https://bel.sputnik.by/20220418/strasny-tydzen-vernk-proyduts-z-khrystom-aposhnya-dn-yago-zyamnoga-zhytstsya-1062086543.html
Страсны тыдзень: вернікі пройдуць з Хрыстом апошнія дні яго зямнога жыцця
Страсны тыдзень: вернікі пройдуць з Хрыстом апошнія дні яго зямнога жыцця
Пасля Вялікадня, на Светлым тыдні праваслаўныя цэрквы Беларусі памераюцца ўбраннем і прыгажосцю святочных званоў 18.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-18T11:02+0300
2022-04-18T11:02+0300
2022-04-18T11:02+0300
вялікдзень
царква
рэлігія
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/12/1062086456_0:0:2363:1330_1920x0_80_0_0_b79dc0a1ecdf3fd3b895911766f4e654.jpg
МІНСК, 18 кра - Sputnik. Страсны тыдзень, які папярэднічае Вялікадню, пачаўся ў праваслаўных.Светлае Хрыстова Уваскрэсенне сёлета праваслаўны свет адзначае 24 красавіка.Страсны тыдзень лічыцца асаблівым перыядам літургічнага года, а таксама ў жыцці кожнага верніка. Падчас Страснога тыдня царква загадвае выконваць вельмі строгі пост, а ў пятніцу, калі Збавіцель быў распяты і памёр, праводзіцца самы строгі пост, а ў храмах нават не служыцца Боская літургія.Акрамя гэтага лічыцца, што Страсная Сядміца - гэта ўжо не Вялікі пост, хоць пост у гэтыя дні выконваецца асабліва строгі.Згодна з кананічнымі патрабаваннямі, кожны дзень тыдня прысвечаны асобнай падзеі апошніх дзён зямнога жыцця Хрыста. Вернікі дзень за днём, прыходзячы ў храмы, па сутнасці, пражываюць разам з Хрыстом апошнія дні Яго зямнога жыцця.Кожны дзень Страсной Сядміцы называецца Вялікім.Вялікі панядзелакУ гэты дзень царква ўспамінае старазапаветныя падзеі, звязаныя з усушаннем Госпадам пакрытай багатай лістотай, але бясплоднай смакоўніцы. Гэта вобраз крывадушнасці кніжнікаў і фарысэяў, якія не пакаяліся.Акрамя гэтага ў Вялікі панядзелак пачынаюць рыхтавацца да варэння міро, якое асвецяць у чацвер. Чын міраварэння адбываецца толькі раз у годзе і толькі на Страсной сядміцы.Вялікі АўторакУ гэты дзень успамінаюцца падзеі, калі Хрыстос прыйшоў у Іерусалімскі храм і шмат прапаведаваў. Лічыцца, што менавіта тады першасвятары ўпершыню задумаліся аб забойстве Яго.Вялікая СерадаУ гэты дзень чытаецца пісанне аб тым, калі Іуда вырашыўся здрадзіць Хрысту за 30 срэбранікаў. У той час гэтай сумы хапіла для таго, каб купіць невялікі ўчастак зямлі ў наваколлях Іерусаліма.Вялікі чацверУ гэты дзень успамінаецца найважнейшая евангельская падзея - Тайная вячэра, падчас якой Збавіцель устанавіў Сакрамэнт Новага запавету - Святой Камуніі, або Эўхарыстыі.У Вялікі Чацвер усе праваслаўныя павінны прычасціцца Святых Хрыстовых Таямніц. Акрамя гэтага, у храмах у гэты дзень здзяйсняецца Чын абмывання ног, яго здзяйсняе архірэй - па прыкладзе таго, як Хрыстос абмыў ногі сваім 12 вучням.Вялікая ПятніцаГэта самы журботны дзень літургічнага года, ён прысвечаны ўспаміну асуджэння на смерць, Хросных пакут і смерці Збавіцеля.Вялікая суботаУ гэты дзень царква ўспамінае пахаванне Ісуса Хрыста, знаходжанне цела ў магіле, сашэсце душою ў пекла для абвяшчэння там перамогі над смерцю і збавення душ. У гэты дзень у храмах асвячаюць велікодныя стравы.На наступны дзень будзе Вялікдзень - Светлае Хрыстова Уваскрэсенне, самае галоўнае праваслаўнае свята. Затым рушыць услед Светлая Сядміца, у храмах будуць служыць святочныя літургіі.Сёлета на Светлым тыдні праваслаўныя цэрквы Беларусі памераюцца ўбраннем і прыгажосцю святочных званоў.Таксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/12/1062086456_60:0:2363:1727_1920x0_80_0_0_8188392964a3c39dca0761d6e520574d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
вялікдзень, царква, рэлігія
вялікдзень, царква, рэлігія
Страсны тыдзень: вернікі пройдуць з Хрыстом апошнія дні яго зямнога жыцця
Пасля Вялікадня, на Светлым тыдні праваслаўныя цэрквы Беларусі памераюцца ўбраннем і прыгажосцю святочных званоў
МІНСК, 18 кра - Sputnik. Страсны тыдзень, які папярэднічае Вялікадню, пачаўся ў праваслаўных.
