"Светлая Вербніца – Вялікадня прадвесніца…", або Поснае чараўніцтва перадвелікодных смакаў

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКарп фаршыраваны
Карп фаршыраваны - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2026
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская раскрывае сакральнае значэнне прытрымлівання даўніх традыцый Вербнай нядзелі і раіць звярнуцца на ўласнай кухні да старажытных беларускіх рэцэптаў тушанага з цыбуляй карпа ды селядца са смажанымі грыбамі.
Перагорнуты чарговы лісток календара, і ў акно блакітам пралесак ужо весела пазірае красавік. У лесе і паабапал дарог красуюцца першыя краскі-кветкі, яны і падарылі імя гэтаму чароўнаму месяцу, на які сёлета выпадае нямала святочных дат. Напярэдадні Дабравешчання, якое заўсёды адбываецца 7 красавіка, у гэтым годзе праваслаўныя 4 красавіка адзначаюць Вербніцу.

Не горш за "пальмы"!

Вербніца – прадвесніца Вялікадня – узнёслае свята. У хрысціянстве яно прымеркавана да Уваходу Ісуса Хрыста ў Іерусалім, дзе народ сустракаў яго пальмавымі галінкамі. У беларусаў жа замест іх замацаваўся мясцовы аналаг – галінкі вярбы, аздобленыя каляровымі сухімі кветкамі, травамі, каласкамі ды мохам, якія падчас свята асвячаюць у храмах і імітуюць "пальмы".
© Sputnik / Илья Наймушин / Перайсці ў медыябанкВербы асвячаюць у храмах
Вербное воскресенье - Sputnik Беларусь, 1920, 03.04.2026
Вербы асвячаюць у храмах
Прыемна назіраць, як у вялікім горадзе ў Вербніцу ад царквы расцякаюцца чароды святочна апранутых людзей з асвячонымі вербамі ў руках. Кожны імкнецца загадзя набыць "вербачкі": хтосьці для гэтага едзе ў лес, а хтосьці выбірае іх на вербным кірмашы, які заўсёды бывае каля царквы, каб потым урачыста прынесці дадому.
І цяпер амаль у кожнай сялянскай хаце абраз упрыгожваюць галінкі асвячонай вярбы, бо жывая дагэтуль вера ў іх магічныя ўласцівасці! Па народных уяўленнях менавіта гэтае дрэва ўплывае на жыццяздольнасць і здароў’е чалавека і жывёл, засцерагае ад нечысці. Іначай чым патлумачыць даўгавечнасць старажытнага абрада, згодна з якім вярбой "білі" (пасцёбвалі) не толькі дзяцей, каб яны хутчэй раслі, але і дарослых, каб не хварэлі?
© Sputnik / Виктор Толочко"Не я б’ю – вярба б’е..."
Вербное воскресенье-2019 - Sputnik Беларусь, 1920, 03.04.2026
"Не я б’ю – вярба б’е..."
Звычайна дзеля замацавання чароўнай сілы галінак вярбы, продкі раілі рабіць падчас вербнага абраду адмысловыя замовы накшталт наступнай:

"Не я б’ю – вярба б’е.
За тыдзень – Вялікдзень.
Будзь багаты, як зямля,
Будзь здаровы, як вада,
Як лёд – на ўвесь год!
"

Аднак, перш чым упрыгожыць свежымі вербамі пачэсны кут, мінулагоднія галінкі спальвалі, а попел ад іх неслі на ўласны агарод. Рабілася так таму, бо продкі лічылі, што гэта забяспечыць добры ўраджай, абароніць яго ад шкоднікаў і засцеражэ ад стыхійных бедстваў. Бывала, што з гэтай жа мэтай утыкалі ў грады і свежую галінку вярбы.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПокуць з вербамі
Покуць з вербамі - Sputnik Беларусь, 1920, 03.04.2026
Покуць з вербамі
Да таго ж асвячоныя вербныя галінкі раздавалі ўсім, хто меў у іх патрэбу, толькі па шляху з царквы дадому. Існавала меркаванне, што калі вярба трапіла ва ўласную хату на покуць, дарыць ці пазычаць яе камусьці было ўжо нельга пад пагрозай страты містычнай вербнай аховы свайго жытла.
Да ўсяго, свята не бывае поўным, калі няма святочнага абеду. А ён у Вербную нядзелю, вядома ж, посны.

