https://bel.sputnik.by/20220420/ras-tskavy-vopyt-razvtstsya-pramyslovasts--maglve---gryzlo-1062138992.html
Расіі цікавы вопыт развіцця прамысловасці ў Магілёве - Грызлоў
Расіі цікавы вопыт развіцця прамысловасці ў Магілёве - Грызлоў
Sputnik Беларусь
Беларускі рэгіён, нягледзячы на пандэмію карjнавіруса і знешні націск, дэманструе рост прамысловай вытворчасці. 20.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-20T09:00+0300
2022-04-20T09:00+0300
2022-04-20T09:00+0300
барыс грызлоў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/13/1062136723_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_b46836d78ae8619dc3ae2d60a9807c68.jpg
МАГІЛЁЎ, 20 кра – Sputnik. Досвед Магілёўскай вобласці можна распаўсюдзіць на расійскія рэгіёны, сказаў пасол РФ Барыс Грызлоў падчас працоўнага візіту ў рэгіён, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, вобласць паказала высокія тэмпы росту. У 2020 годзе, калі пачыналася пандэмія, Магілёўская вобласць павялічыла валавы рэгіянальны прадукт - 101,8%. У 2021 годзе, нягледзячы на цяжкую пандэмійную сітуацыю, рэгіён таксама выйшаў у плюс - 101,7%."Таму трэба паглядзець за кошт чаго гэта атрымліваецца. Можа трэба пераняць вопыт. Тут захаваліся прамысловыя прадпрыемствы", - падкрэсліў кіраўнік расійскай дыпмісіі.Грызлоў расказаў, што ўжо наведаў свабодную эканамічную зону, дзе знаходзіцца прадпрыемства "Омск Карбон Магілёў".Пасля чаго нагадаў, што ў Магілёве таксама знаходзіцца прадпрыемства па вытворчасці ліфтаў, якое лідыруе ў СНД."Многія расійскія рэгіёны заказваюць ліфтавае абсталяванне на гэтым прадпрыемстве. У Расіі цяпер дзейнічае праграма па субсідзіраванню капітальнага рамонту, а менавіта замены ліфтаў у шматпавярховых дамах", - сказаў кіраўнік расійскай дыпмісіі.Паводле яго слоў, прадукцыю "Магілёўліфтмаша" замовілі ў Санкт-Пецярбургу і Пензе. Расійскія рэгіёны купляюць тут ліфты пасля таго, як Беларусь наведваюць іх дэлегацыі.Грызлоў назваў лідэрамі і магілёўскіх вытворцаў прычапнога сельскагаспадарчага абсталявання."Цікавасць да Магілёўскай вобласці заключаецца менавіта ў разглядзе поспехаў прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Трэба гэта распаўсюджваць на ўсе суб'екты Расійскай Федэрацыі. Набірацца вопыту", - рэзюмаваў расійскі дыпламат.>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/13/1062136723_193:0:2924:2048_1920x0_80_0_0_732bf597dc56a6c7cdc00476d81cd41a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
барыс грызлоў
Расіі цікавы вопыт развіцця прамысловасці ў Магілёве - Грызлоў
Беларускі рэгіён, нягледзячы на пандэмію карjнавіруса і знешні націск, дэманструе рост прамысловай вытворчасці.
МАГІЛЁЎ, 20 кра – Sputnik. Досвед Магілёўскай вобласці можна распаўсюдзіць на расійскія рэгіёны, сказаў пасол РФ Барыс Грызлоў падчас працоўнага візіту ў рэгіён, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, вобласць паказала высокія тэмпы росту. У 2020 годзе, калі пачыналася пандэмія, Магілёўская вобласць павялічыла валавы рэгіянальны прадукт - 101,8%. У 2021 годзе, нягледзячы на цяжкую пандэмійную сітуацыю, рэгіён таксама выйшаў у плюс - 101,7%.
"Таму трэба паглядзець за кошт чаго гэта атрымліваецца. Можа трэба пераняць вопыт. Тут захаваліся прамысловыя прадпрыемствы", - падкрэсліў кіраўнік расійскай дыпмісіі.
Грызлоў расказаў, што ўжо наведаў свабодную эканамічную зону, дзе знаходзіцца прадпрыемства "Омск Карбон Магілёў".
"Па пэўных паказчыках гэта прадпрыемства - найбуйнейшае ў Еўропе. Расійскія тэхналогіі з задавальненнем укараняюцца ў Беларусі, ствараюць дабаўленую вартасць, падатковую базу (адлічэнні ў бюджэт) і даюць высокі працэнт паставак на экспарт", - канстатаваў расійскі дыпламат.
Пасля чаго нагадаў, што ў Магілёве таксама знаходзіцца прадпрыемства па вытворчасці ліфтаў, якое лідыруе ў СНД.
"Многія расійскія рэгіёны заказваюць ліфтавае абсталяванне на гэтым прадпрыемстве. У Расіі цяпер дзейнічае праграма па субсідзіраванню капітальнага рамонту, а менавіта замены ліфтаў у шматпавярховых дамах", - сказаў кіраўнік расійскай дыпмісіі.
Паводле яго слоў, прадукцыю "Магілёўліфтмаша" замовілі ў Санкт-Пецярбургу і Пензе. Расійскія рэгіёны купляюць тут ліфты пасля таго, як Беларусь наведваюць іх дэлегацыі.
Грызлоў назваў лідэрамі і магілёўскіх вытворцаў прычапнога сельскагаспадарчага абсталявання.
"Цікавасць да Магілёўскай вобласці заключаецца менавіта ў разглядзе поспехаў прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Трэба гэта распаўсюджваць на ўсе суб'екты Расійскай Федэрацыі. Набірацца вопыту", - рэзюмаваў расійскі дыпламат.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Пасол РФ высока ацаніў
"Омск Карбон Магілёў"Сімферопаль і Мінск можа звязаць цягнік - Грызлоў
Пасол РФ і міністр абароны Беларусі абмеркавалі
ваеннае супрацоўніцтва