Светлае Хрыстова Уваскрэсенне сёлета праваслаўны свет адзначае 24 красавіка.
Страсны тыдзень лічыцца асаблівым перыядам літургічнага года, а таксама ў жыцці кожнага верніка. Падчас Страснога тыдня царква загадвае выконваць вельмі строгі пост, а ў пятніцу, калі Збавіцель быў распяты і памёр, праводзіцца самы строгі пост, а ў храмах нават не служыцца Боская літургія.
Акрамя гэтага лічыцца, што Страсная Сядміца - гэта ўжо не Вялікі пост, хоць пост у гэтыя дні выконваецца асабліва строгі.
Згодна з кананічнымі патрабаваннямі, кожны дзень тыдня прысвечаны асобнай падзеі апошніх дзён зямнога жыцця Хрыста. Вернікі дзень за днём, прыходзячы ў храмы, па сутнасці, пражываюць разам з Хрыстом апошнія дні Яго зямнога жыцця.
Кожны дзень Страсной Сядміцы называецца Вялікім.
Вялікі панядзелак
У гэты дзень царква ўспамінае старазапаветныя падзеі, звязаныя з усушаннем Госпадам пакрытай багатай лістотай, але бясплоднай смакоўніцы. Гэта вобраз крывадушнасці кніжнікаў і фарысэяў, якія не пакаяліся.
Акрамя гэтага ў Вялікі панядзелак пачынаюць рыхтавацца да варэння міро, якое асвецяць у чацвер. Чын міраварэння адбываецца толькі раз у годзе і толькі на Страсной сядміцы.
Вялікі Аўторак
У гэты дзень успамінаюцца падзеі, калі Хрыстос прыйшоў у Іерусалімскі храм і шмат прапаведаваў. Лічыцца, што менавіта тады першасвятары ўпершыню задумаліся аб забойстве Яго.
Вялікая Серада
У гэты дзень чытаецца пісанне аб тым, калі Іуда вырашыўся здрадзіць Хрысту за 30 срэбранікаў. У той час гэтай сумы хапіла для таго, каб купіць невялікі ўчастак зямлі ў наваколлях Іерусаліма.
Вялікі чацвер
У гэты дзень успамінаецца найважнейшая евангельская падзея - Тайная вячэра, падчас якой Збавіцель устанавіў Сакрамэнт Новага запавету - Святой Камуніі, або Эўхарыстыі.
У Вялікі Чацвер усе праваслаўныя павінны прычасціцца Святых Хрыстовых Таямніц. Акрамя гэтага, у храмах у гэты дзень здзяйсняецца Чын абмывання ног, яго здзяйсняе архірэй - па прыкладзе таго, як Хрыстос абмыў ногі сваім 12 вучням.
Вялікая Пятніца
Гэта самы журботны дзень літургічнага года, ён прысвечаны ўспаміну асуджэння на смерць, Хросных пакут і смерці Збавіцеля.
Вялікая субота
У гэты дзень царква ўспамінае пахаванне Ісуса Хрыста, знаходжанне цела ў магіле, сашэсце душою ў пекла для абвяшчэння там перамогі над смерцю і збавення душ. У гэты дзень у храмах асвячаюць велікодныя стравы.
На наступны дзень будзе Вялікдзень - Светлае Хрыстова Уваскрэсенне, самае галоўнае праваслаўнае свята. Затым рушыць услед Светлая Сядміца, у храмах будуць служыць святочныя літургіі.
Сёлета на Светлым тыдні праваслаўныя цэрквы Беларусі памераюцца ўбраннем і прыгажосцю святочных званоў.
Посны абед з трох страў, або Старажытная кухня "не на губу, а на зуб"
Стравы Вялікага посту:
гатуем цуру ці крышанку