"Да Вербнай нядзелі рыбы ў печы "пацелі"…"

Амаль завершаны перадвелікодны пост. У гэтыя дні ў дадатак да іншай поснай ежы Праваслаўная Царква дазваляе есці рыбную ікру і наогул рыбныя стравы. Асабліва добра мець рыбу, прыгатаваную загадзя, каб у святочныя дні не займацца кухарскімі справамі. Рыбных жа далікатэсаў у беларускай кухні – сапраўдная безліч!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКарась перад запяканнем
Карась перад запяканнем - Sputnik Беларусь, 1920, 03.04.2026
Карась перад запяканнем

Селядзец са смажанымі грыбамі

З чаго гатаваць:
2 селядцы,
2 цыбуліны,
10 сушаных грыбоў,
4 ст. л. алею.
Як гатаваць. Селядцы вымачыць, выпатрашыць, зняць скурку, выдаліць косткі. Філе нарэзаць кавалачкамі, пакласці на блюда.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКавалкі селядцоў
Кавалкі селядцоў - Sputnik Беларусь, 1920, 03.04.2026
Кавалкі селядцоў
Сушаныя грыбы адварыць у падсоленай вадзе. Затым нарэзаць саломкай і разам з накрышанай цыбуляй падсмажыць на алеі. Астудзіць і заправіць грыбамі селядзец.

Карп, тушаны з цыбуляй

З чаго гатаваць:
1 кг карпа,
3 ст. л. алею,
1 ст. л. мукі,
2 ст. л. воцату,
1 ст. л. цукру,
4 цыбуліны,
перац чорны,
перац духмяны гарошкам,
1 лаўровы ліст,
бутоны гваздзікі,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКавалачкі карпа з цыбуляй, лаўровым лістом і перцам
Селядзец з карпа - Sputnik Беларусь, 1920, 03.04.2026
Кавалачкі карпа з цыбуляй, лаўровым лістом і перцам
Як гатаваць. Пачышчанага карпа нарэзаць на кавалкі, пасыпаць іх соллю, перцам, укачаць у муку і абсмажыць на алеі.
З галоў і плаўнікоў зварыць юшку.
Злёгку абсмажыць на алеі нашаткаваную цыбулю, палову яе пакласці ў жароўню, дадаць гваздзіку, лаўровы ліст, перац чорны і духмяны, воцат і цукар. Пакласці зверху кавалкі рыбы, пасыпаць іх цыбуляй, якая засталася, заліць юшкай і паставіць тушыцца ў печ (духоўку).
Падаваць да варанай бульбы.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяБульба лупленая
Бульба лупленая - Sputnik Беларусь, 1920, 03.04.2026
Бульба лупленая

Юшка рыбацкая з бульбай

З чаго гатаваць:
400 г свежай рачной рыбы,
1 морква,
1-2 цыбуліны,
2 бульбіны,
6 гарошын перцу,
соль (да смаку),
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКарасі для стравы
Карасі для стравы - Sputnik Беларусь, 1920, 03.04.2026
Карасі для стравы
Як гатаваць. Пачысціць рыбу, пакласці ў каструлю, заліць халоднай вадой. Калі вада закіпіць, дадаць нарэзаныя кубікамі моркву, бульбу, цыбулю, перац і соль. Варыць на малым агні да гатоўнасці.
Светлага настрою і чыстых смакаў у Вербную нядзелю!
© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкЛепшая юшка – з рачной рыбы!
Чемпионат рыбной ловли и фестиваль Камская уха - Sputnik Беларусь, 1920, 03.04.2026
Лепшая юшка – з рачной рыбы!
Чытайце таксама:
"Прыйшоў Прохар ды Улас – скора вясна ў нас…", або Узбагачаем пост 200-гадовымі стравамі
"Вясна на калочку…", або Велікапосныя сакрэты сакавіцкага стала
"Калючы ёрш – а юшка смачная…", або Рыбны дзень каля сялянскай печы
Стужка навiн
0