https://bel.sputnik.by/20220418/poshuk-alternaty-bellespaperapram-raspav-ab-razvtsts-va-movakh-sanktsyy-1062085615.html
Пошук альтэрнатыў: "Беллеспаперапрам" распавёў аб развіцці ва ўмовах санкцый
Пошук альтэрнатыў: "Беллеспаперапрам" распавёў аб развіцці ва ўмовах санкцый
Sputnik Беларусь
Акрамя развіцця экспарту, дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі займаюцца забеспячэннем унутранага рынку. 18.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-18T10:14+0300
2022-04-18T10:14+0300
2022-04-18T10:14+0300
папера
санкцыі
альтэрнатыва
лес
экспарт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101659/74/1016597470_0:276:3151:2048_1920x0_80_0_0_fa8b78ae66a121c6a4edab966a385b76.jpg
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі ва ўмовах санкцыйных абмежаванняў заходніх краін развіваюць экспарт у Расію і Кітай, паведаміў старшыня канцэрна "Беллеспаперапрам" Міхаіл Касько тэлеканалу СТБ.Паводле яго слоў, гэтыя санкцыі, вядома ж, закранулі прадпрыемствы канцэрна, бо больш як 40 працэнтаў іх экспарту, адпраўлялася менавіта на еўрапейскія рынкі. Цяпер жа яны абмежаваны ў пастаўках туды сваёй прадукцыі.Але ў канцэрне былі распрацаваны антысанкцыйныя праграмы. Там працуюць над пошукам альтэрнатывы рынку ЕС.Так, паводле слоў Касько, зараз актыўна развіваецца супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі, якое дзейнічае ўжо даўно. Некаторыя буйныя беларускія мэблевыя фабрыкі маюць развітую збытавую сетку па ўсіх рэгіёнах Расіі, уласныя магазіны.Ажыццяўляюцца таксама пастаўкі асобнай сыравіны і хімічнай прадукцыі. Першая партыя з беларускай мэбляй адправілася і на Далёкі Усход, у Хабараўскі край, паведаміў кіраўнік "Беллеспаперапрама".Прадпрыемствы галіны не менш паспяхова працуюць і на рынку Кітая."Ён выйшаў у нас на пятае месца па аб'ёму гандлю па выніках мінулага года. Мы даўно пастаўляем туды цэлюлозу - адзін з найбуйнейшых нашых спажыўцоў. І цяпер працуем над тым, каб пашырыць асартымент прадукцыі, якая пастаўляецца туды. Ужо пайшлі першыя кантэйнерныя цягнікі з пілапрадукцыяй", - распавёў Касько.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101659/74/1016597470_420:0:3151:2048_1920x0_80_0_0_dba4f55e4a9c3cfe25904abb99987662.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
папера, санкцыі, альтэрнатыва, лес, экспарт
папера, санкцыі, альтэрнатыва, лес, экспарт
Пошук альтэрнатыў: "Беллеспаперапрам" распавёў аб развіцці ва ўмовах санкцый
Акрамя развіцця экспарту, дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі займаюцца забеспячэннем унутранага рынку.
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі ва ўмовах санкцыйных абмежаванняў заходніх краін развіваюць экспарт у Расію і Кітай, паведаміў старшыня канцэрна "Беллеспаперапрам" Міхаіл Касько тэлеканалу СТБ.
Паводле яго слоў, гэтыя санкцыі, вядома ж, закранулі прадпрыемствы канцэрна, бо больш як 40 працэнтаў іх экспарту, адпраўлялася менавіта на еўрапейскія рынкі. Цяпер жа яны абмежаваны ў пастаўках туды сваёй прадукцыі.
Але ў канцэрне былі распрацаваны антысанкцыйныя праграмы. Там працуюць над пошукам альтэрнатывы рынку ЕС.
Так, паводле слоў Касько, зараз актыўна развіваецца супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі, якое дзейнічае ўжо даўно. Некаторыя буйныя беларускія мэблевыя фабрыкі маюць развітую збытавую сетку па ўсіх рэгіёнах Расіі, уласныя магазіны.
Ажыццяўляюцца таксама пастаўкі асобнай сыравіны і хімічнай прадукцыі. Першая партыя з беларускай мэбляй адправілася і на Далёкі Усход, у Хабараўскі край, паведаміў кіраўнік "Беллеспаперапрама".
Прадпрыемствы галіны не менш паспяхова працуюць і на рынку Кітая.
"Ён выйшаў у нас на пятае месца па аб'ёму гандлю па выніках мінулага года. Мы даўно пастаўляем туды цэлюлозу - адзін з найбуйнейшых нашых спажыўцоў. І цяпер працуем над тым, каб пашырыць асартымент прадукцыі, якая пастаўляецца туды. Ужо пайшлі першыя кантэйнерныя цягнікі з пілапрадукцыяй", - распавёў Касько.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Па ўсіх франтах:
Лукашэнка аб эканамічнай вайне супраць Беларусі
Санкцыі ў дачыненні да Беларусі выходзяць далёка за межы Еўропы - МЗС