наяўнасцю замежных лекпрэпаратаў і медыцынскага абсталявання няма і не прадбачыцца.У панядзелак Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, сярод галоўных тэм - карупцыя ў медыцыне і пытаннях паставак. Абмяркоўваліся і іншыя пытанні.Адным з пытанняў, якое абмяркоўвалася на сустрэчы з прэзідэнтам, была тэма прастою медабсталявання. Ці выкліканы складанасці з бягучым рамонтам пастаўкамі запчастак, не ўдакладняецца. Міністэрства аховы здароўя запэўніла, што ўсе гэтыя пытанні трымаюцца на кантролі.Выдадзена папярэджаннеНапярэдадні Міністэрства аховы здароўя паведамляла аб тым, што падчас маніторынгу аптэчных сетак былі выяўлены шэраг парушэнняў. Гаворка ішла аб сетцы аптэк ТАА "Мая аптэка", ТАА "Флора Фарм", ТАА "Сетка аптэк", ТАА "Соцфарма", ТАА "Фармпраект".Як паведаміў Дзмітрый Піневіч, папярэджанне было выдадзена 5 аптэчным сеткам і 20 прыватным медыцынскім кампаніям - усе яны завышалі кошты. Гэтыя меры ён назваў "выхаваўчай працай"."(Яны - Sputnik) павысілі кошт сваіх паслуг больш, чым магло быць закладзена пры ваганні курсаў. Тым больш што яны вяртаюцца да значэнняў, якія былі да сярэдзіны лютага", - заявіў міністр аховы здароўя.Усім было дадзена 5 працоўных дзён на ўхіленне парушэнняў.>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104062/94/1040629453_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_a9b20f4a8b790d83fce23e22cc15aeec.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, лекі, медыцына (навука), абсталяванне
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, лекі, медыцына (навука), абсталяванне
Міністэрства аховы здароўя: перабояў з пастаўкамі лекаў і медабсталявання няма
Лагістычныя складанасці з-за санкцый ёсць, але гэта не паўплывае на наяўнасць усяго неабходнага ў сферы аховы здароўя.
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя ў чарговы раз падкрэслівае, што цяжкасцей з наяўнасцю замежных лекпрэпаратаў і медыцынскага абсталявання няма і не прадбачыцца.
У панядзелак Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, сярод галоўных тэм - карупцыя ў медыцыне і пытаннях паставак. Абмяркоўваліся і іншыя пытанні.
"Пры ўсіх лагістычных цяжкасцях, якія цяпер існуюць, перабояў у нас няма. Усе пастаўшчыкі пацвердзілі выкананне абавязацельстваў. Магчымы некаторыя змяненні па часе паставак прадукцыі ў Беларусь, але ў любым выпадку мы знайшлі амаль па ўсіх параметрах дублёраў па пастаўках лекаў і вырабаў медпрызначэння", - заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае БелТА.
Адным з пытанняў, якое абмяркоўвалася на сустрэчы з прэзідэнтам, была тэма прастою медабсталявання. Ці выкліканы складанасці з бягучым рамонтам пастаўкамі запчастак, не ўдакладняецца. Міністэрства аховы здароўя запэўніла, што ўсе гэтыя пытанні трымаюцца на кантролі.
Напярэдадні Міністэрства аховы здароўя паведамляла аб тым, што падчас маніторынгу аптэчных сетак былі выяўлены шэраг парушэнняў. Гаворка ішла аб сетцы аптэк ТАА "Мая аптэка", ТАА "Флора Фарм", ТАА "Сетка аптэк", ТАА "Соцфарма", ТАА "Фармпраект".
Як паведаміў Дзмітрый Піневіч, папярэджанне было выдадзена 5 аптэчным сеткам і 20 прыватным медыцынскім кампаніям - усе яны завышалі кошты. Гэтыя меры ён назваў "выхаваўчай працай".
"(Яны - Sputnik) павысілі кошт сваіх паслуг больш, чым магло быць закладзена пры ваганні курсаў. Тым больш што яны вяртаюцца да значэнняў, якія былі да сярэдзіны лютага", - заявіў міністр аховы здароўя.
Усім было дадзена 5 працоўных дзён на ўхіленне парушэнняў.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь Мінздароўя накіравала папярэджанні аптэкам, якія
істотна завысілі цэныПершая ў свеце
назальная вакцына ад COVID зарэгістравана ў Расіі
Новы падвід "амікрона" выяўлены ў Беларусі - "стэлс"