https://bel.sputnik.by/20220421/lukashenka-raskaza-yak-pavnny-pratsavats-advakaty-1062185229.html
Лукашэнка расказаў, як павінны працаваць адвакаты
Лукашэнка расказаў, як павінны працаваць адвакаты
Sputnik Беларусь
Кадравае пытанне ў сферы юстыцыі, а таксама пытанні дысцыпліны ў профільным ведамстве знаходзяцца ў фокусе ўвагі беларускіх улад. 21.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-21T12:45+0300
2022-04-21T12:45+0300
2022-04-21T12:45+0300
аляксандр лукашэнка
адвакаты
міністэрства юстыцыі рэспублікі беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/15/1062184875_69:0:1200:636_1920x0_80_0_0_aaa2751c5055dac6ebba8ebe20a78cae.png
МІНСК, 21 кра - Sputnik. Адвакатура павінна быць пад кантролем, але павінна дзейнічаць па законе і павінна быць сапраўднай адвакатурай, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці падчас даклада міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі.Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, адвакаты павінны займацца сваёй работай і нічога пры гэтым не баяцца, але ў гэты ж час павінна быць разуменне, што адвакат - дзяржаўны чалавек.Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што міністэрства юстыцыі ў тым ліку ажыццяўляе кантроль за работай адвакатуры і працэсамі, з ёю звязанымі."І натарыят. Гэта няпростыя структуры, якія ствараліся ў свой час зацікаўленымі асобамі", - нагадаў ён міністру.Пасля чаго распавёў, што ўмешваецца ў дзейнасць адвакатаў і натарыусаў таму, што некаторым хацелася займець для сябе нешта."Вы памятаеце, як мне давялося разбураць гэту, як я яе тады груба называў, "банду", якая там была створана. Не думаю, што мы там вырашылі ўсе пытанні", - выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка.>>> Больш актуальных навін – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/15/1062184875_220:0:1068:636_1920x0_80_0_0_9f77a0a0ff9dde6c6344da1c87b07fa0.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, адвакаты, міністэрства юстыцыі рэспублікі беларусь
аляксандр лукашэнка, адвакаты, міністэрства юстыцыі рэспублікі беларусь
Лукашэнка расказаў, як павінны працаваць адвакаты
Кадравае пытанне ў сферы юстыцыі, а таксама пытанні дысцыпліны ў профільным ведамстве знаходзяцца ў фокусе ўвагі беларускіх улад.
МІНСК, 21 кра - Sputnik. Адвакатура павінна быць пад кантролем, але павінна дзейнічаць па законе і павінна быць сапраўднай адвакатурай, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці падчас даклада міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, адвакаты павінны займацца сваёй работай і нічога пры гэтым не баяцца, але ў гэты ж час павінна быць разуменне, што адвакат - дзяржаўны чалавек.
"І яго дзеянні павінны быць заснаваныя на нормах закона, а не нейкіх прыдуманых нормах - свабоды слова і іншых свабод. Мы ўжо наеліся гэтай свабоды. Дзякуй Богу, убачылі, якую свабоду нам сюды нясуць", - цытуе прэзідэнта яго прэс-служба.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што міністэрства юстыцыі ў тым ліку ажыццяўляе кантроль за работай адвакатуры і працэсамі, з ёю звязанымі.
"І натарыят. Гэта няпростыя структуры, якія ствараліся ў свой час зацікаўленымі асобамі", - нагадаў ён міністру.
Пасля чаго распавёў, што ўмешваецца ў дзейнасць адвакатаў і натарыусаў таму, што некаторым хацелася займець для сябе нешта.
"Вы памятаеце, як мне давялося разбураць гэту, як я яе тады груба называў, "банду", якая там была створана. Не думаю, што мы там вырашылі ўсе пытанні", - выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка.