https://bel.sputnik.by/20220419/dzyarzhatanspektsyya-prakamentsravala-zmeny--pdr-1062114016.html
Дзяржаўтаінспекцыя пракаменціравала змены ў ПДР
Дзяржаўтаінспекцыя пракаменціравала змены ў ПДР
Sputnik Беларусь
Як адзначыў начальнік ДАІ МУС, новы дакумент распрацаваны з улікам сусветнага досведу. 19.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-19T12:22+0300
2022-04-19T12:22+0300
2022-04-19T12:22+0300
пдр
даі
дакумент
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103169/72/1031697209_0:133:1280:853_1920x0_80_0_0_18226dd59ed1ee486fda67ea946cdabc.jpg
МІНСК, 19 кра – Sputnik. Новы ўказ аб змяненнях Правілаў дарожнага руху накіраваны на павышэнне бяспекі, заявіў журналістам начальнік ГУДАІ МУС Беларусі палкоўнік міліцыі Вадзім Гаркун.Паводле слоў прадстаўніка ДАІ, змяненні і дапаўненні абазначаны ў некалькіх блоках дакумента. Асноўны тычыцца хуткасці руху: уводзяцца хуткасныя ліміты на трасах для большасці ўдзельнікаў руху - 100 і 120 кіламетраў за гадзіну.Другі блок - той, куды ўнесены пералік новых вызначэнняў і новых тэрмінаў: электрасамакаты, сігвеі, гіраскутары. Цяпер яны будуць называцца "сродкамі персанальнай мабільнасці".Акрамя таго, паводле слоў начальніка ДАІ МУС, упершыню ўводзіцца абмежаванне хуткасці да 30 кіламетраў за гадзіну.Па словах Гаркуна, такое абмежаванне хуткасці будзе ўводзіцца ў гістарычным цэнтры горада, у зоне правядзення спартыўых мерапрыемстваў, каб умоўна пазначыць - што пешаход галоўны.Таксама ўводзіцца норма, якая забараняе перавозіць п'яных пасажыраў на матацыклах і мапедах. Новымі палажэннямі ПДР прадугледжваецца штраф у адносінах да вадзіцеля матацыкла, калі ён перавозіць пасажыра з 0,3 праміле алкаголю.Новыя правілыНагадаем, змены ў ПДР былі ўнесены ўказам, які быў прыняты ў панядзелак 18 красавіка.Асноўныя палажэнні дакумента датычацца хуткасных абмежаванняў, а таксама сродкаў персанальнай мабільнасці.Акрамя таго, указам зроблены асобныя паслабленні для руху электратранспарту, а таксама меры па яго развіццю.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103169/72/1031697209_143:0:1280:853_1920x0_80_0_0_157ee16f04306b2f95400591bc7befe9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пдр, даі, дакумент
Дзяржаўтаінспекцыя пракаменціравала змены ў ПДР
Як адзначыў начальнік ДАІ МУС, новы дакумент распрацаваны з улікам сусветнага досведу.
МІНСК, 19 кра – Sputnik. Новы ўказ аб змяненнях Правілаў дарожнага руху накіраваны на павышэнне бяспекі, заявіў журналістам начальнік ГУДАІ МУС Беларусі палкоўнік міліцыі Вадзім Гаркун.
"Указ зробіць дарожны рух у краіне больш бяспечным, камфортным і зручным", - адзначыў ён.
Паводле слоў прадстаўніка ДАІ, змяненні і дапаўненні абазначаны ў некалькіх блоках дакумента. Асноўны тычыцца хуткасці руху: уводзяцца хуткасныя ліміты на трасах для большасці ўдзельнікаў руху - 100 і 120 кіламетраў за гадзіну.
Другі блок - той, куды ўнесены пералік новых вызначэнняў і новых тэрмінаў: электрасамакаты, сігвеі, гіраскутары. Цяпер яны будуць называцца "сродкамі персанальнай мабільнасці".
Акрамя таго, паводле слоў начальніка ДАІ МУС, упершыню ўводзіцца абмежаванне хуткасці да 30 кіламетраў за гадзіну.
Па словах Гаркуна, такое абмежаванне хуткасці будзе ўводзіцца ў гістарычным цэнтры горада, у зоне правядзення спартыўых мерапрыемстваў, каб умоўна пазначыць - што пешаход галоўны.
Таксама ўводзіцца норма, якая забараняе перавозіць п'яных пасажыраў на матацыклах і мапедах. Новымі палажэннямі ПДР прадугледжваецца штраф у адносінах да вадзіцеля матацыкла, калі ён перавозіць пасажыра з 0,3 праміле алкаголю.
Нагадаем, змены ў ПДР былі ўнесены ўказам, які быў прыняты ў панядзелак 18 красавіка.
Асноўныя палажэнні дакумента датычацца хуткасных абмежаванняў, а таксама сродкаў персанальнай мабільнасці.
Акрамя таго, указам зроблены асобныя паслабленні для руху электратранспарту, а таксама меры па яго развіццю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Аматараў электрасамакатаў і монаколаў прыраўняюць да пешаходаў